Як заявілі ў абласной пракуратуры, у паліцыю паступіла паведамленьне аб пранікненьні ў краму, і пасьля таго, як на месца здарэньня прыехаў экіпаж патрульнай паліцыі, раздаўся выбух. Па прыбыцьці другога экіпажа адбыўся яшчэ адзін выбух. Пры гэтым паветранай трывогі ў горадзе не было.
Раніцай прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў пра затрыманьне асобы, падазраванай у тэракце ў Львове.
«Дваццаць пяць чалавек атрымалі раненьні, адзін чалавек загінуў. Выказваю спачуваньні сям’і... Сьледзтву забясьпечаны ўсе неабходныя рэсурсы. Неабходныя працэсуальныя дзеяньні з затрыманай працягваюцца. Міністэрства ўнутраных спраў паведаміць пра ўсе неабходныя падрабязнасьці. Дзякуй усім, хто дапамагае», — напісаў Зяленскі ў сваім ТГ-канале.
Пазьней Зяленскі напісаў, што затрыманыя некалькі чалавек:
«Затрыманыя некалькі асобаў, і ўсе факты будуць высветленыя ў рамках неабходнай працэсуальнай працы. Больш падрабязную інфармацыю праваахоўнікі дадуць грамадзкасці пазьней».
Форум