Упершыню ў гісторыі свайго ўдзелу ў Белых Алімпіядах беларускія атлеты не ўзялі ніводнага мэдаля. Праўда, нават у выпадку заваяваньня ўзнагароды яна не пайшла бы ў залік беларускіх — краіна выступала ў Міляне і Картыне д’Ампэцца пад нэўтральным сьцягам.
Гучнае выкраданьне скарбаў з аднаго з найвядомейшых музэяў сьвету летась стала магчымым з прычыны сыстэмных правалаў у арганізацыі працы. Пры гэтым музэй працягваюць скаланаць новыя скандалы.
Прадпрыемства традыцыйна адзначае важныя для беларускай культуры дні.
Зімовыя Алімпійскія гульні 2026 году ў Італіі, якія праходзілі без надзвычайных здарэньняў, 20 і 21 лютага прынесьлі дзьве навіны пра траўмы атлетаў.
Пасьля ператрусаў і затрыманьняў частку людзей арыштавалі.
Пра гэта гаварылася на перамовах з дэлегацыяй гэтай афрыканскай дзяржавы.
Прычыны не паведамляюцца.
Пазыка раней была ўзгодненая на пасяджэньні Эўрапейскай рады ў Брусэлі 18 сьнежня 2025 году і ўхваленая Эўрапейскай камісіяй 14 студзеня 2026 году. Афіцыйны Будапэшт вінаваціць у праблемах сваёй дзяржавы з нафтай Кіеў, Брусэль і сваю апазыцыю.
21 лютага ва ўсім сьвеце адзначаецца Міжнародны дзень матчынай мовы.
Ёсьць параненыя ў выніку ўдару, у школах рэгіёну скасоўваюць заняткі.
Беларускі лекар-траўматоляг Аляксей Носаў, які жыве ў Валенсіі, летась напісаў фэнтэзі «Па-за межамі мроі» — пра Беларусь 2065 году. Пагаварылі зь ім пра Гішпанію, а таксама як уладкаваць Беларусь, каб яна стала такой, як у ягонай кнізе.
Падзеі 21 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
20 лютага Вярхоўны суд ЗША прызнаў неадпаведнымі Канстытуцыі краіны маштабныя гандлёвыя тарыфы, уведзеныя прэзыдэнтам Дональдам Трампам.
У выніковым "ПіКу Свабоды" абставіны вызваленьня Міколы Статкевіча абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім, сябрай сям’і Статкевіча і Адамовіч рэдактаркай Аксанай Колб, яго паплечнікам Яўгенам Вільскім і былым турэмным лекарам Васілём Завадзкім.
На пытаньне пра прычыны вызваленьня Міколы Статкевіча і Натальлі Левай адказваюць былы дыплямат, старшы дасьледчык Цэнтру новых ідэяў Павал Мацукевіч і амэрыканіст, дарадца Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі.
Расейскія і беларускія спартоўцы, якім Міжнародны паралімпійскі камітэт (МПК) даў права выступаць на сёлетняй Паралімпіядзе ў Італіі, не прайшлі кваліфікацыю на спаборніцтвы, заявіў у інтэрвію Ўкраінскай службе Радыё Свабода прэзыдэнт Нацыянальнага паралімпійскага камітэту Ўкраіны Валерый Сушкевіч.
У «ПіКу СВабоды» пагаварылі з былой рэдактаркай «Новага часу», сябрай сям’і Аксанай Колб, якая размаўляла са Статкевічам па тэлефоне 11 верасьня 2025 году, а таксама з выканаўцам абавязкаў старшыні Народнай грамады Яўгенам Вільскім, які 11 верасьня гаварыў з палітыкам на літоўска-беларускай мяжы.
Ініцыятыва, якая змагаецца за вяртаньне беларускай мовы ў публічную прастору, напярэдадні Дня матчынай мовы правяла дасьледаваньне, як беларуская мова прысутнічае на квітках у аўтобусным, тралейбусным і трамвайным транспартце.
Вызвалены Мікола Статкевіч — культавая фігура беларускай дэмакратычнай апазыцыі сёньня зноў на волі, аднак у кепскім фізычным стане пасьля перанесенага інсульту.
20 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў некаторых навучальных установах Беларусі адбылася Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове.
Уладзіслаў Уласюк, упаўнаважаны прэзыдэнта Ўкраіны ў пытаньнях санкцыйнай палітыкі, патлумачыў у артыкуле на сайце «Європейська правда», што стаіць за нядаўнімі ўкраінскімі санкцыямі супраць Аляксандра Лукашэнкі.
За час зьняволеньня ў яго пачаліся сур’ёзныя праблемы са здароўем.
У Польшчы дзейнічае 7093 кампаніі, у якіх адным з акцыянэраў (ці канчатковых бэнэфіцыяраў) зьяўляецца беларуская фірма ці грамадзянін Беларусі. Такія зьвесткі па стане на 9 студзеня 2026 году прыводзіць Цэнтар эканамічнай інфармацыі Польшчы.
Палітык Мікола Статкевіч дома пасьля інсульту за кратамі і амаль месяцу ў рэанімацыі. Што адбывалася з палітвязьнем за кратамі апошнія месяцы, калі ён адмовіўся пакінуць Беларусь, і стаў сымбалем нязломнасьці і ахвярнасьці?
Пра рашэньне фракцыя абвясьціла за тры месяцы да наступных выбараў у КР.
Рашэньне ўхваленае пасьля нападу Расеі на Ўкраіну. Міны стануць часткай «Усходняга шчыта» на мяжы Польшчы зь Беларусьсю і Расеяй, там будуць мільёны мінаў.
У Маскве на месцы Музэя гісторыі ГУЛАГу зьявіцца Музэй памяці, прысьвечаны «ахвярам генацыду савецкага народу».
Улады скасавалі рост цэн на камунальныя паслугі, а яны ўсё адно падаражэлі на траціну. А «дармаеды» мусяць плаціць за кватэру па 500 рублёў і больш.
Праваахоўныя органы Ўкраіны і Малдовы затрымалі 10 чалавек з «агентурна-баявой групы Расеі», якая рыхтавала рэзанансныя забойствы на ўкраінскай тэрыторыі.
Былы палітвязень Мікола Статкевіч цяпер дома ў Менску, пасьля інсульту ён мае праблемы з маўленьнем.
19–20 лютага ў Вене праходзіць зімовая сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ.
Натальля Эйсмант, прэсавая сакратарка Аляксандра Лукашэнкі, заявіла, што Міколу Статкевіча вызвалілі «на просьбу сваякоў».
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Ва Ўкраіне 20 лютага на дзяржаўным узроўні адзначаюць дзень памяці герояў Нябеснай сотні, якія загінулі ў часе Рэвалюцыі годнасьці ў 2013–2014 гадах.
Беларусы, якія жывуць у краінах ЭЗ, могуць падтрымаць сваімі падаткамі беларускія ініцыятывы або суайчыньнікаў, якія зараз у цяжкім становішчы.
Гутарка з блогерам Паўлам Сьпірыным, які за свае відэа правёў за кратамі больш за пяць гадоў. Ён расказаў Свабодзе пра рыхтаваньне пратэстаў у калёніі, спачувальнае стаўленьне супрацоўнікаў сыстэмы да яго і пра мыцьцё посуду.
Улады Літвы абвінавачваюць Беларусь у патураньні запускам паветраных балёнаў, якія перашкаджаюць працы Віленскага аэрапорту, і ў незаконным блякаваньні літоўскіх грузавікоў.
Перад гэтым на сталай працы ў Польшчы знаходзіліся ня больш за 20 дасьледнікаў зь Беларусі.
Да варожых краін у Літве адносяць Расею і Беларусь.
У адміністрацыі Заводзкага раёну Менску паведамілі аб аднаўленьні водазабесьпячэньня, якое спынілася ўвечары 19 лютага ў выніку прарыву водаправоднай сеткі на вуліцы Ташкенцкай, 22.
Генэрал-маёр Раман Дземурчыеў цяпер займае пасаду намесьніка камандуючага 20-й агульнавайсковай арміі Расеі.
Расейскі палітвязень Аляксандр Дацэнка, які адбываў пакараньне па артыкуле аб публічных закліках да тэрарызму, памёр пасьля інфаркту.
Малодшага брата караля Вялікай Брытаніі Карла III, колішняга прынцы Эндру, затрыманага 19 лютага ў межах расьсьледаваньня справы памерлага амэрыканскага фінансіста Джэфры Эпштэйна, вызвалілі з паліцыі праз 12 гадзін.
Лукашэнка ня здолеў узгадніць з Пуціным сваю паездку на саміт Рады міру, заснаванай прэзыдэнтам ЗША Трампам, аднак пры гэтым прэзыдэнт Расеі не зьбіраецца рабіць ніякіх крокаў, каб зьмяніць уладу ў Менску, мяркуе палітоляг Аляксандар Марозаў.
Гэты дзень у беларускай і сусьветнай гісторыі.
У Менску назвалі прычыну, чаму міністар замежных спраў не бярэ ўдзелу ў працы першай сустрэчы сяброў Рады міру. Абвінавацілі ЗША.
У Кіеве жорстка засудзілі рашэньне Міжнароднага алімпійскага камітэту дазволіць на Паралімпійскіх гульнях выкарыстаньне дзяржаўных сьцягоў Беларусі і Расеі, але не зьбіраюцца байкатаваць спаборніцтвы.
18 лютага на таргах, якія адбыліся на пляцоўцы «Белрэалізацыя», прадалі вінзавод у вёсцы Ілава Мядзельскага раёну. Прадпрыемства спрабавалі прадаць цягам мінулага году ўжо некалькі разоў.
Фота зробленае ў Харкаве, за 20 км ад лініі фронту — у прытулку для сьмяротна хворых і людзей сталага веку, перамешчаных зь небясьпечнай ці акупаванай расейцамі тэрыторыі.
Загрузіць яшчэ