Такая пастанова МЗС зьявілася на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Апастыль патрэбен, каб дакумэнты, складзеныя ў Беларусі, прызнаваліся за межамі нашай краіны. Гэтая паслуга актуальная для тых, хто зьбіраецца выехаць ці ўжо паехаў зь Беларусі.
Вядома таксама, што падаражэлі іншыя паслугі, у тым ліку выраб пашпарта.
Цяпер гэта каштуе ня 40 эўра, як раней, а 50. Таксама з 250 эўра да 400 паднялі стаўку за разгляд заявы аб выхадзе з грамадзянства Беларусі.