Амбасада Беларусі ў Ізраілі паведаміла аб павелічэньні колькасьці адмоў беларускім грамадзянам ва ўезьдзе на тэрыторыю Ізраіля і рэкамэндавала, якія крокі трэба зрабіць пры плянаваньні паездак.
Паводле праваабаронцаў «Вясны», больш за 200 беларускіх палітвязьняў былі асуджаныя за салідарнасьць з Украінай пасьля поўнамаштабнага ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, якому сёньня споўнілася 4 гады.
На вайне Расеі супраць Ўкраіны загінулі каля 80 беларусаў, якія ваявалі на баку Кіева. Колькасьць беларусаў, якія загінулі ваюючы на баку Расеі, можа быць большай за 314 чалавек. Расказваем, як такія людзі трапляюць на вайну і чым можа пагражаць удзел у вайне без афіцыйнай санкцыі ўладаў Беларусі.
У ноч на 24 лютага празь расейскія абстрэлы ў Запароскай і Харкаўскай вобласьцях Украіны ёсьць разбурэньні і параненыя. Праз наступствы Ўкраінская чыгунка вымушана зьмяніць рух пасажырскіх цягнікоў.
Прайшло чатыры гады з пачатку агрэсіі Расеі супраць Украіны. Ва ўсе часы войны з удзелам вялікіх дзяржаў ці буйных кааліцый былі чыньнікам перадзелу сьвету, часта радыкальнай зьмены парадыгмы сацыяльных працэсаў, стварэньня новай сыстэмы бясьпекі і міжнародных адносін, перамены асноўных гульцоў.
Падзеі 24 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Прэмʼер-міністар Славаччыны заявіў, што гэтае рашэньне будзе скасавана толькі пасьля аднаўленьня транзыту цераз Украіну расейскай нафты.
Расейскім вайскоўцам ва Ўкраіне — на фоне абмежаваньня працы мэсэнджэра Telegram у Расеі — рэкамэндавалі не выкарыстоўваць для камунікацыі так званы расейскі нацыянальны мэсэнджар Max.
Указ № 67 «Аб звальненьні ў запас і прызыве на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзэрве» падпісаў 23 лютага Аляксандр Лукашэнка.
Эўрапейскі Зьвяз ня змог дамовіцца пра новы пакет санкцыяў супраць Расеі, якія плянавалася ўвесьці да чацьвёртай гадавіны поўнамаштабнага ўварваньня Крамля ва Ўкраіну.
У інтэрвію «Люстэрку» прэзыдэнт Украіны Зяленскі вызначыў новую палітыку адносна Беларусі? Які сыгнал і каму пасылае Ўкраіна санкцыямі супраць Лукашэнкі? Ці можа Ўкраіна пачаць баявыя дзеяньні супраць суагрэсара-Беларусі? Чаго ў Кіеве чакаюць ад супрацы зь Ціханоўскай?
Напярэдадні 51-й цырымоніі ўручэньня прэміі «Сэзар» у Францыі больш за чатыры тысячы актораў і дзеячаў кіно абвінавацілі інструмэнты штучнага інтэлекту ў «сыстэматычным крадзяжы» іх працы.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Адной з падставай для ўвядзеньня Ўкраінай пэрсанальных санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі стала разгортваньне ў другой палове 2025 года Расеяй на тэрыторыі Беларусі сыстэмы рэтрансьлятараў для кіраваньня ўдарнымі бесьпілётнікамі.
Былая палітзьняволеная Марына Золатава напісала пра лёс Вольгі Чукаравай, якая за кратамі перанесла інсульт і страціла зрок.
Прэзыдэнт Украіны заявіў, што Беларусь вельмі рызыкуе, калі спрыяе расейцам у вайне супраць ягонай дзяржавы.
У Мэксыцы ў часе ваеннай апэрацыі застрэлілі кіраўніка аднаго з найбольшых наркакатэляў CJNG Нэмэсіё Асэгера Сэрвантэс, вядомага як Эль Мэнча.
Каля 60 раёнаў з 118 могуць чакаць падтапленьні, паведамілі ў «Белгідрамэце».
9 лютага 2026 году супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы затрымалі грамадзяніна Беларусі Паўлава Т. (Pavlov T.) на падставе падазрэньня ў шпіянажы на карысьць вайсковай выведкі Беларусі.
21 студзеня ў палітвязьня Міколы Статкевіча ў калёніі адбыўся інсульт. Яго тры тыдні трымалі ў рэанімацыі ў Менску, пасьля чаго вызвалілі. Расказваем, як вязьні беларускіх турмаў перажываюць інсульт і да чаго ён можа прывесьці без адпаведнай дапамогі.
Беларуска, якая ўжо некалькі гадоў выступае за Польшчу, дасягнула новай вяршыні.
Аляксандар Лукашэнка з нагоды 23 лютага, калі ў Беларусі адзначаюць савецкае сьвята — «дзень абаронцаў Айчыны і Ўзброеных сіл», паабяцаў правесьці для ўсіх «людзей у пагонах» праверку і экзамэн на прафэсійную прыдатнасьць.
Іранскі ўрад пад ціскам узмацнелай апазыцыі ўнутры краіны і пагрозы ваеннага ўдару ЗША, відавочна, гатовы да трэцяга раўнду перамоваў. Яны адбудуцца пры пасярэдніцтве Аману на гэтым тыдні.
Пракуратура Менскай вобласьці выявіла ў школах шэраг парушэньняў арганізацыі грамадзянска-патрыятычнага выхаваньня школьнікаў.
Раней у «Белтэлекаме» заявілі, што ў выпадку дасягненьня карыстальнікам пэўнага парогу спажытага інтэрнэт-трафіку будзе рэзка падаць ягоная хуткасьць.
На 23 лютага ў Беларусі быў як мінімум 1141 палітвязень, прызнаны праваабарончай супольнасьцю, а паводле Dissidentby.com іх 1178. Рэальна зьняволеных з палітычных матываў у краіне можа быць больш.
Кіраўніцтва Добрускага раёну правяло пасяджэньне штабу па барацьбе з афрыканскай чумой сьвіньняў (АЧС). Раённыя ўлады кажуць, што «вастрыня гэтай праблемы не слабее». У раёне ўжо адстрэлілі амаль усіх дзікоў, якіх лічаць распаўсюднікамі чумы.
Зімовыя Алімпійскія гульні ў Міляне і Картыне д'Ампэцца афіцыйна завяршыліся яскравай цырымоніяй закрыцьця, якая прайшла ў Вэроне.
У адміністрацыі горада Альмецьеўск (Татарстан, Расея) паведамілі аб зьбіцьці дронаў, аскепкі якога выклікалі «лякальнае загараньне» на тэрыторыі прамысловай зоны.
Рашэньне ўхвалілі ў чэрвені 2025 году: 92 рэактыўны полк фактычна сфармавалі нанова, а 147 зэнітны ракетны полк перападпарадкавалі.
У Беларускай чыгунцы паведамілі аб спазьненьні больш, чым на адну гадзіну пасажырскага цягніка № 606 Берасьце—Віцебск/Полацак.
Падзеі 23 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Служба аховы прэзыдэнта ЗША паведаміла ў нядзелю, што каля ахоўнага пэрымэтру Мар-а-Лага, рэзыдэнцыі Дональда Трампа ў штаце Флорыда быў застрэлены ўзброены мужчына.
Раней Савет міністраў Беларусі прыняў пастанову, у адпаведнасьці з якой беларуская амбасада ў Амане мае быць адкрытая да 1 студзеня 2027 году.
Але калі параўноўваць зь мінулым годам, дык такіх спробаў значна менш.
Інфармацыю пра сьмерць пацьвердзіла ягоная дачка Васіліна.
Вугоршчына будзе блякаваць пакет санкцый Эўразьвязу супраць Расеі, пакуль Украіна не адновіць транзыт расійскай нафты па трубаправодзе «Дружба», заявіў вугорскі міністар замежных спраў Пэтэр Сіярта.
21 лютага студэнты некалькіх іранскіх унівэрсытэтаў выйшлі на акцыі пратэсту — упершыню пасьля таго, як у студзені ўлады жорстка задушылі найбуйнейшыя за апошнія гады антыўрадавыя дэманстрацыі.
У ноч на нядзелю ў Львове адбыўся выбух, загінула 23-гадовая супрацоўніца паліцыі, яшчэ 25 чалавек атрымалі раненьні.
«Гэта спроба падвысіць стаўкі»: Тышкевіч пра санкцыі Кіева супраць Лукашэнкі.
Пацярпелыя былі, але абышлося без ахвяраў.
Беларуская актывістка Марыя Грыц блізкая да зьдзяйсьненьня, як яна сама кажа, авантурнай ідэі — зрабіць копію крыжа княгіні Соф’і Менскай (больш вядомага як крыж Дагмар) і разам зь іншымі беларусамі на караблі паплыць у Капэнгаген, дзе ў музэі захоўваецца арыгінал крыжа ХІІ стагодзьдзя.
Падзеі 22 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Упершыню ў гісторыі свайго ўдзелу ў Белых Алімпіядах беларускія атлеты не ўзялі ніводнага мэдаля. Праўда, нават у выпадку заваяваньня ўзнагароды яна не пайшла бы ў залік беларускіх — краіна выступала ў Міляне і Картыне д’Ампэцца пад нэўтральным сьцягам.
Гучнае выкраданьне скарбаў з аднаго з найвядомейшых музэяў сьвету летась стала магчымым з прычыны сыстэмных правалаў у арганізацыі працы. Пры гэтым музэй працягваюць скаланаць новыя скандалы.
Прадпрыемства традыцыйна адзначае важныя для беларускай культуры дні.
Зімовыя Алімпійскія гульні 2026 году ў Італіі, якія праходзілі без надзвычайных здарэньняў, 20 і 21 лютага прынесьлі дзьве навіны пра траўмы атлетаў.
Пасьля ператрусаў і затрыманьняў частку людзей арыштавалі.
Пра гэта гаварылася на перамовах з дэлегацыяй гэтай афрыканскай дзяржавы.
Прычыны не паведамляюцца.
Загрузіць яшчэ