Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Францыі намінаваў міністарку працы на пасаду прэм’ер-міністра


Намінаваная на пасаду прэм'ер-міністра Элізабэт Борн на сустрэчы зь міністрам транспарту Ўкраіны Ўладзімірам Амяльянам у сьнежні 2018 году
Намінаваная на пасаду прэм'ер-міністра Элізабэт Борн на сустрэчы зь міністрам транспарту Ўкраіны Ўладзімірам Амяльянам у сьнежні 2018 году

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон 16 траўня прыняў адстаўку прэмʼер-міністра краіны Жана Кастэкса, паведамляе AFP. Разам зь ім сышоў у адстаўку і ўрад Францыі.

«Дзякуй Жану Кастэксу, яго ўраду і ўсёй яго камандзе. Амаль два гады ён захоплена і аддана служыў Францыі. Давайце ганарыцца зробленай працай і вынікамі, дасягнутымі сумеснымі намаганьнямі», — напісаў Макрон на сваёй старонцы ў Твітэры.

Кастэкс быў прэмʼер-міністрам Францыі з 2020 году. На яго месца прэзыдэнт прызначыў міністра працы Элізабэт Борн, піша AFP. Другі раз у гісторыі рэспублікі гэтую пасаду зойме жанчына.

Агенцтва dpa піша, што такі выбар Макрона зьвязаны з жаданьнем займець перад парлямэнцкімі выбарамі падтрымку як левых, так і кансэрватыўных выбаршчыкаў.

  • Адстаўка прэмʼера і ўраду — фармальнасьць у Францыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Новага прэмʼер-міністра прызначае прэзыдэнт краіны. Кіраўнік ураду, у сваю чаргу, прапануе кандыдатуры міністраў, якія прэзыдэнт мае права прыняць ці адхіліць.
  • Эманюэль Макрон быў пераабраны на пасаду прэзыдэнта Францыі 24 красавіка 2022 году, перамогшы ў другім туры старшыню партыі «Нацыянальнае абʼяднаньне» Марын Лё Пэн.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG