Нягледзячы на маштабную антытэрарыстычную апэрацыю на ўсходзе Ўкраіны, нядаўна ў Чаркаскай вобласьці прайшлі ўрачыстасьці з нагоды 200-годзьдзя Тараса Шаўчэнкі, у якіх выпала паўдзельнічаць і мне. Там я пазнаёміўся зь вядомым украінскім празаікам, аўтарам шматлікіх гістарычных раманаў, Героем Украіны Юрыем Мушкетыкам. Пісьменьнік ахвотна згадзіўся адказаць на мае пытаньні.
Амаль дзевяць гадоў правёў у зьняволеньні ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. Пра свае турэмныя ўнівэрсытэты, а таксама пра ролю Радыё Свабода ў адстойваньні правоў зьняволеных ён расказаў у «Вольнай студыі».
16 траўня 1954 году пачалося паўстаньне ў Кенгірскім лягеры ў Казахстане.
Якая ўніформа прадугледжвалася для генэралаў БНР? Што было напісана на сьцягах Беларускай асобнай арміі? Якія шэўроны насілі стральцы Беларускай краёвай абароны? Адказы на гэтыя пытаньні можна знайсьці ў кнізе «Вайсковая сымболіка беларусаў», якая выйшла нядаўна.
У старажытным Заслаўі летась быў асьвечаны Сабор Усіх беларускіх сьвятых, збудаваны на грамадзкія ахвяраваньні. Менская і заслаўская інтэлігенцыя неаднаразова зьбіралася на талаку, каб дапамагчы ў будаўніцтве. Чаму ўсё ж царква была перададзеная Беларускаму экзархату Расейскай праваслаўнай царквы?
Ён аздабляў кнігі Ларысы Геніюш і Ўладзімера Караткевіча, шэсць гадоў узначальваў Саюз мастакоў Беларусі. Савецкай уладай быў звольнены з працы за «нелюбоў да Суворава».
Да 150-й гадавіны з дня сьмерці Кастуся Каліноўскага ў сьвет выйшаў фотаальбом «Партрэты паўстаньня». Госьцем перадачы — адзін з укладальнікаў альбому Язэп Янушкевіч.
500 гадоў таму адбылася Бітва пад Воршай, падчас якой гетманам ВКЛ Канстанцінам Астроскім было разгромлена маскоўскае войска. Ці здольная сёньняшняя Беларусь даць адпор магчымаму агрэсару, як гэта было зроблена ў 1514 годзе?
Прыватная мастацкая галерэя пад назвай «У Славаміра» адкрылася нядаўна ў Мар’інай Горцы. Якія мастацкія акцыі будуць адбывацца на новай творчай пляцоўцы? Ці патрэбныя Беларусі праварадыкальныя арганізацыі, якія папулярныя сёньня ва Ўкраіне?
«Гародня: каралеўскі горад з правінцыйным лёсам» — пад гэткай назвай у сэрыі «Гарадзенская бібліятэка» выйшла ў сьвет гісторыя Горадні X–XXI стагодзьдзяў. Выданьне зьявілася дзякуючы беларуска-польскаму аўтарскаму калектыву.
У адным зь менскіх выдавецтваў неўзабаве выйдзе ў сьвет аповесьць Васіля Быкава «Мёртвым не баліць» без цэнзурных скаротаў. Што выкасоўвала з тэкстаў пісьменьніка савецкая цэнзура? Як ставіўся да Быкава першы сакратар ЦК КПБ Пятро Машэраў? Чаму і сёньня дасьледчыкі ня маюць доступу да архіву Галоўліту? Пра ўнікальнае выданьне мы гутарым зь літаратуразнаўцам Сяргеем Шапранам.
21 лютага ў сьвеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Ці лёгка пісьменьніку пачаць пісаць на мове чужой? Госьцем перадачы — паэтка і эсэістка Марына Наталіч, якая нарадзілася на Далёкім Усходзе ў сям’і расейскага вайскоўца.
25 гадоў таму з Аўганістану былі выведзеныя савецкія войскі. Як пачуваўся на той вайне студэнт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту? Кім ёсьць тыя 772 загінулыя ў Аўганістане нашы суайчыньнікі — героямі ці ахвярамі? Ці паскорыла аўганская вайна крах Савецкага Саюзу? Госьцем перадачы — удзельнік савецка-аўганскай вайны мастак Алесь Пушкін.
У Менску адкрылася ХХІ Міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Чаму з кожным годам у ёй удзельнічае ўсё менш і менш прыватных выдаўцоў? Чым адрозьніваюцца менскія кніжныя кірмашы ад аналягічных за мяжой? Якой літаратуры бракуе на менскіх кніжных кірмашах?
З Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы звольнены яшчэ адзін гісторык. Чаму паляваньне на навукоўцаў-іншадумцаў з такім адміністрацыйным імпэтам адбываецца менавіта ў ГрДУ? І чаму ў гэтых ганебных акцыях удзельнічаюць калегі апальных выкладчыкаў?
Майдан — сынонім беларускай Плошчы — гэтымі днямі трывала ўвайшоў у сьвядомасьць беларусаў. За што змагаюцца нашы суайчыньнікі на барыкадах у Кіеве? Госьцяй «Вольнай студыі» — пісьменьніца зь Менску Наталка Бабіна, якая піша на беларускай і ўкраінскай мовах.
Фрунзэнскі раённы суд Менску вынес рашэньне выселіць з кватэры пісьменьніцу, былую настаўніцу Веру Буланду.
У Менску закончыў сваю працу міжнародны фэстываль хрысьціяскіх фільмаў «Магніфікат». Госьця «Вольнай студыі» — старшыня фэстывальнага журы, галоўная рэдактарка часопіса «Наша вера» Хрысьціна Лялько.
Тры з паловай дзесяцігодзьдзі Беларускую праваслаўную царкву ўзначальваў мітрапаліт Філярэт. Чым застануцца гэтыя гады ў гісторыі беларускага праваслаўя?
Яшчэ ў верасьні Міністэрства культуры прыняло рашэньне аб скасаваньні самастойнасьці Літаратурнага музэя Максіма Багдановіча і далучэньні яго да Дзяржаўнага музэя гісторыі беларускай літаратуры. Чаму пратэстныя акцыі ня сталі масавымі?
Перасьледаваны за акцыі на Случчыне не ўпершыню, ён лічыць сваім абавязкам штогод такім чынам нагадваць пра Слуцкае паўстаньне ды ягоных герояў. Што пабуджае прадпрымальніка да гэткай дзейнасьці — ён раскажа ў «Вольнай студыі».
Рыхтуючы да выданьня кнігу «Рада БНР. 1947-1970. Падзеі, дакумэнты, асобы» (выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны»), гісторык Натальля Гардзіенка сустрэлася ў Парыжы з сынам колішняга прэзыдэнта Рады Міколы Абрамчыка.
На 496 годзе існаваньня друкарскага варштату Скарыны ў Менску пабачыла сьвет новая рукапісная кніга.
27 лістапада ў Музэі гісторыі Беларусі Саюз беларускіх пісьменьнікаў прэзэнтаваў паэтычна-міталягічны каляндар пад назвай «Першапачатак».
Адной з самых адметных культурных падзеяў гэтага году стаў спэктакль «Дзяды» ў пастаноўцы незалежнага «Тэатру Ч». У чым сакрэт ягонага посьпеху? Чаму паэма Адама Міцкевіча, напісаная ў пазамінулым стагодзьдзі, гучыць актуальна і ў сучаснай Беларусі?
Днямі на сталічнай плошчы імя Якуба Коласа запрацавала электронная бібліятэка, дзе пры жаданьні можна спампаваць кнігі беларускіх пісьменьнікаў.
«Галоўны ўрач дому-інтэрнату стварыў сваю вэртыкаль улады і трымаў пад кантролем усё. Было ў яго чынавенства — пэрсанал: намесьнікі, урачы, мэдсёстры. Быў „народ“ — хворыя ды старыя. Быў і свой спэцназ — санітары, гатовыя ў любы момант прыдушыць любое незадавальненьне. Была і свая турма — карцар для асабліва буйных і незадаволеных».
У сьвет выйшаў новы песенны альбом Тацьцяны Беланогай «Сьвятло і цені». Ён пяты па ліку на рахунку пераможцы конкурсаў «Бардаўская восень» (2004) і «ОРРА-2006» (Варшава).
Дваццаць пяць гадоў таму было створанае гісторыка-асьветніцкае таварыства «Мартыралёг Беларусі», якое займаецца зборам інфармацыі пра злачынствы сталінскай сыстэмы.
Пра беларускую будзённасьць — скарачэньне работнікаў ва ўстановах культуры, цэнзуру і праблемы вакол выдавецтва «Логвінаў» — мы гутарым з паэтам у «Вольнай студыі».
Рэжысэрка-дакумэнталістка Вольга Мікалайчык — аўтарка вядомых фільмаў «Катаваньні ў Беларусі» і «Падарожжа па бясконцай вайне». Яе стужкі пра беларускіх палітвязьняў неаднойчы дэманстраваліся на міжнародных фэстывалях.
На радаводным дрэве мастака Вячкі Целеша, якому 25 верасьня спаўняецца 75 гадоў, — больш за 500 атожылкаў. Так абсяжна дасьледаваўшы свае карані і крону, сёньняшні жыхар Рыгі і кавалер латвійскага ордэну Трох Зорак лічыць, што без радаводу ні асобны чалавек, ні народ існаваць ня могуць. А яшчэ ён перакананы: толькі мова і бел-чырвона-белы сьцяг зьяднаюць беларусаў.
Зьміцер Вайцюшкевіч чарговым разам зьдзівіў сваіх прыхільнікаў, пусьціўшы ў сьвет складанку турэмнага шансону.
На тэлеканале «Белсат» днямі адбылася прэм’ера дакумэнтальнага фільму «Глыбоцкая змова», у якім расказваецца пра Саюз беларускіх патрыётаў, выкрыты савецкай дзяржбясьпекай на Глыбоччыне ў 1947 годзе. Чаго дамагалася беларуская моладзь і за што ішла ў Гулаг на 25 гадоў?
Тадэвуш Кандрусевіч выступіў за больш шырокае ўжываньне беларускай мовы. Але ці выконваецца гэтае пажаданьне сьвятарамі на месцах?
Вучні беларускіх школаў на Беласточчыне атрымалі да новага навучальнага году падарунак — беларускамоўны лемантар, складзены пэдагогам Алінай Ваўранюк.
На сьценах касьцёла Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Дзярэчыне, што на Зэльвеншчыне, знайшлі сваё адлюстраваньне найцікавейшыя падзеі з гісторыі мястэчка.
Якая атмасфэра пануе ў пісьменьніцкай арганізацыі, якую нязьменна, ад 2006 году, узначальвае Мікалай Чаргінец?
23 песьні пра бел-чырвона-белы сьцяг і Пагоню ўвайшлі ў альбом «Сымбалі веры і свабоды».
У чым палягае беларускі погляд на ВКЛ? Ці паўстане ў Віцебску конны помнік князю Альгерду? Чаму закрыццё гарадзенскага гістфаку не прынясе шкоды беларускай гістарычнай навуцы?
На Астравеччыне мясцовыя ўлады забаранілі правядзеньне літаратурна-музычнага фэсту, прысьвечанага паўстаньню пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, які меўся адбыцца 22 чэрвеня на возеры Каймін. Што сталася прычынай забароны — імя Каліноўскага ці імёны ўдзельнікаў імпрэзы?
У Менск паэт Улдыс Бэрзыньш прыехаў, каб прэзэнтаваць сваю новую паэтычную кнігу ў перакладах Алеся Разанава і Андрэя Гуцава. Што зьвязвае паэта зь Беларусьсю?
Дваццаць пяць гадоў таму — 3 чэрвеня 1988 году — у тыднёвіку «Літаратура і мастацтва» быў надрукаваны артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога сьмерці».
Сёлета традыцыйныя Беларуска-швэдзкія літаратурныя дні прайшлі ў Львове. Каму яны прыйшліся недаспадобы ў Беларусі? І ці сталіся таму прычынай плюшавыя мядзьведзікі, што дэсантаваліся ў Беларусь са швэдзкага самалёту? Сваімі львоўскімі ўражаньнямі з намі падзеліцца пісьменьніца Наталка Бабіна.
Знакаміты мастак і паэт Аляксей Марачкін даў інтэрвію Свабодзе ў перадачы «Вольная студыя».
На тэрмомэтры +25, а ў старажытных мурах Жыровіцкага Сьвята-Усьпенскага манастыра зусім не адчуваецца сьпёка. Наадварот, праз паўгадзіны робіцца зябкавата. Але час у гутарцы зь інакам Мікалаем — паэтам Зьнічом — ня здоўжваецца. Для яго ўсе тэмы цікавыя, усе пытаньні пажаданыя.
Турма зь беларускай літаратурай заўсёды ішлі побач. І ў XIX, і ў XX, і ў XXI стагодзьдзі на турэмных нарах пісаліся хрэстаматыйныя творы. Пішуцца яны і сёньня.
Сорак два замежныя паэты прадстаўленыя ў анталёгіі «Разам з пылам», якая нядаўна пабачыла сьвет у сэрыі «Кнігарня пісьменьніка». Ад старажытнага Катула да Яцака Качмарскага, чый верш «Разбуры турмы муры!» гучаў на Плошчы 19 сьнежня 2010 году.
Імя Паліны Качатковай многія звыклі атаясамліваць з праваабарончай дзейнасьцю, з цэнтрам «Вясна», дзе яна шмат гадоў працавала.
Загрузіць яшчэ