Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе арганізацыі.
У Pernod Ricard заявілі Reuters, што рашэньне спыніць экспарт у Расею было прынята праз «абавязак праяўляць клопат аб супрацоўніках і партнэрах».
«Мы ня можам падвяргаць іх масіраванай крытыцы ва ўсіх формах. Таму The Absolut Company прыняла рашэньне спыніць экспарт свайго брэнду ў Расею», — сказана ў заяве. У кампаніі таксама адзначылі, што ніяк ня змогуць паўплываць на «паралельны імпарт» сваёй прадукцыі ў Расею.
На мінулым тыдні віцэ-прэзыдэнт кампаніі Absolut Паўла Эрыксан заявіла, што пасьля ўварваньня расейскага войска ва Ўкраіну францускі канцэрн Pernod Ricard, уладальнік кампаніі Absolut, выконвае санкцыйныя абмежаваньні Эўразьвязу. Разам з тым кампанія «пастаўляе прадукцыю ў аб’ёме, здольным абараніць мясцовых супрацоўнікаў і забясьпечыць мясцовым арганізацыям эканамічную ўстойлівасьць». Гэтая заява выклікала хвалю крытыкі ў Швэцыі і заклікі да байкоту Absolut.
- Pernod Ricard спэцыялізуецца на вытворчасьці моцных алькагольных напояў. Гэта каньяк Martell, віскі Chivas Regal, Jameson, Ballantineʼs, джын Beefeater, гарэлка Absolut, тэкіла Olmeca.