Які плён маюць санкцыі Захаду адносна Беларусі і калі яны зьменяць паводзіны беларускага рэжыму? Ці здольны дыялёг з Лукашэнкам прывесьці да станоўчых зьменаў у Беларусі? Чым Лукашэнка адрозьніваецца ад гішпанскага дыктатара Франка, а чым — ад данецкага сэпаратыста Пушыліна?
Сьвятлана Ціханоўская 24 і 25 красавіка знаходзіцца зь візытам у Бэрліне на запрашэньне Фонду свабоды імя Фрыдрыха Наўмана.
Каралін Нордэнгрып з 2018 па 2022 год была дэпутаткай парлямэнту Швэцыі — Рыксдагу — ад партыі «Швэдзкія дэмакраты», а цяпер яна падпісала кантракт з Узброенымі сіламі Ўкраіны.
Кіраўнік эўрапейскай дыпляматыі Жузэп Бурэль заклікаў ваенна-марскія сілы краін ЭЗ пачаць патруляваньне Тайваньскай пратокі.
Гэта ўжо 12-ы зафіксаваны выпадак сьмерці нерэгулярнага мігранта на мяжы Беларусі з краінамі Эўразьвязу.
Сьвятлана Ціханоўская падзякавала літоўскаму Сейму за пераадоленьне прэзыдэнцкага вэта на закон аб новых абмежаваньнях адносна грамадзян Беларусі і Расеі.
Некаторыя з ключавых саюзьнікаў Кіева, у тым ліку Злучаныя Штаты, разглядаюць магчымасьць поўнай забароны большай часткі экспарту ў Расею, што будзе азначаць значнае ўзмацненьне эканамічнага ціску на Маскву ў сувязі зь яе поўнамаштабным уварваньнем ва Ўкраіну.
Саэйма Латвіі ў чацьвер прыняла ў двух чытаньнях у тэрміновым парадку закон аб забароне публічных захадаў 9 траўня — акрамя зьвязаных з Днём Эўропы.
Сэйм Літвы пераадолеў вета прэзыдэнта на закон аб абмежаваньнях адносна беларусаў і расейцаў. Якія абмежаваньні для беларусаў захаваліся ў законе? Наколькі шырокую падтрымку ў грамадзтве і палітычных элітах мае больш жорсткі падыход, якога прытрымліваецца кіраўнік дзяржавы?
У літоўскім Сейме адбылося паўторнае галасаваньне ў справе закону аб абмежавальных мерах адносна грамадзян Беларусі і РФ за ваенную агрэсію супраць Украіны.
Беларускія актывісты ў Варшаве сабраліся сёньня каля амбасады Літвы ў польскай сталіцы, каб перадаць пэтыцыю з пратэстам супраць прынятага ў Літве закону, які сур'ёзна ўскладніць прававое становішча беларусаў.
Пазыцыя Літвы адносна беларускай апазыцыі і «пасьлядоўная палітыка» кіраўніцтва краіны «нязьменныя ўжо шмат гадоў», таму «было б вельмі важна не пасылаць ёй зьмешаныя сыгналы», заявіла сьпікер літоўскага Сейму Вікторыя Чміліце-Нільсэн 19 красавіка ў эфіры радыёстанцыі Žinių Radijas.
Беларусам могуць забараніць выдачу віз і дазволаў на жыхарства ў Літве. Спыталі, як літоўцы ставяцца да беларусаў і да новай прапановы адносна іх.
Украіна пакуль такой рэкамэндацыі не атрымала.
Раённая пракуратура ў Гайнаўцы (Падляскае ваяводзтва) расьсьледуе абставіны гібелі мігранта. Нябожчыку было каля 30-40 гадоў, дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць асобу, пры ім не знайшлі.
Міністэрства аграрнай палітыкі Ўкраіны паведаміла, што Ўкраіна і Польшча дамовіліся аб аднаўленьні транзыту ўкраінскай сельскагаспадарчай прадукцыі.
Швэдзкі вытворца гарэлкі Absolut спыняе экспарт сваёй прадукцыі ў Расею ў выніку хвалі крытыкі, зь якой кампанія сутыкнулася пасьля навіны аб аднаўленьні паставак.
Беларускія вернікі за мяжой абмеркавалі каталіцкі SMM, сьцягі ў касьцёле, грошы на канцэрты і свой статус. Першы зьезд беларусаў-каталікоў за мяжой у такім фармаце прайшоў днямі ў Варшаве. На яго сабраліся больш за 50 чалавек.
Для таго каб пераадолець вэта прэзыдэнта, патрэбны 71 голас дэпутатаў літоўскага Сейму.
Міністар абароны Славаччыне Яраслаў Надзь паведаміў аб завяршэньні перадачы Ўкраіне ўсіх 13 зьнішчальнікаў МіГ-29, як гэта вырашыў славацкі ўрад.
Эўразьвяз запусьціў першую за 12 гадоў місію да Юпітэра. Пуск ракеты-носьбіта «Арыян-5» адбыўся ў 15:14 па менскім часе з касмадрома Куру ў Францускай Гвіяне, трансьляцыя вялася ў ютубе Эўрапейскага касьмічнага агенцтва.
Раней апастыль у дыпляматычных прадстаўніцтвах каштаваў €35. Цяпер цана легалізацыі беларускіх дакумэнтаў за мяжой або прастаўленьне апастылю складае €50.
Праўладны дзяяч Юры Васкрасенскі ў інтэрвію генэральнаму дырэктару тэлеканалу АНТ Марату Маркаву расказаў, што распараджэньне уключыць яго ў польскі санкцыйны сьпіс накіравалі ва ўпраўленьне па справах іншаземцаў Польшчы пасьля адпаведнай заявы Паўла Латушкі.
Камітэт па транспарце і турызьме Эўрапейскага парлямэнту на пасяджэньні 13 красавіка падтрымаў скарачэньне праектаў транспартнай інфраструктуры з Расеяй і Беларусьсю.
Урад ФРН дазволіў перадачу пяці зьнішчальнікаў МіГ-29, якія знаходзяцца ў ВПС Польшчы, Украіне. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы ўраду Нямеччыны.
Інцыдэнт парушэньня беларускімі памежнікамі дзяржаўнай мяжы Літвы зафіксавалі з дапамогай відэаназіраньня ў другой палове дня ў 12 красавіка ў Сьвянцянскім раёне.
Кіраўнік МЗС Зьбігнеў Раў чарговы раз выказаў падтрымку беларускай дэмакратычнай супольнасьці.
Кіроўцы польскіх грузавікоў заяўляюць, што сытуацыя з чэргамі на беларуска-польскай мяжы абвастрылася і «можа дайсьці да кровапраліцьця».
Дэпартамэнт міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы вылучыў на сваім сайце асобны разьдзел для грамадзян Беларусі.
Летась за цэлы год беларускія памежнікі паведамлялі пра восем такіх выпадкаў.
Краіны Эўразьвязу за Вялікдзень разьвярнулі больш за 60 мігрантаў зь Беларусі, якія зьбіраліся нелегальна перасекчы мяжу. Паводле Польскай памежнай службы, некаторыя мігранты пасьля таго, як ім перашкодзілі прайсьці на тэрыторыю Польшчы, кідалі ў памежнікаў галінкі і камяні.
На сайце Літоўскай мытні зьявілася паведамленьне пра тое, што ў 2023 годзе ўдалося спыніць увоз у краіну драўніны і вырабаў з яе з Казахстану і Кыргызстану, якая насамрэч паходзіла з Расеі і Беларусі.
Першы офіс хабу за межамі Беларусі адкрыўся ў красавіку 2021 году ў Вільні.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўсегда лічыць разьмежаваньне санкцый для расейцаў і беларусаў «непасьлядоўным» і ўсё яшчэ разглядае верагоднасьць накласьці вэта на прыняты парлямэнтам 4 красавіка законапраект, паведамляе літоўская тэлерадыёкампанія LRT.
Былы прэм’ер-міністар Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі, якому цяпер 86 гадоў, ужо некаторы час хворы на хранічны міелёідны леўкоз — гэта форма леўкеміі, раку крыві. Цяпер Бэрлюсконі шпіталізаваны ў рэанімацыю для лячэньня пнэўманіі.
«Беларусы, відавочна, выбіраюць праэўрапейскі шлях разьвіцьця, таму што Расея — гэта вайна, гэта галеча», — заявіла ў інтэрвію Расейскай службе радыё LRT беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская.
У Кітаі зь візытам знаходзяцца прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон і прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен. Высокі камісар Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль плянуе наведаць Кітай на наступным тыдні.
Варшава стала пятай сталіцай, якую наведвае ўкраінскі лідэр з пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Уладзімір Зяленскі да гэтага часу пабываў у Вашынгтоне, Лёндане, Парыжы і Брусэлі.
Офіс Сьвятланы Ціханоўскай працуе над тым, каб на законапраект аб абмежавальных мерах у Літве не было накладзена вета, паведаміла яе дарадца па прававых пытаньнях Крысьціна Рыхтэр у сваім інстаграм-акаўнце.
«Пуцін ідзе на далейшую эскаляцыю, нягледзячы на тое, што ня можа нічога дасягнуць. Ягоныя апошнія ядзерныя стаўкі па перамяшчэньні ядзернай зброі ў Беларусь азначаюць новую эскаляцыю, якая выклікае непасрэдную пагрозу для эўрапейскай бясьпекі», — заявіў Жузэп Бурэль ў Брусэлі.
Тэлеканал «Белсат» паведаміў, што кіраўніцу Саюзу палякаў разам з маці выклікалі ў Менск.
За дзень праз польскі пункт пропуску Кукурыкі (Казловічы зь беларускага боку) прайшло 56% фур ад нормы, паведамілі ў Памежным камітэце Беларусі. Празь літоўскі пункт пропуску ў Медніках (Каменны Лог) — усяго 12%.
Аляксандра Ханевіч да 2020 году была «звычайнай пэнсіянэркай», жыла ў Горадні. Яна брала ўдзел у пратэстах, трапляла пад затрыманьні і таму мусіла пераехаць у Польшчу. Цяпер Аляксандра завяла свой відэаблог.
Летась у чэрвені лідэры краін ЭЗ ухвалілі рашэньне аб наданьні Ўкраіне і Малдове статусу кандыдатаў на ўступленьне ў Эўразьвяз.
Прэзыдэнт Украіны наведае Варшаву з афіцыйным візытам. Апроч сустрэч з кіраўніцтвам Польшчы Ўладзімір Зяленскі хоча сустрэцца з украінскай дыяспарай Польшчы і польскімі грамадзянамі.
У адным з баёў пад Бучай загінуў першы беларускі добраахвотнік Ільля Літвін, яшчэ адзін, Аляксей Назараў, атрымаў цяжкае раненьне, у выніку якога яму ампутавалі нагу. Цяпер імем Ільлі Літвіна ў Бучы хочуць назваць адну з вуліц.
Беларускі дом у Варшаве — што гэта: культурны цэнтар, беларуская амбасада ці ўрад у выгнаньні? Пагутарылі з кіраўніком Беларускага дому Алесем Зарамбюком.
Адхіленьне беларускіх і расейскіх спартоўцаў ад міжнародных спаборніцтваў нямецкія дэпутаты па-ранейшаму бачаць «адзіным слушным рашэньнем».
З 27 сакавіка ўздоўж межаў Расеі, Беларусі і Ўкраіны ажыцьцяўляюць назіраньне як мінімум чатыры самалёты.
«Беларускі бок перакананы, што на зьмену канфрантацыйнай рыторыцы і сьпіралі гонкі ўзбраеньняў павінен прыйсьці канструктыўны і ўзаемапаважлівы дыялёг, накіраваны на ўмацаваньне архітэктуры глябальнай і рэгіянальнай бясьпекі».
Загрузіць яшчэ