Месяц збору подпісаў у Беларусі цалкам перавярнуў звыклыя ўяўленьні пра наш народ. Аказалася, што гэта не «насельніцтва», не «быдламаса» і не «народзец», але цалкам сфармаваная, адукаваная, культурная эўрапейская нацыя, якая патрабуе сыходу сваіх прыгнятальнікаў.
Да другой паловы ХІХ стагодзьдзя жанчынам вельмі рэдка ўдавалася трапіць ва ўнівэрсытэты, вядомыя адзінкавыя выпадкі, пераважна ў Італіі. Адпаведна да таго часу і не было дыплямаваных лекараў-жанчын.
Да нядаўняга часу імя гэтага чалавека было невядомае беларускім гісторыкам. Але ягоны лёс, як і лёс ягонага сына, — каштоўная ілюстрацыя да нацыянальнага зьместу паўстаньня 1863–1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
У гісторыю Беларусі і беларускай літаратуры навечна ўпісаны адзін зь першых беларускіх паэтаў ХІХ стагодзьдзя, выпускнік Віленскай мэдыка-хірургічнай акадэміі Францішак Савіч, які тройчы ўцякаў з расейскага зьняволеньня і загінуў у змаганьні з эпідэміяй халеры.
У пачатку ХІХ стагодзьдзя ў Менску адбылася падзея, якая мела далёкасяжныя наступствы для ўсёй сусьветнай мэдыцыны. У студзені 1812 году інспэктар Менскай лекарскай управы Карл Гібэнталь упершыню ў гісторыі выкарыстаў гіпс, каб замацаваць зламаныя косьці чалавека.
Сёньня да лекараў прыцягнутая ўвага грамадзтва за іх самаадданасьць і вернасьць прафэсіі. І так было заўсёды. Многія лекары пакінулі выдатны сьлед у гісторыі Беларусі і іншых краін. Сёньня аповед пра аднаго зь іх — Цэлястына Цеханоўскага.
Ня кідайце каменьне ў сьвятароў і біскупаў за тое, што яны працягваюць службы ў час сьмяротнай пандэміі. Ня ўсё так проста і адназначна.
Гісторыкі фіксуюць выпадкі эпідэмій заразных хваробаў у Беларусі на працягу ўсёй яе пісьмовай гісторыі пачынаючы ад ХІ стагодзьдзя.
У шматвяковай гісторыі Беларусі быў пэрыяд, калі значная яе частка магла апынуцца ў складзе так званага Вялікага княства Рускага — або, кажучы сучаснай мовай, у складзе Ўкраіны. Гэта было ў сярэдзіне XVII стагодзьдзя.
Кастусь Каліноўскі пакінуў даволі вялікую спадчыну. Цяжка пераацаніць значэньне першай беларускай газэты «Мужыцкая праўда». Толькі за яе чытаньне і распаўсюджваньне было пакарана сьмерцю або высылкай мноства беларускіх патрыётаў.
Цяжка пагадзіцца з тымі гісторыкамі, якія сьцьвярджаюць, што пераважная большасьць шляхты Беларусі ўжо ў XVIII стагодзьдзі цалкам успрыняла літоўскі этнагенэтычны міт пра сваё паходжаньне ад рымлян і цалкам зраклася «рускай» мовы і русінскай сьвядомасьці.
Хто стаў кіраўніком першага ў гісторыі ўраду Беларусі і гэтым назаўсёды ўпісаў сваё імя ў палітычную гісторыю краіны?
Тое, што перажылі беларусы ў Вільні 22 лістапада падчас перапахаваньня Кастуся Каліноўскага, думаю, ніхто зь іх не забудзе да канца жыцьця. Гэта была неверагодная, містычная падзея, у якой, бясспрэчна, бралі ўдзел ня толькі людзі, але і нябёсы.
Азначэньне «герой» — неадпаведнае постаці Кастуся Каліноўскага, яно недакладна вызначае ролю гэтага чалавека ў беларускай гісторыі. Герояў беларусы маюць шмат, а Каліноўскі ў нас адзін. І вось чаму.
У гісторыі Беларусі шмат загадак і нявырашаных праблем. Мы дагэтуль да канца не разумеем працэс узьнікненьня Вялікага Княства Літоўскага, ня знойдзены страчаны Полацкі летапіс, які мог бы адказаць на шмат пытаньняў, у тым ліку і зьвязаных з ВКЛ.
Сёньня — роўна 80 гадоў з дня забойства чалавека, роля якога ў беларускай гісторыі ўсё яшчэ належным чынам не ацэнена і не асэнсавана. Гэта Раман Скірмунт.
Уражвае недальнабачнасьць тых, хто купіўся на яўна інсьпіраваную зь Літвы (а можа і з Расеі) ініцыятыву з перапахаваньнем парэшткаў Кастуся Каліноўскага ў Беларусі.
Без свабоды жанчын не магло быць свабоды Беларусі. Больш за сто гадоў таму беларускі нацыянальны рух ішоў крок у крок з сусьветным рухам за правы жанчын.
Напады Нямеччыны і СССР на Польшчу 1 і 17 верасьня 1939 году трагічным колам раструшчылі жыцьцё маёй сям’і.
У 1569 годзе ў Любліне Вялікае Княства Літоўскае і Польшча злучыліся ў Рэч Паспалітую. Але праз 19 гадоў новы Статут ВКЛ скасаваў большасьць палажэньняў Люблінскай уніі.
Першы раз у гісторыі пытаньне пра нацыянальнасьць у перапісе насельніцтва на тэрыторыі Беларусі было зададзена ў 1916 годзе.
20 жніўня — роўна 100 гадоў з дня сьмерці Івана Луцкевіча — аднаго з трох бацькоў сучаснай беларускай нацыі. Гэта Вацлаў Іваноўскі, браты Іван і Антон Луцкевічы.
13 жніўня — дзень памяці Якуба Коласа, найвялікшага беларускага творцы.
100 гадоў таму, 8 жніўня 1919 году, войскі новастворанай польскай дзяржавы акупавалі Менск.
Менскія ўлады вырашылі аднавіць фасад некалі двухпавярховага будынку школы езуіцкага калегіюму на Пляцы Волі, зьлева ад каталіцкай катэдры.
На сьвята Дня волі беларусы ў Празе, як заўсёды, ускладалі кветкі да магілаў старшыняў Рады БНР Пётры Крачэўскага і Васіля Захаркі ды іншых дзеячаў — у тым ліку да магілы Міколы Вяршыніна.
У апошні прыезд у Менск захацелася мне неяк вечарам падысьці да дому, дзе ў 1925-26 гадах жыў выдатны беларускі гісторык, тагачасны прафэсар БДУ Мітрафан Доўнар-Запольскі. Убачанае прымусіла напісаць гэты тэкст.
Юры Туронак, несумненна, быў адным з галоўных беларускіх гісторыкаў ХХ стагодзьдзя. І напісаць свае найважнейшыя кнігі, на маю думку, ён змог толькі таму, што жыў у Польшчы.
Такія думкі прыйшлі ў галаву пасьля прачытаньня трох нядаўніх кніг двух беларускіх пісьменьнікаў.
Менавіта такая думка каторы раз прыйшла мне ў галаву ў нядзелю, 28 кастрычніка 2018 году падчас адзначэньня 100-годзьдзя чэскай незалежнасьці.
У Беларусі сёньня няма ні аўтакефальнай, ні аўтаномнай праваслаўнай царквы. У кананічным сэнсе беларускія вернікі аб’яднаныя ў Беларускі экзархат Расейскай праваслаўнай царквы. Ці патрэбная Беларусі царкоўная незалежнасьць і ці мае краіна права на аўтакефалію?
Два гады таму, 11 верасьня 2016 году памёр Юры Хадыка — беларускі фізык, палітык, прафэсар, актыўны ўдзельнік незалежніцкага руху Беларусі. Апошнія некалькі год жыў у ЗША, у сям’і сына. Яму было 78 год.
Жнівень 2018 году запомніцца мне надоўга. Ніколі яшчэ не было, каб у Менску столькі людзей прыязна рэагавалі на маю беларускую мову ў музэях, крамах, рэстаранах і афіцыйных установах.
Паглядзеўшы ў Фэйсбуку вусьцішнае відэа пра тое, як наведнік рэстарану «Поедем поедим» з кулакамі, матам і крыкамі «У меня там ребёнок» кідаецца на абаронцаў Курапатаў, я зразумеў некалькі важных рэчаў.
Гэта праблемы грамадзкай і асабістай маралі, этыкі і сумленьня. І гэта, уласна кажучы, усё, што я хацеў сказаць. Можна было б на гэтым паставіць кропку і пакінуць адзін загаловак — думка ясная. Але, на жаль, не для ўсіх.
У сеціве нярэдка можна ўбачыць інтэр’еры дарагіх менскіх кватэр і дамоў. Іх дызайн часьцей за ўсё — выдатны. Лофт, боха, вінтаж, праванс, эклектыка, этніка, мінімалізм, мадэрнізм, хай-тэк, але найперш — клясыка!
У дзень 100-гадовага юбілею аднаўленьня нашай дзяржаўнасьці думкі пра БНР асабліва хвалююць і асабліва натхняюць. Вось дзесяць маіх галоўных юбілейных высноваў.
Днямі турыст зь Беларусі, які спэцыяльна прыехаў з экскурсіяй у Прагу, калі яму паказалі акно ў адным з будынкаў у Старым горадзе і сказалі, што там, паводле адной з вэрсій, была друкарня Скарыны, зьдзіўлена спытаўся: «А што, Скарына быў у Празе?»
Архітэктурная Беларусь нібы трапіла ў пятлю культурнай антыматэрыі і ніяк ня можа адтуль вырвацца.
Францішак Скарына быў чалавекам буйнога маштабу, буйных магчымасьцяў і буйнога плёну. Няма сумненьня, што беручыся за пераклад Бібліі, ён плянаваў перакласьці яе ўсю.
Мова выданьняў Скарыны — гэта ня чыста лінгвістычная праблема. Гэта праблема гісторыі Беларусі і беларускай культуры.
Было, было... Былі тры Русі — Русь Кіеўская, Русь Літоўская і Русь Маскоўская. Усе тры стварылі свае мовы і сфармавалі свае ідэнтычнасьці. Усе тры блізкія, але розныя.
Кожны з нас сустракае людзей, якіх пасьля памятае і паважае ўсё сваё жыцьцё. Ёсьць такія і ў мяне.
9 чэрвеня 2017 году ў Празе адбылася Ноч храмаў (Noc Kostelů). Удзень, увечар і ўначы кожны ахвочы мог прыйсьці ў большасьць праскіх храмаў, якіх у чэскай сталіцы налічваецца каля 200.
Быкаў згадзіўся на інтэрвію, але калі я ўключыў мікрафон, нечакана загаварыў не пра 22 чэрвеня і першыя месяцы вайны, а пра перамогу 1945 году і яе наступствы.
«История русского народа есть единственная во всем мире история народа христианского не только по исповеданию, но по жизни своей... Русская история имеет значение Всемирной Исповеди. Она может читаться, как жития Святых...»
Мы ўжо прывыклі чуць, як міліцыянты расказваюць судзьдзям, што той або іншы апазыцыянэр брыдка лаяўся, кідаўся біцца, рваў форменнае адзеньне або, нават, спраўляў малую патрэбу ў недазволеным месцы.
3 сакавіка 1067 году, роўна 950 гадоў таму, падчас бітвы на Нямізе каля Менску, князі кіеўскай дынастыі Ізяслаў, Сьвятаслаў і Ўсевалад перамаглі полацкага князя Ўсяслава Чарадзея. З гэтай летапіснай згадкі мы і адлічваем узрост цяперашняй сталіцы Беларусі.
Даволі маналітная ў 80-90-я гады беларускамоўная супольнасьць краіны ў нашы дні ўжо выразна падзеленая. Падзелы праходзяць у палітычнай, ідэалягічнай, каштоўнаснай, эстэтычнай і нават этычнай сфэрах. І гэта добра, бо сьведчыць пра пашырэньне беларушчыны.
Прачытаўшы матэрыял калегі Дзьмітрыя Гурневіча «Віленшчына — прарасейская Вандэя ці воўк у авечай скуры?», зь якога вынікала што больш за 50 працэнтаў віленскіх палякаў глядзяць расейскую тэлевізію, каля 65 працэнтаў зь іх пазытыўна ставяцца да Ўладзіміра Пуціна, а ў мове віленскай польскай моладзі русіцызмы складаюць аж 84 працэнты, я не зьдзівіўся.
Загрузіць яшчэ