Госьць на Свабодзе — Алег Рудакоў, заснавальнік Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага, сябра моладзевага клюбу «Крывічы», дасьледнік беларускай прысутнасьці ў Сыбіры.
Міхась Янчук — намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў, прадстаўнік незалежнага тэлеканалу Белсат у Беларусі.
Віктар Асьлюк — найбольш тытуляваны і прызнаны ў сьвеце беларускі рэжысэр дакумэнтальнага кіно, сябра Эўрапейскай кінаакадэміі.
Ігар Засімовіч — беларускі скульптар. Працуе пераважна ў жанрах манумэнтальнай і паркавай скульптуры. Сярод іншага — аўтар надмагільных помнікаў знакамітым беларусам.
Акторка Сьвятлана Цімохіна — вядучы майстар сцэны Беларускага дзяржаўнага тэатру лялек. Працуе ў ім з 1988 году пасьля заканчэньня Беларускай акадэміі мастацтва. Сыграла дзясяткі роляў у дзіцячым і дарослым рэпэртуары.
Пра «рускі сьвет», беларускую тэрапію страху і любові ў сям’і палітыка — Сяргей Дарафееў бярэ інтэрвію ў экс-кандыдата на прэзыдэнта Міколы Статкевіча і яго жонкі Марыны Адамовіч.
Якія рысы ўласьцівыя нацыянальнай беларускай культуры? Якую ролю яна выконвае ў разьвіцьці сучаснага беларускага грамадзтва? Як уплывае на лёс нацыі? Чым небясьпечнае для Беларусі існаваньне адначасна з нацыянальнай культурай культуры савецкай?
Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікола Статкевіч — пра тое, чаму не рэалізавалі ідэю вылучэньня адзіным кандыдатам палітвязьня, і як беларускія ўлады скарыстаюць тэракты ў Парыжы.
Чаму лічбавы каляж Андрэя Лянкевіча перамог жывапісныя, графічныя, скульптурныя творы? Адказвае сам ляўрэат.
Крушэньне расейскага самалёта над Сынаем прымушае моцна задумацца пра бясьпеку і беларусаў. Як беларусам пазьбегнуць шматлікіх рызыкаў? Гэта ведае экспэрт у галіне турызму Лілія Кобзік.
На Дзяды людзі ідуць на могілкі да сваякоў, каб прыбраць магілы і паставіць зьнічы. Гэты абрад больш патрэбным жывым, чым мёртвым, бо ёсьць абрадам ачышчэньня праз памяць аб продках. А таксама надзеяй, што некалі і на іх магілы прыйдуць нашчадкі.
Чаму ў Беларусі так шмат недагледжаных могілак? Хто павінен узяць на сябе адказнасьць за іх упарадкаваньне? А мо беларусы ўвогуле ня ўмеюць належна шанаваць памяць пра памерлых?
Якім павінен быць сучасны беларускі дом? Як спалучыць у ім нацыянальную традыцыю і найноўшыя сусьветныя тэндэнцыі ў архітэктуры і інтэр’ерах?
Якім мусіць быць сучасны беларускі дом? Як спалучыць у ім нацыянальную традыцыю і найноўшыя сусьветныя тэндэнцыі ў архітэктуры і інтэр’ерах? Якім архітэктурным формам аддае перавагу сярэдняя кляса Беларусі? Госьцем Свабоды — архітэктар, заснавальнік архітэктурнай студыі ZROBYM Андрэй Макоўскі
Чым выкліканы выбух цікавасьці да традыцыйнага беларускага арнамэнту? Ці наблізіць мода на адмеціны беларушчыны час, калі насельніцтва Беларусі ўсьвядоміць сябе народам?
Ці бывае аб’ектыўнай гісторыя? Ці павінен дасьледчык, пішучы гісторыю сваёй краіны, улічваць нацыянальны інтарэс? Пра гэта разважае доктар гістарычных навук, прафэсар Валянцін Голубеў.
Як кавалак гліны становіцца творам мастацтва, які пазначаны густам, фантазіяй, сьветабачаньнем аўтара? І ці можна зарабляць на жыцьцё мастацтвам? На гэтыя пытаньні адказвае мастачка, керамістка Вольга Ўгрыновіч.
Некалькі гадоў таму мастак, музыка-дудар, карэнны мянчук Тодар Кашкурэвіч пераехаў са сталіцы ў Ракаў. Якое яно, сучаснае беларускае мястэчка?
У тэлестудыі Свабоды актор разважае пра адметнасьці першай беларускай драматычнай сцэны, узгадвае вялікіх майстроў і свае ролі ўчора і сёньня.
У тэлестудыі Свабоды культавы актор – выканаўца цэнтральных роляў у спэктаклях «Тутэйшыя», «Ідылія», «Пінская шляхта», «Гаральд і Мод», «Радавыя» – разважае пра адметнасьці першай беларускай драматычнай сцэны, узгадвае вялікіх майстроў і свае ролі ўчора і сёньня.
Госьцем Свабоды сёньня — опэрны сьпявак, дырэктар «Беларускай капэлы», рэжысэр Тэатру опэры і балету, заслужаны артыст Беларусі, прафэсар Віктар Скарабагатаў.
Госьцем Свабоды сёньня — опэрны сьпявак, дырэктар «Беларускай капэлы», рэжысэр Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры і балету Рэспублікі Беларусь, заслужаны артыст Беларусі, прафэсар Віктар Скарабагатаў
Новыя ініцыятывы ўладаў на пачатак новага навучальнага году камэнтуе намесьніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч. Яна лічыць, што ўсе гэтыя ініцыятывы — не рэформы, а толькі касмэтычны рамонт.
Размова пра тое, як ствараецца імідж краіны, нацыі ў мастацтве, а таксама пра белыя і чорныя сьпісы творцаў.
1980-я гады называюць «залатым векам» беларускай тэлевізіі. Сярод асобаў, якія з экрана несьлі гледачам духоўныя каштоўнасьці, стваралі нацыянальны культурны прадукт, была і Вера Савіна — тэлежурналістка, сцэнарыстка дакумэнтальнага кіно.
Як тлумачыць нам чалавека, і перадусім жанчыну, вядомая беларуская фотамастачка Алена Адамчык, якая стварыла мноства партрэтаў прыгожых жанчын Эўропы, Афрыкі, Азіі?
Ірына Кашталян, доктар гістарычных навук, каардынатарка інтэрнэт-праекту «Беларускі архіў вуснай гісторыі», у студыі Радыё Свабода.
Ірына Кашталян, доктар гістарычных навук, каардынатарка інтэрнэт-праекту «Беларускі архіў вуснай гісторыі», у студыі Радыё Свабода распавядае пра розьніцу ў працы навукоўцаў на Захадзе і ў Беларусі.
У наш час бальшыня народаў з разьвітымі культурамі маюць поўныя пераклады Бібліі на свае мовы з моваў арыгінальных, а ў беларусаў жа іх дагэтуль няма.
Бальшыня народаў з разьвітымі культурамі маюць поўныя пераклады Бібліі на свае мовы з моваў арыгінальных, а ў беларусаў жа іх дагэтуль няма.
У якім стане беларуская незалежная кнігавыдавецкая справа і якія ў яе пэрспэктывы? Якая, каму і ў якой колькасьці патрэбная беларуская кніга?
Доктар навук, этнакультуроляг пра апошнія дасьледаваньні народнай мэдыцыны.
Вольга Дашук — сярод найбольш вядомых у сьвеце дакумэнтальнага кіно беларускіх рэжысэраў. Яе фільмы дэманструюцца на многіх міжнародных кінафэстывалях і атрымліваюць узнагароды.
У перадчы "Госьць на Свабоде" Вольга Дашук – адна з найбольш вядомых у сьвеце дакумэнтальнага кіно беларускіх рэжысэраў.
Госьць Свабоды — рэжысэр Беларускага тэатру імя Янкі Купалы, аўтар шэрагу прыватных тэатральных праектаў Андрэй Саўчанка.
Беларускі скульптар Віктар Копач — добра вядомы і запатрабаваны ў многіх краінах сьвету, істотна больш, чым на радзіме.
Беларускі скульптар Віктар Копач – добра вядомы і запатрабаваны ў многіх краінах сьвету, істотна больш, чым на радзіме. Ягоныя скульптуры ўпрыгожваюць гарадзкія плошчы, паркі, марскія ўзьбярэжжы на розных кантынэнтах.
Архаічную абрадавую песьню і актуальную электронную музыку разьдзяляюць стагодзьдзі. Госьцяй Свабоды — Руся, салістка гурту.
Чаму Ўладзімер Някляеў быў вымушаны пакінуць кампанію “Гавары праўду”, ці можна сказаць, што яго адтуль выціснулі? Ці будзе ён вылучацца на прэзыдэнта на гэтых выбарах, якая мэта ў заяўленым стварэньні руху “За Беларусь”?
Упершыню на Свабодзе — беларускі фотамастак, удзельнік шматлікіх міжнародных выставаў Уладзімер Парфянок.
Госьцяй Свабоды — мастачка Кацярына Сумарава. Яе буйная пэрсанальная выстава «Памежны стан» адчыняецца 21 траўня ў Менску.
Рэжысэр Андрэй Куціла пражыў некалькі месяцаў у вясковым прытулку, які насуперак волі ўладаў стварыў былы фэльчар і зэк Аляксей Шчадроў для абяздоленых, выкінутых на ўзбочча жыцьця людзей.
Госьць Свабоды — Ігар Губэрман, расейскі і ізраільскі пісьменьнік, аўтар знакамітых «гарыкаў».
Госьці «Свабоды» — музыкі папулярнага беларускага гурту AKUTE, вакаліст і гітарыст Станіслаў Мытнік, бас-гітарыст Раман Жыгараў і бубначка Vicky Fates.
Алег Сідорчык, актор Свабоднага тэатру, даў інтэрвію Радыё Свабода
Беларусі найперш трэба зруйнаваць помнікі Леніну, перакананы экс-прэм’ер Літвы Андрус Кубілюс, зь якім пагутарыла Свабода.
Музыка, кампазытар Зьміцер Вайцюшкевіч расказвае, чаму ня будзе ўдзельнічаць у выбарчых кампаніях кандыдатаў на выбарах-2015, хто, на ягоную думку, мае рацыю ў канфлікце вакол «Малітвы», і чаму ён бы галасаваў за кандыдатку на прэзыдэнта.
Расейскі пісьменьнік, колішні савецкі дысыдэнт Уладзімер Вайновіч распавёў, чаму канфлікт на ўсходзе Ўкраіны ён бы апісаў у жанры камэдыі, і якой будзе Беларусь без Лукашэнкі.
Госьця Свабоды — тэлепрадусар Шахіда Якуб, якая тройчы за апошнія месяцы працавала ў зоне ваенных дзеяньняў на Данбасе з абодвух бакоў — украінскага і кантраляванага сэпаратыстамі.
Загрузіць яшчэ