Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапарлямэнт рэкамэндаваў да канца году пачаць перамовы з Малдовай аб яе далучэньні да Эўразьвязу


Пасяджэньне Эўрапейскага парлямэнту
Пасяджэньне Эўрапейскага парлямэнту

Украіна пакуль такой рэкамэндацыі не атрымала.

Эўрапейскі парлямэнт на пасяджэньні 19 красавіка ўхваліў рэзалюцыю, у якой рэкамэндаваў да канца 2023 году пачаць з Малдовай перамовы аб яе далучэньні да Эўразьвязу.

«Уступленьне Рэспублікі Малдова ў Эўразьвяз было б геастратэгічнай інвэстыцыяй у адзіную і моцную Эўропу», — адзначаецца ў рэзалюцыі.

Адначасова ў рэзалюцыі адзначаецца, што для ўступленьня ў Эўразьвяз Малдова мусіць выканаць дзевяць умоў, сфармуляваных Эўрапейскай камісіяй.

Летась у чэрвені краіны Эўразьвязу ўхвалілі рашэньне аб наданьні Малдове і Ўкраіне статус кандыдатаў на ўступленьне ў арганізацыю. Гэтыя дзьве краіны падалі адначасова заяўкі па атрыманьне такога статусу, аднак Малдова апярэдзіла Ўкраіну з рэкамэндацыяй пачатку перамоў.

З таго моманту кіраўніцтва Ўкраіны настойвала, каб перамовы аб уступленьні ў Эўразьвяз пачаліся да канца 2023 году. Аднак пакуль такога рашэньня няма.

Ад Украіны Эўразьвяз патрабуе сем найважнейшых рэформаў: правесьці зьмены ў Канстытуцыйным судзе, давесьці да канца судовую рэформу, узмацніць барацьбу з карупцыяй, забясьпечыць барацьбу з адмываньнем грошай, прыняць антыалігархічны закон, прыняць закон аб мэдыя і зьмяніць заканадаўства аб нацыянальных меншасьцях. Калі гэтыя патрабаваньні ня будуць выкананыя, то Ўкраіна можа страціць статус кандыдата.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG