У заяве міністэрства гаворыцца, што гэты заклік зроблены ў кантэксьце наступу, які Расея вядзе супраць Украіны.
Вугорская служба Радыё Свабода зьвярнулася да некалькіх экспэртаў па камэнтар пра візыт міністра замежных спраў Вугоршчыны Пэтэра Сіярта ў Беларусь.
Паводле Маі Санду, мэта такіх дзеяньняў — «замена канстытуцыйнай і легітымнай улады ў Кішынёве на нелегітымную», прарасейскую, «каб Расея змагла спыніць працэс эўрапейскай інтэграцыі рэспублікі і выкарыстаць Малдову ў вайне супраць Украіны».
Ва Ўкраіне ініцыююць узмацненьне гандлёвых санкцый супраць Беларусі і разглядаюць магчымасьць замяшчэньня беларускай прадукцыі, якая пастаўлялася на эўрапейскі рынак, таварамі ўкраінскай вытворчасьці.
За мінулыя суткі краіны Эўрапейскага зьвязу не дазволілі 55 мігрантам нелегальна трапіць на сваю тэрыторыю з тэрыторыі Беларусі (днём раней — 81).
Дзьве расейскія ракеты, выпушчаныя раніцай 10 лютага расейскімі вайскоўцамі па Ўкраіне, праляцелі над тэрыторыяй нэўтральнай Малдовы і краіны, якая ўваходзіць у NATO, — Румыніі.
10 лютага Польшча цалкам закрыла рух на памежным пераходзе Баброўнікі — Бераставіца. Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі ў гэты ж дзень заявіў, што не выключае закрыцьця руху на ўсіх пераходах зь Беларусьсю.
У сувязі з закрыцьцём урадам Польшчы пункту пропуску ў Баброўніках (зь беларускага боку — Бераставіца) мытня Беларусі пераходзіць на новы рэжым працы.
Расейскі дыплямат наракае, што праз санкцыі дастаўляць грузы ўсё цяжэй.
Зь вечара 9 лютага да паўдня 10 лютага Расея запусьціла на Ўкраіну 71 ракету.
Прэзыдэнт Мая Санду правядзе кансультацыі з парлямэнцкімі фракцыямі, а затым вылучыць кандыдата на пасаду прэмʼер-міністра.
Агулам на беларуска-польскай мяжы 6 пунктаў пропуску, але на 10 лютага толькі адзін адкрыты для легкавікоў і адзін для грузавікоў.
У Румыніі сказалі, што «найбліжэйшы пункт траекторыі ракеты да паветранай прасторы Румыніі быў зафіксаваны за 35 кілямэтраў ад мяжы».
Польскаму дыплямату ўказалі на катэгарычную непрымальнасьць гэтага кроку, адзначаецца ў заяве беларускага МЗС.
Польшча заўтра, 10 лютага, у 12.00 закрывае памежны пераход зь Беларусьсю ў Баброўніках. Цяпер будзе працаваць толькі адзін з шасьці пунктаў пропуску паміж Беларусьсю і Польшчай — празь Берасьце.
Камітэт замежных спраў, абароны і бясьпекі Сэнату Чэскай Рэспублікі на чале з сэнатарам Паўлам Фішарам прыняў пастанову адносна рэпрэсій у Беларусі супраць грамадзянскай супольнасьці.
«Расея павінна заплаціць за руйнаваньні і пралітую кроў», — заявіла прэзыдэнтка Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен.
Пакуль што невядомая рэакцыя Малдовы на гэтую заяву Ўладзіміра Зяленскага.
Рашэньне пачне дзейнічаць з 10 лютага 2023 году. Фактычна адзіным даступным для беларусаў застанецца памежны пераход з Польшчай у Берасьці.
Зяленскі наведаў Парыж адразу пасьля візыту ў Вялікую Брытанію.
Беларускі журналіст польскага паходжаньня прыгавораны ў Беларусі да васьмі гадоў пазбаўленьня волі.
Урад Расеі абмяркоўвае з буйным бізнэсам аднаразовы «добраахвотны» ўзнос у бюджэт.
Белы дом 8 лютага катэгарычна адкінуў паведамленьне, нібыта выбуховыя прыстасаваньні пад расейскі газаправод «Паўночны паток — 2» заклалі ў чэрвені 2022 году вадалазы Вайскова-марскіх сіл ЗША.
Зьнешнепалітычная служба Эўразьвязу апублікавала даклад аб дэзінфармацыі і маніпуляцыі фактамі ў сусьветнай інфармацыйнай прасторы ў 2022 годзе, у якой назвала Расею галоўнай краінай-дэзінфарматарам году.
Па запрашэньні сьпікера Сэнату дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская і прадстаўнікі Кабінэту 8 лютага ўзялі ўдзел у слуханьнях Сэнату Польшчы.
Нямецкі дэпутат ад партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» (AfD) Пэтр Быстран у канцы 2022 году зьдзейсьніў візыт у Беларусь, утаіўшы гэты факт ад старшыні Бундэстагу і грамадзкасьці.
Вядомага журналіста і аднаго зь лідэраў Саюзу палякаў Беларусі Анджэя Пачобута абвінавацілі сярод інашага ў «закліках да санкцыяў» і «ў зьдзяйсьненьні дзеяньняў для рэабілітацыі нацызму».
Бізнэсоўцы абыходзілі дзейныя санкцый Эўрапейскага зьвязу, якія забараняюць імпарт у Эўропу тавараў, вырабленых у анэксаваным Расеяй Крыме.
Афіцыйна ні Расея, ні Ўкраіна не называюць дакладнай колькасьці сваіх вайсковых страт у гэтай вайне, гавораць толькі пра страты ў стане ворага.
У аўторак днём у Марупскім краі (Латвія) успыхнуў пажар падвышанай небясьпекі — загарэлася прадпрыемства па вытворчасьці бесьпілётных лятальных апаратаў Edge Autonomy.
Міністэрства замежных спраў Украіны заявіла, што расчаравана рашэньнем Тбіліскага гарадзкога суду, які адхіліў хадайніцтва абароны грамадзяніна Ўкраіны Міхэіла Саакашвілі аб адтэрмінаваньні і аб вызваленьні яго ад пакараньня ў сувязі зь цяжкім станам здароўя.
MIM-104 Patriot прыбылі ў Варшаву ў нядзелю 5 лютага.
«Расейскае камандаваньне пры дапамозе палітычнага і прафэсійнага ціску працягвае патрабаваць ад недаўкамплектаваных і неспрактыкаваных падразьдзелаў дасягненьня нерэальных мэтаў».
Карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк паведамляе, што на мінулым тыдні Эўразьвяз абмяркоўваў пытаньні абмежаваньняў на расейскі нафтавы экспарт і санкцыі адносна Беларусі.
Дэпутаты Вярхоўнай Рады Ўкраіны лічаць недапушчальным удзел у Алімпіядзе спартоўцаў і судзьдзяў з Расеі і Беларусі.
Паводле інфармацыі «Енергоатома», тым украінскім спэцыялістам, якія падпісалі кантракты з расейскай кампаніяй «Росатом», зьменшылі заробак і анансавалі скасаваньне ўкраінскага працоўнага стажу.
Шмат беларусаў у апошнія гады вымушаныя былі пераехаць у іншыя краіны: Польшчу, Літву альбо бязьвізавую Грузію. Разьбіраліся, як працуе мэдыцына ў гэтых краінах.
Летась на прымежнай тэрыторыі ў Пружанскім раёне знайшлі сямёх памерлых мігрантаў. З пачатку 2023 году гэта ўжо другі выпадак сьмерці іншаземца.
Кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году, колішні палітвязень, лідэр кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Саньнікаў расказаў, чаму трэба ўзмацняць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі і чаму не спрацуе плян Рады Эўропы ў падтрымку грамадзянскай супольнасьці Беларусі.
Украінскія ўлады просяць пачаць перамовы аб далучэньні да Эўрапейскага Зьвязу.
Сёньня раніцай на сустрэчы ў корпусе Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Вільні старшыня Кіраўнічай рады ЭГУ Андрус Кубілюс абвясьціў пра выбраньне прафэсара Кшыштафа Рыбіньскага наступным рэктарам навучальнай установы.
Канцлер ФРН Оляф Шольц на сустрэчы з грамадзянамі ў Марбургу назваў вайну ва Ўкраіне «даўно задуманым плянам для сілавога пашырэньня тэрыторыі Расеі».
2 лютага Эўрапарлямэнт пачаў абмяркоўваць ініцыятыву шэрагу эўрадэпутатаў «моцна адрэагаваць» на сытуацыю вакол былога прэзыдэнта Грузіі Міхэіла Саакашвілі.
Апроч таго, Эўразьвяз удвая больш падрыхтуе ўкраінскіх вайскоўцаў і выдзеліць грошы на разьмінаваньне.
Міністэрства замежных спраў Украіны выказала рашучы пратэст у сувязі з бесчалавечным абыходжаньнем з украінскім грамадзянінам Міхэілам Саакашвілі, якога ўтрымліваюць за кратамі ў Грузіі.
«Думаю, што плян Пуціна і ягоных людзей, такіх як Валерый Герасімаў, новы галоўнакамандуючы расейскай арміяй, палягае ў тым, каб атачыць Украіну».
У Кіеў 2 лютага прыбылі прэзыдэнтка Эўрапейскай камісіі Ўрзуля фон дэр Ляен і кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Жузэп Бурэль.
Уладзімір Пуцін паставіў задачу перад Міністэрствам абароны Расеі спыніць абстрэлы Ўкраінай расейскіх памежных гарадоў.
Плян, распрацаваны ўдзельнікамі кантактнай групы Рады Эўропы па Беларусі, уключае 15 мерапрыемстваў.
Комплексы «Іскандэр» паставілі ў Беларусі на баявое дзяжурства ў сьнежні 2022 году.
Загрузіць яшчэ