Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз замарозіў актывы Цэнтрабанку Расеі на суму ў 23 млрд эўра


Сьцяг Украіны і сьцягі Эўразьвязу каля сядзібы Эўрапейскага парлямэнту
Сьцяг Украіны і сьцягі Эўразьвязу каля сядзібы Эўрапейскага парлямэнту

Эўразьвяз у рамках санкцый замарозіў актывы Цэнтрабанку Расеі на суму каля 23 млрд эўра, паведаміў эўракамісар у пытаньнях юстыцыі Дзідзье Рэндэрс. Ягоныя словы прыводзіць агенцтва Reuters. ЗША замарозілі актывы расейскага ЦБ на $100 млрд.

«З гэтых замарожаных актываў толькі менш за адну дзясятую знаходзіцца ў ЭЗ, паводле інфармацыі, атрыманай Эўрапейскай камісіяй ад 27 краін – сяброў ЭЗ», — паведаміў Рэйндэрс.

Па словах чыноўніка, краіны ЭЗ таксама замарозілі фізычныя актывы расейцаў, у тым ліку яхты і вілы, прыкладна на 10 млрд эўра. Пры гэтым Рэйндэрс адзначыў, што замарожаныя ў Эўразьвязе 23 мільярды зьяўляюцца «нікчэмна малой лічбай у параўнаньні са 100 мільярдамі, замарожанымі ЗША».

Акрамя Эўразьвяза, санкцыі ў дачыненьні да ЦБ РФ з пачатку сакавіка ўвялі ЗША, Вялікая Брытанія і Японія, замарозіўшы рэзэрвы расейскага Цэнтрабанку ў сваіх нацыянальных валютах.

Раней Эўразьвяз забараніў апэрацыі, зьвязаныя з кіраваньнем рэзэрвамі і актывамі Цэнтрабанку Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG