Ці ня самы яскравы нацыянальны тып беларуса вывеў у сваёй «Ладзьдзі роспачы» Ўладзімер Караткевіч. Гервасій Выліваха — хоць ён хобаль, залётнік ды піяка, але ж і адважны, гожы і пяшчотны беларус, неверагодны жыцьцялюб, і аўтар ім відавочна любуецца. Наўрад ці чытаў «Ладзьдю роспачы» расейскі тэлежурналіст Сяргей Дарэнка, які ў інтэрвію тэлеканалу «РТР-Беларусь» назваў нашу краіну «глухменьню Эўропы», а беларусаў — хобітамі. І адбылося гэта акурат у дзень народзінаў Караткевіча — 26 лістапада. Пр