Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хрысьціна Лялько: Папрацавалі гады два, і кардынал Казімер Сьвёнтак сказаў — «Экзамен вы здалі»


Хрысьціна Лялько: Хрысьціянам трэба аб’ядноўвацца
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:17:41 0:00

Дваццаць гадоў таму выйшаў у сьвет першы нумар квартальніка «Наша вера».

Сёньня вакол яго гуртуецца грамада аднадумцаў, якія перакладаюць на беларускую мову рэлігійную літаратуру і выдаюць каталіцкі часопіс «Ave Maria». Госьцяй перадачы — галоўны рэдактар «Нашай веры» Хрысьціна Лялько.

Хрысьціна Лялько: Ідэя выданьня «Нашай веры» паўстала зьнізу — ад сьвецкіх вернікаў, ад пісьменьнікаў, яна ўзьнікла з поклічу нашых душаў. Сабраліся і вырашылі, што няма духоўнага выданьня для інтэлігенцыі, няма літаратуры ўвогуле. Пасьля дзесяцігодзьдзяў атэістычнага сквару ў Беларусі была пустэльня, усё было выпалена. А традыцыя ж існавала — у першай палове ХХ стагодзьдзя выдаваліся пэрыёдыкі, «Хрысьціянская думка» выходзіла. У друку актыўна выступалі пісьменьнікі-сьвятары Вінцук Адважны, Казімер Сваяк, Андрэй Зязюля, Адам Станкевіч, вазьміце хоць бы яго працу «Родная мова ў сьвятынях». І нам захацелася гэтую традыцыю прадоўжыць. Папрацавалі гады два, і кардынал Казімер Сьвёнтак сказаў: «Экзамен вы здалі».

  • 16x9 Image

    Міхась Скобла

    Міхась Скобла нарадзіўся ў 1966 годзе на Гарадзеншчыне. Скончыў філфак БДУ, працаваў у Міністэрстве культуры і друку, у рэдакцыі часопіса «Роднае слова», у выдавецтве «Беларускі кнігазбор». Сябра СБП і БАЖ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG