Пра спробу стварэньня беларускага ўраду пад нямецкай акупацыяй, Другі ўсебеларускі кангрэс і супрацьстаяньне БЦР і БНР на эміграцыі гутарым з Алегам Гардзіенкам, аўтарам кнігі «Беларуская Цэнтральная Рада: стварэньне, дзейнасьць, заняпад (1943–1995)».
Прапануем з архіваў Свабоды "Вольную студыю" з Нілам Гілевічам. Тут поўная аўдыёвэрсія размовы.
Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч выдаў свой збор твораў уласным коштам. Дваццаць тры тамы паэзіі, прозы, публіцыстыкі, перакладаў са славянскіх літаратур.
Гісторык Анатоль Сідарэвіч распачаў працу над энцыкляпэдый Беларускай Народнай Рэспублікі, куды павінны ўвайсьці жыцьцяпісы ўсіх яе дзеячоў.
Гісторык Сяргей Тарасаў лічыць, што Крыж Эўфрасіньні Полацкай цэлы і знаходзіцца ў падмаскоўным Сергіевым Пасадзе: «Мае дасьледаваньні і лёгіка падзеяў прыводзяць менавіта туды».
Аўтарскую анталёгію Лявона Баршчэўскага «І боль, і прыгажосьць» склалі творы 100 паэтаў сьвету, якія пісалі на трыццаці двух мовах — ад Сапфо і Катула да нашых сучасьнікаў Дзьмітра Паўлычкі і Томаса Вянцлавы. Перакладчык-паліглёт — госьцем перадачы.
60 гадоў таму ў Беластоку пачала выдавацца беларуская газэта «Ніва». Зьмяняліся пакаленьні журналістаў, але тыднёвік заўсёды быў папулярным сярод беларусаў Беласточчыны.
«Ня меч і шчыт бароняць мову, а — дасканалы твор». Гэты верш польскага клясыка Цыпрыяна Норвіда актуальны і для Беларусі. Што думае ягоны перакладчык пра ступень абароненасьці беларускай мовы — юрыдычнымі законамі і шэдэўрамі, напісанымі на ёй?
У Менску, ва ўкраінскай амбасадзе адчынілася выстава «З Украінай у сэрцы» паводле пленэру беларускіх і ўкраінскіх мастакоў, які прайшоў на Данеччыне, у зоне АТА. Госьцем перадачы — адзін з арганізатараў пленэру Алесь Пушкін.
Гэтаму мастаку замаўлялі эксьлібрысы Ларыса Геніюш і Ўладзімер Караткевіч. Ён у 1991 годзе стварыў эталён дзяржаўнага сьцягу Рэспублікі Беларусь. Госьцем перадачы — Мікола Купава, які днямі адзначыў сваё 70-годзьдзе.
У сьвет выйшаў новы зборнік паэзіі Рыгора Барадуліна «Каб аднойчы», праілюстраваны здымкамі амэрыканскага фотамастака Джона Кунстадтэра. Трэці аўтар праекту — сьпявак і музыка Алесь Камоцкі — госьцем перадачы.
Выйшла новая кніга Генадзя Сагановіча «Грунвальд у беларускай гісторыі: спроба разбору палітычнага міту». Чаму для стварэньня нацыянальнага міту больш падыходзіць бітва пад Воршай?
Што ёсьць бясспрэчным злом для сучаснай Заходняй Эўропы? Чаго імкнуцца туды мігранты, і сымбалем чаго зьяўляецца для іх сьмецьцевы кантэйнэр? Пра ўсё гэта — у рамане Славаміра Адамовіча «Цана Эўропы, альбо Гісторыі Вільмана».
Вынікі году і навагоднія ўспаміны ад першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча.
Сёлетняга Нобэлеўскага ляўрэата па літаратуры ў свой час не прынялі ў Саюз пісьменьнікаў БССР. Што было прычынай адмовы? Госьцем перадачы — літаратуразнаўца і перакладчык Ціхан Чарнякевіч, які зазірнуў у архівы Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
ТБМ зьвярнулася ў Мінадукацыі з прапановай уключыць у навучальныя праграмы па беларускай літаратуры творы Сьвятланы Алексіевіч. Як паставіліся да такой ідэі чыноўнікі?
Сёньня адзначаюцца 95-я ўгодкі пачатку Слуцкага паўстаньня за незалежнасьць Беларусі. Да юбілею публікуем інтэрвію з гісторыкам Уладзімерам Ляхоўскім, запісанае ў студзені 2014 года.
На магіле народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ў Вушачах пастаўлены надмагільны помнік — з выкарыстаньнем верталёта. Госьцем перадачы — журналіст Глеб Лабадзенка, з чыёй ініцыятывы ўсё і адбылося.
У афіцыйных беларускіх календарах няма ні Дня волі, ні Дня беларускай вайсковай славы. Якім мае быць нацыянальны каляндар і якія даты павінны ў ім адзначацца? Госьцем перадачы — галоўны рэдактар выдавецтва «Юніпак» Валеры Дубоўскі.
«Партрэт стагодзьдзя» — пад такой назвай выйшлі ў сьвет успаміны мастака Яўгена Ціхановіча. Ад аздабляльніка «Пісьма вялікаму Сталіну ад беларускага народу» да беларускага незалежніка — такую эвалюцыю зазнаў аўтар кнігі. Госьцем перадачы — публікатар мэмуараў Сяргей Харэўскі.
У менскім Цэнтры сучаснага мастацтва прайшла выстава Андрэя Такінданга «Крыжовы шлях». Ці лёгка даліся маладому творцу сакральныя сюжэты? І чаму для моладзі вулічныя канцэрты больш прыцягальныя, чым «Славянскі базар»?
Чым ёсьць Нобэлеўская прэмія Сьвятланы Алексіевіч для беларускай літаратуры — стымулам ці выклікам? І што робіць незалежны Саюз пісьменьнікаў для творчай моладзі? Госьцем перадачы — намесьнік старшыні СБП Алесь Пашкевіч.
Слаўгарадзкія чыноўнікі Фэлікса Шкірманкова паважаюць і — пабойваюцца. Ён жа з самім прэзыдэнтам «на ты», руку яму паціскаў. А як насамрэч жывецца вэтэрану Другой сусьветнай, грамадзкаму актывісту, аднаму з найстарэйшых беларускіх пісьменьнікаў?
Аляксей Марачкін — адзін зь нямногіх айчынных мастакоў, які стала працуе ў жанры палітычнай сатыры. Ці мае права творца кіравацца «праўдай нябеснай супраць праўды зямной», выносячы свае прысуды?
Паэт Зьніч, вядомы таксама як манах Іаан з Жыровіцкага Сьвята-Усьпенскага манастыра, выдаў кнігу “Шляхам сумоўя”, якая складаецца з прозы і вершаў апошняга часу, а таксама тэкстаў, забароненых да выданьня яшчэ ў 80-я гады. Якую крамолу знаходзіла ў іх савецкая цэнзура?
Нядаўна ў незалежны Саюз беларускіх пісьменьнікаў быў прыняты 32-гадовы паэт Ігар Канановіч. Былы настаўнік, ён працуе грузчыкам у гіпэрмаркеце. Чаму адмысловец з вышэйшай адукацыяй ня змог працаўладкавацца па спэцыяльнасьці?
Стваральнік гуртоў «White Night Blues» і «Nestary Band», аўтар кнігі «Звычайны шоў-бізнэс», літаратар, музыка і перакладчык песенных хітоў Юры Несьцярэнка заахвочвае папулярных замежных аўтараў сьпяваць па-беларуску.
Усе 60 кніг Сяргея Чыгрына выйшлі ў недзяржаўных выдавецтвах. Чые жыцьцяпісы там пад негалоснай забаронай, і якім насамрэч павінна быць Дзень беларускага пісьменства? Слонімскі пісьменьнік і краязнавец — госьцем перадачы.
Год таму ў Беларускім дзяржаўным архіве-музэі літаратуры і мастацтва быў створаны Цэнтар камплектаваньня і вывучэньня дакумэнтальнай спадчыны замежжа. Ці не замінае ўсталяваньню даверлівых адносінаў нэгатыўнае стаўленьне дзяржавы да паваенных эмігрантаў, якіх у Беларусі па-ранейшаму называюць калябарантамі?
Восем стагодзьдзяў стаіць на стромым беразе Нёмана гарадзенская Калоская царква. Чым сёньня жыве старажытны храм? Як часта гучыць у ім беларуская мова? Госьцем перадачы — настаяцель Каложы протаіерэй Аляксандар Балоньнікаў.
Так жартам называюць на радзіме ўкраінца Дзьмітра Шчарбіну. А ён і ў Беларусі ніколі ня быў, беларускіх каранёў ня мае і ўсё жыцьцё пражыў у сваім родным Крывым Рогу на Днепрапятроўшчыне.
Госьцем «Вольнай студыі» — Аляксей Шэін, аўтар раману-фэнтэзі «Сем камянёў», які крытыкі ўжо назвалі найлепшай дэбютнай кнігай году.
Беларускі пісьменьнік Уладзіслаў Ахроменка, які ўжо 17 гадоў жыве ў Чарнігаве, распавядае пра тое, чым адрозьніваецца ўкраінская свабода творчасьці ад беларускай і за што ва Ўкраіне любяць беларускую літаратуру.
Ваенна-гістарычныя рэканструкцыі ладзяцца ў Беларусі пераважна на «Лініі Сталіна». Што там можна паказваць, а што — не? Госьцем перадачы — гісторык Ігар Мельнікаў.
Хто зь вялікіх князёў прынёс найвялікшую карысьць сваёй дзяржаве, а хто — найбольшую шкоду? Чаму была забароненая прэзэнтацыя кнігі «Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага: 1248-1377» у Палескім унівэрсытэце ў Пінску? Госьцем перадачы — доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч.
Дваццаць гадоў таму выйшаў у сьвет першы нумар квартальніка «Наша вера».
200 гадоў таму адбылася славутая Бітва пры Ватэрлоа, якая зьмяніла гісторыю Эўропы. Гісторык з Калінкавічаў Уладзімер Лякін адшукаў імёны суайчыньнікаў, якія служылі ў напалеонаўскай гвардыі.
Афіцыйная прычына закрыцьця Музэя Быкава – капітальны рамонт. Загадчык музэя Алесь Гібкоўскі звольнены. Наведнікі могуць пабачыць толькі вялікі замок на ўваходнай браме.
У чэрвені ў продажы зьявіцца цэлая сэрыя айчыннай клясыкі пад назвай «Мая беларуская кніга». Сэрыя з 26 кніг будзе прадавацца ня толькі ў гандлёвых кропках «Белкнігі», але і ў супэрмаркетах. Госьцем перадачы — адзін з распрацоўнікаў сэрыі, пісьменьнік Уладзімер Сіўчыкаў.
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла прэзэнтацыя альбому Вячкі Целеша «Гарады Беларусі на старых паштоўках».
У почаце беларускіх сьвятых можа зьявіцца яшчэ адна постаць — Францішак Скарына. Чым гэта абумоўлена? Госьцем перадачы — сакратар ініцыятыўнай групы па кананізацыі беларускага першадрукара прафэсар Адам Мальдзіс.
У Менску прайшло ўручэньне незалежнай літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (сёлета яго атрымаў празаік Андрэй Федарэнка — за кнігу «Ціша»). У чым прэстыж гэтай безграшовай узнагароды?
Каб абараніцца ад начных партызанскіх налётаў, вяскоўцы стваралі атрады самааховы. Партызаны кваліфікавалі іх як варожыя. Варожымі лічыліся і цэлыя вёскі, якія падлягалі зьнішчэньню разам з жыхарамі.
Былы партызан і франтавік, доктар мэдыцыны Іван Данілаў ніколі ня ўдзельнічаў у парадах на Дзень Перамогі. Хоць напісаў пра вайну восем кніг.
Празаіку Віктару Казько — 75. Адзін зь ягоных герояў марыў знайсьці ў Сусьвеце багатую золатам камету і прызямліць яе ў Беларусі. А пра што марыць сам юбіляр, які больш за дзесяць гадоў пражыў у Расеі, ледзь ня стаў пасьпяховым «сібірскім» пісьменьнікам і заначаваў аднойчы на Мамаевым кургане?
У Менску выйшла ў сьвет кніга маладога гісторыка Міколы Волкава «Артылерыя Нясьвіскага замка». Што зь сябе ўяўляла «бамбарда князя Вітаўта», якую цягнулі дваццаць параў коней? Якую ролю адыграла артылерыя ў Бітве пад Воршай? Дзе цяпер знаходзяцца знакамітыя радзівілаўскія гарматы? Аўтар кнігі — госьцем перадачы.
У часы ваяўнічага атэізму храмамі станавіліся звычайныя вясковыя хаты. Пра старадаўні ўнікальны абрад «Сьвяча», які існуе на Гомельшчыне, мы гутарым з супрацоўнікам Веткаўскага музэю народнай творчасьці Генадзем Лапаціным.
Што азначаў выраз: «Маскву пабіць — як дзіця зрабіць»? Ці мог вялікі князь зьявіцца на публіцы з пазашлюбным сынам? Калі ў ВКЛ замацаваўся інстытут сям’і? Пра ўсё гэта можна прачытаць у кнізе Натальлі Сьліж «Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI-XVII стагодзьдзях».
Днямі ў Менску прайшло ўзнагароджваньне чарговых ляўрэатаў Літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Імі сталі паэтка Тацьцяна Нядбай і празаік Аляксей Палачанскі.
Загрузіць яшчэ