Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь магла падоўжыць бязьвізавы рэжым для жыхароў балтыйскіх краін у інтарэсах сваіх спэцслужбаў, лічаць у Літве


Лаўрынас Кашчунас
Лаўрынас Кашчунас

Беларусь магла падоўжыць рэжым бязьвізавага ўезду для жыхароў Літвы і Латвіі ў інтарэсах сваіх спэцслужбаў, заявіў кіраўнік камітэту нацыянальнай бясьпекі і абароне (КНБА) літоўскага парлямэнту Лаўрынас Кашчунас.

Пра гэта са спасылкай на партал Delfi паведамляе BPN.

16 траўня КНБА разгледзеў справаздачу выведных службаў Літвы аб ацэнках пагроз нацыянальнай бясьпецы.

На думку Кашчунаса, «пры трохразовым павелічэньні паездак літоўскіх грамадзян у Беларусь узрастае рызыка» таго, што беларускія спэцслужбы скарыстаюцца іх «слабасьцямі або іншымі дэталямі іхнага жыцьця». Ён падкрэсьліў, што такія рызыкі існуюць і іх трэба кантраляваць. Таксама парлямэнтар прапанаваў «падумаць пра нейкую сацыяльную кампанію» для інфармаваньня літоўскіх грамадзян аб магчымых пагрозах пры наведваньні Беларусі.

Кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Рустам Любаеў адзначыў, што ў красавіку — да ўвядзеньня бязьвізу — у Беларусь штодзень накіроўвалася да 450 чалавек, уключна з кіроўцамі грузавікоў, а ў траўні паток дасягнуў 1 500 чалавек за дзень.

Як паведамлялася, першапачаткова ўлады Беларусі абвясьцілі пра бязьвізавы ўезд для жыхароў Літвы і Латвіі з 15 красавіка па 15 траўня — у сувязі з рэлігійнымі сьвятамі. Пазьней бязьвіз працягнулі да канца году.

Паводле дадзеных Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі з 15 красавіка па 15 траўня спрошчаным рэжымам перамяшчэньня скарысталіся 35 224 іншаземцы, у тым ліку 22 454 грамадзяніны Літвы.

Аляксандр Лукашэнка некалькі разоў заяўляў, што жыхары балтыйскіх краін купляюць у Беларусі тавары першай неабходнасьці, якіх, паводле яго, у іх дзяржавах нібыта няма. «Едуць людзі да нас, купляюць соль. У іх няма солі! Вялікі, багаты Захад, а солі няма! І каб людзі не казалі пра тое, што беларусы нармальна жывуць, яны іх проста не выпускаюць. Вось і ўся дэмакратыя!» — заявіў ён 29 красавіка сёлета.

Вільня і Рыга заклікалі сваіх грамадзян не наведваць Беларусь зь меркаваньняў бясьпекі. Літоўская выведка сьцьвярджае, што расейскія і беларускія спэцслужбы робяць усё больш актыўныя дзеяньні для вярбоўкі грамадзян Літвы, якія прыяжджаюць у Беларусь.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG