Рашэньне прынята 39 галасамі супраць 13. Яшчэ 8 чалавек з розных прычын не галасавалі.
Значная частка расейскамоўнага насельніцтва краіны выступае супраць зносу, лічачы, што помнік увекавечвае памяць вызваліцеляў Рыгі ад нацызму. Паліцыя затрымала на Ратушнай плошчы 7 чалавек — сьцьвярджаецца, што яны пратэставалі супраць рашэньня.
11 траўня мэр Рыгі Марціньш Стакіс выказаў меркаваньне, што знос пройдзе не раней за выбары новага складу Саэймы (парлямэнту Латвіі), якія заплянаваныя на кастрычнік. Але гарадзкія дэпутаты прапанавалі прыняць спэцыяльныя правілы або нацыянальны закон, каб паскорыць працэс зносу помніка.
Парлямэнт Латвіі напярэдадні прагаласаваў за тое, каб знос увогуле стаў магчымым. Да 13 траўня манумэнт абараняла падпісаная Латвіяй і Расеяй дамова. Парлямэнт прыпыніў яе дзеяньне ў аднабаковым парадку.