Чым больш краінаў выступаюць гарантамі, тым больш размываецца сэнс гарантый бясьпекі. Бо ў выпадку крызісу ім трэба будзе ўзгадняць свае дзеяньні, каб рэагаваць сумесна. Калі гарантамі бясьпекі Ўкраіны выступяць, напрыклад, адначасова Расея, Беларусь, ЗША, Францыя — грош цана такім гарантыям.