Яшчэ ў верасьні Міністэрства культуры прыняло рашэньне аб скасаваньні самастойнасьці Літаратурнага музэя Максіма Багдановіча і далучэньні яго да Дзяржаўнага музэя гісторыі беларускай літаратуры. Пакуль рашэньне не зацьверджанае ў Савеце міністраў, грамадзкая супольнасьць спрабуе бараніць знакавае месца беларускай культурнай прасторы. Чаму пратэстныя акцыі ня сталі масавымі? Пра гэта мы гутарым з паэтам, колішнім супрацоўнікам музэя Эдуардам Акуліным і літаратуразнаўцам Ціханам Чарнякевічам.
Скобла: Сябры, згадайма, што пачыналася ўсё даволі шмастпадзеўна — прэсавай канфэрэнцыяй, на якой кіраўніцтва Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі зьвярнуліся з адкрытым лістом да старшыні ўраду і заклікалі бараніць музэй. Але прайшло зусім няшмат часу з пачатку акцыі, і паэт Уладзімер Някляеў роспачна пытаецца ў фэйсбуку: дзе вы, абаронцы музэя? А і праўда — дзе?
Акулін: Як гэта ні прыкра і сорамна прагучыць, але большасьці беларусаў сёньня абыякавы і лёс Музэя Багдановіча, і лёс самога паэта — аўтара знакамітай «Пагоні». Бо акурат гэтымі днямі яны занятыя больш пільнымі справамі — пагоняй за перадкаляднымі крамнымі зьніжкамі. Сваю асабістую незалежнасьць беларусы сёньня бароняць дзе-небудзь пад сьценамі віленскага «Акропаліса». Магчыма, так адбываецца таму, што многія зь іх ад часоў Багдановіча так і засталіся «чужынцамі», у сэрцы якіх заклікаў «біць мячамі» паэт. Вось чаму ў сваёй «Балядзе пра краіну мару» я сьледам за Максімам з роспаччу мусіў канстатаваць: «З нас, беларусаў, яшчэ спытаюць — за лёс Страціма, за сымбаль краю…Чаму у сэрцы з такім адчаем нас б’е Пагоня, сячэ мячамі… Мо, беларусы, мы янычары?». Я, дарэчы, гэтае пытаньне задаю і самому сабе. А яшчэ зь белай зайздрасьцю гляджу на сваіх братоў-украінцаў, якія выходзяць на Майдан бараніць сваю будучыню мільённай грамадой.
Скобла: Багдановіч пакінуты сам-насам з уладай, бо сярод яго прыхільнікаў няма салідарнасьці, ці таму, што гэтыя акцыі пратэсту ніхто не арганізоўвае?
Акулін: Мне здаецца, мае месца і тое, і другое. Вось мне час ад часу тэлефануюць карэспандэнты і пытаюцца: а хто сёньня прыйдзе бараніць музэй Багдановіча? каго можна там пачуць і пабачыць? А я — таксама ня ведаю. І ніхто пра гэта ня ведае. А як можна зь няведаньня ўтварыць нейкую буйнамаштабную акцыю?
Скобла: Ціхан, на знак пратэсту супраць паніжэньня статусу Музэя Багдановіча вы вярнулі Міністэрству культуры яго ганаровую грамату, якою вас узнагародзілі за папулярызацыю творчасьці паэта. Наша дзяржава да такога не прывыкла. Чаму ж такая апатыя, такая абыякавасьць да знакавага асяродку айчыннай культуры?
Чарнякевіч: Гэтую апатыю можна назіраць ня толькі падчас акцыяў каля музэя. Напрыклад, на традыцыйнае ўскладаньне кветак да помніка ў дзень нараджэньня паэта прыйшлі пяць чалавек. Няма салідарнасьці сярод пісьменьнікаў, сярод прыхільнікаў творчасьці Багдановіча, якія не асэнсоўваюць належным чынам, што адбываецца ўвогуле ў краіне. Магчыма, мой учынак — крок адчаю, але трэба рабіць і такія крокі. Калі павісла такое маўчаньне. Пасьля рашэньня калегіі ў верасьні была заява Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, потым — працяглы пэрыяд маўчаньня. І калі ў сьнежні накіроўвалі гэтае рашэньне ў Савет міністраў, ніхто пра яго не гаварыў. Таму я вырашыў хоць неяк пра гэтую абсалютна ганебную сытуацыю з музэем нагадаць. Я лічыў і лічу, што гэта мая асабістая справа — вяртаць свае рэчы таму, хто іх даваў. Я толькі шкадую, што іншыя ўладальнікі нейкіх дзяржаўных узнагародаў, мэдалёў і ордэнаў, не сьпяшаюцца іх вяртаць дзяржаве ці рабіць хоць якія сымбалічныя жэсты, якія варта рабіць менавіта цяпер.
Скобла: А вы спадзяваліся, што з вас возьмуць прыклад?
Чарнякевіч: Я не спадзяваўся і другіх не падбухторваў.
Акулін: А я зь цікавасьцю чакаў, што хто-небудзь пойдзе сьледам за Ціханам і верне дзяржаве калі не мэдаль Францішка Скарыны, дык хоць бы дыплём ляўрэата прэміі Ленінскага камсамолу.
Скобла: Ператварэньне самастойнага музэя ў філію Музэя гісторыі беларускай літаратуры тлумачыцца эканоміяй дзяржсродкаў. Музэй Багдановіча ў Горадні ўжо далучылі да Гістарычнага музэя. Філія менскага музэя, гэтак званая Беларуская хатка, ужо гадоў чатыры не працуе — няма сродкаў. У Траецкім прадмесьці, там, дзе паводле пастановы ўраду мусіў паўстаць адноўлены Дом Багдановіча, узьвялі дзіўнае збудаваньне, якое ў народзе ўжо назвалі сабачай будкай… Такое адчуваньне, што ўся эканомія ў галіне культуры адбываецца за кошт Багдановіча. Чаму такое стаўленьне да паэта ва ўлады, у Міністэрства культуры?
Акулін: Адкажу словамі Багдановіча: «Народ, беларускі народ, ты цёмны, сьляпы, быццам крот. Табою ўсягды пагарджалі, цябе не пушчалі зь ярма, і душу тваю абакралі — у ёй нават мовы няма». Хіба могуць сьляпыя і бязмоўныя бараніць красу, бараніць беларускія Сьвятло і Дух, чым ёсьць для нас Багдановіч? А наогул, праблема, як мне бачыцца, палягае значна глыбей. Насамрэч, гэта не прыватнае стаўленьне да Багдановіча нейкіх функцыянэраў зь Міністэрства культуры, гэта агульнае стаўленьне кіраўніцтва краіны да самой нацыянальнай культуры. Пра што ўвогуле можна весьці размову, калі сёньня хакейная шайба пераважвае «Вянок» Багдановіча. А бюджэт аднаго лядовага палаца пераважвае бюджэты ўсіх літаратурных музэяў краіны, разам узятых. Баюся, што пасьля зьнішчэньня Максімавай Гасподы з нашай маўклівай згоды янычарская гайня перакінецца на музэі Купалы і Коласа.
Скобла: «Народ, беларускі народ, ты цёмны, сьляпы, быццам крот» — тут клясыку не запярэчыш. Але ёсьць ў Саюзе беларускіх пісьменьнікаў паўтысячы адукаваных творцаў, якія ведаюць, што Багдановіч — геніяльны беларускі паэт.
Акулін: І самы любімы — дадам.
Скобла: Чаму ж гэтая любоў не праяўляецца ў элемэнтарным — прыйсьці і каля музэя паслухаць таго ж Някляева, Арлова, Хадановіча, Баршчэўскага, самому паўдзельнічаць?
Акулін: Зноў жа арганізацыйная праблема паўстае. Няма каму арганізаваць пісьменьнікаў.
Чарнякевіч: Многія ня ведаюць час правядзеньня акцый. Няма руху за тое, каб праводзіць чытаньні каля музэя Багдановіча. Калі б такі рух зьявіўся, пайшла б хваля, і колькасьць людзей прырастала б.
Скобла: А вы самі, Ціхан, бралі ўдзел у гэтых акцыях?
Чарнякевіч: Так, я прыходзіў. Але гэта жахлівае, проста душаразьдзіральнае відовішча, калі там стаяць два-тры чалавекі…
Скобла: А вы, Эдуард?
Акулін: Я яшчэ ня быў. Мне сорамна. Сорамна за нас, беларусаў, за тое, што мы ня можам бараніць сваё.
Скобла: Ці ня самы плённы пэрыяд у гісторыі Музэя Багдановіча — дзесяцігодзьдзе, калі ім кіраваў Алесь Бяляцкі, пачынаючы з канца 80-х. А як бы вы ацанілі працу цяперашняй адміністрацыі?
Акулін: Няма таго, што раньш было. Сапраўды, гады дырэктарства Алеся Бяляцкага можна назваць залатыя часам музэйнага жыцьця. І ня толькі таму, што было шмат зроблена па ўшанаваньні памяці паэта: адкрытыя экспазыцыі ў «Беларускай хатцы», у цэнтральным музэі, у фальварку Ракуцёўшчына, у Яраслаўлі, усталяваныя помнікі бацькам паэта у Горадні і Яраслаўлі, у Менску зьявілася вуліца Багдановіча. А яшчэ і таму, што ў гэты час Музэй Багдановіча ператварыўся ў сапраўдны культурны і грамадзкі цэнтар. Газэта «Свабода», паседжаньні соймаў БНФ, штонядзельная імша вернікаў уніяцкай царквы, батлеечныя спэктаклі, сотні культурніцкіх імпрэзаў: творчых вечарынаў, кніжных прэзэнтацый, бардаўскіх канцэртаў — усё гэта адбывалася пад дахам Музея Багдановіча. Мне як бы не выпадае судзіць сваіх былых калегаў па музэйнай працы. Але, як мне здаецца, тая абачлівасьць і асьцярожнасьць, зь якімі цягам апошніх гадоў вялося кіраваньне музэем і арганізоўвалася ягоная жыцьцядзейнасьць, таксама паўплывалі на сёньняшнюю скрушную сытуацыю вакол яго. Дайшло да таго, што многія вядомыя беларускія творцы за сваю прыналежнасьць да СБП сталі пэрсонамі нон грата ў сьценах музэя і на паэтычных сьвятах у гонар Максіма Багдановіча. І сёньня я хачу запытаццца ў цяперашняга кіраўніцтва музэя: «Дзе ж яны, вашы літаратурныя фаварыты апошніх гадоў: Гальпяровічы, Пазьняковы, Шніпы, Праўдзіны? Чаму не бароняць Багдановіча ад міністэрскіх пілатаў?»
Чарнякевіч: Музэй робіць усё магчымае. Да таго ж, ён даволі працяглы час знаходзіцца на рамонце, нармальна не функцыянуе. Я б ня стаў абвінавачваць яго супрацоўнікаў. Яны вельмі заклапочаныя ўзьніклай праблемай. Пасьля рэарганізацыі іх колькасьць будзе скарочаная разы ў чатыры. Таму я хачу заступіцца за іх. У Купалаўскі тэатар ці Опэрны тэатар апошнім часам былі ўкладзеныя шалёныя дзяржаўныя інвэстыцыі. А Музэй Багдановіча лічыцца трэцяраднай справай. Таму і такое стаўленьне.
Акулін: Я ўсё ж не пагаджуся зь Ціханам. Сёньняшняе кіраўніцтва Музэя Багдановіча больш баіццца страціць пасады, чым сам музэй. Што да рамонту, які відавочна зацягнуўся. Я з падобнай сытуацыяй сустракаўся падчас сваёй працы загадчыкам «Беларускай хаткі». Аднойчы філія трапіла ў непрыемную сытуацыю, калі пасярэдзіне зімы там размарозілася сыстэма ацяпленьння. І ў Міністэрства культуры таксама не знайшлося грошай на рамонт. Пачакаўшы пару месяцаў, я стаў біць у званы, даваць інтэрвію ня толькі дзяржаўным СМІ, але ж і Радыё Свабода. Праз пару дзён да мяне завітаў тымчасовы намесьнік міністра культуры спадар Гедройц і сказаў: «Эдуард, неўзабаве сродкі знойдуцца». І яны сапраўды знайшліся. Літаральна праз два месяцы філія музэя аднавіла сваю працу.
Скобла: На вашу думку, пэўная доля віны за сытуацыю вакол музэя ляжыць на яго адміністрацыі?
Акулін: Так. Наогул, Музэй Багдановіча лічыўся перлінай сярод беларускіх музэяў. Прычым, пра гэта гаварылі музэйшчыкі, якія былі зьехаліся ў Беларусь з усёй постсавецкай прасторы. Прыкладам, толькі «Беларускую хатку» за год наведвала да 10 000 чалавек. Яна была вельмі папулярная. Бачыце, колькі людзей за 4-5 гадоў прастою не атрымалі багдановічаўскага сьвятла. Проста кіраўніцтву музэя трэба было паставіць пытаньне рубам. І тады, я ўпэўнены, зацягнутая рэканструкцыя скончылася б значна хутчэй.
Скобла: Некаторыя мае знаёмыя пісьменьнікі кажуць: нас у Музэі Багдановіча даўно трымалі ў чорных сьпісах, немагчыма было правесьці вечарыну і г.д. Таму вось і такое стаўленьне да акцыяў у абарону музэя. Відаць, пэўная рацыя тут ёсьць. Але ці ня час забыцца на крыўды і неяк усё ж скансалідавацца вакол нават не музэя, а самога Багдановіча?
Акулін: Даўно пара скансалідавацца, бо і сам Багдановіч заклікае да гэтага: «Нашто ж на зямлі звадкі і спрэчкі, боль і горыч, калі ўсе мы разам ляцім да зор?».
Чарнякевіч: Вядома ж, трэба кансалідавацца, але ў той жа час трэба рабіць нейкія рэальныя рэчы.
Скобла: Гэта якраз вельмі актуальна, бо канчатковае рашэньне адносна статусу Музэя Багдановіча павінна быць прынятае пасьля сьвятаў. Як вы лічыце, што ў дадзенай сытуацыі трэба рабіць музэйнаму кіраўніцтву, Саюзу пісьменьнікаў, увогуле творчай інтэлігенцыі?
Чарнякевіч: Актуалізаваць праблему якімі заўгодна сродкамі. Гэта ганебная справа, гэта падрыў іміджу самога Міністэрства культуры, культурнай палітыкі дзяржавы. Гэта відавочна для ўсіх, нават для супрацоўнікаў таго ж міністэрства.
Акулін: Трэба працягваць ладзіць паэтычныя чытаньні на ганку музэя, арганізоўваць бардаўскія канцэрты і маратоны, літаратурныя фэстывалі, прысьвечаныя Багдановічу, зьбіраць подпісы за захаваньне статусу музэя, пісаць адкрытыя лісты-звароты да кіраўніцтва дзяржавы, толькі ня з выразамі кшталту «ласкава просім», а з рашучым патрабаваньнем не чапаць сьвятое імя Максіма Багдановіча і ягоную Гасподу, каб тым самым не ганьбаваць саміх сябе. Бо, па вялікім рахунку, пляц у Траецкім прадмесьці перад Музэем Багдановіча — гэта на сёньня ёсьць наш беларускі Майдан. І калі на яго будзе зьбірацца па 5-10 чалавек, то міжволі прыйдзецца паверыць у Максімава перадсьмяротнае прароцтва: «Ад усіх цяпер нашчадкі ёсьць, ды няма адных — Страцімавых». Прыйшоў час даказаць, што мы ёсьць!

Бюджэт аднаго лядовага палаца пераважвае бюджэты ўсіх літаратурных музэяў краіны, разам узятых

Сёньняшняе кіраўніцтва Музэя Багдановіча больш баіццца страціць пасады, чым сам музэй

Пляц у Траецкім прадмесьці перад Музэем Багдановіча — гэта на сёньня ёсьць наш беларускі Майдан