Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 23 лютага: выдавецтва Gutenberg Publisher прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»

абноўлена
Суд Пінскага раёну і гораду Пінску. Архіўнае фота
Суд Пінскага раёну і гораду Пінску. Архіўнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Завочны вырак за ўдзел у пратэстах 2020 году ў Пінску

27-гадовага пінчука Дзяніса Дзенісенку завочна асудзілі на 4 гады калёніі, піша «Вясна».

У судзе Пінскага раёну і гораду Пінску 2 сьнежня 2025 году разгледзелі крымінальную справу ў парадку спэцыяльнага вядзеньня (завочна) супраць Дзяніса Дзенісенкі. Пінчука абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 293 («удзел у масавых беспарадках») Крымінальнага кодэксу.

Як паведамілі на сайце Вярхоўнага суду, Дзянісу прызначылі чатыры гады калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму. 20 лютага судовая калегія Брэсцкага абласнога суду разгледзела апэляцыйную скаргу, але прысуд пакінула бязь зьменаў.

Выдавецтва Gutenberg Publisher прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»

Пастанову вынесьлі адпаведна рашэньню КДБ. Паводле ведамства, да стварэньня выдавецтва маюць дачыненьне Валянціна і Ільля Андрэевы.

У сьпіс на сайце МУС унесьлі сайт выданьня Gutenbergpublisher.eu, а таксама старонкі ў сацыяльных сетках — TikTok, Facebook, Telegram, Instagram і Threads.

Gutenberg Publisher — беларускае выдавецтва, якое працуе ў Эўропе.

Рашэньне ўладаў прызнаць выдавецтва Gutenberg Publisher «экстрэмісцкім фармаваньнем» «запатрабуе ад нас болей рэсурсу, болей высілкаў, болей асьцярожнасьці, болей увагі да тых, хто мае дачыненьне да нашай дзейнасьці», але, зь іншага боку, гэта яшчэ раз падкрэсьлівае каштоўнасьць беларускай кнігі, сказала сузаснавальніца і шэф-рэдактарка выдавецтва Gutenberg Publisher Валянціна Андрэева ў інтэрвію сайту кампаніі «Будзьма беларусамі!»

«Праца будзе працягвацца. Вядома, нам цяпер патрэбныя час і сілы, каб прыняць меры ў сувязі з падзеямі, папярэдзіць людзей, закрыць дастаўку ў Беларусь. Такія дзеяньні зрабіць, каб людзі былі ў бясьпецы, — расказала Валянціна Андрэева. — Безумоўна, некаторыя праекты, якія мы плянавалі зь людзьмі, якія так ці іначай маюць шчыльнейшыя дачыненьні да Беларусі, цяпер спыненыя, і на сёньня мы ня ведаем, як іх аднавіць, або ў якім фармаце аднавіць, або каму перадаць адпаведна гэтыя праекты. Мы ня маем пакуль адказу на гэтыя выклікі, думаем пра гэта. Занадта мала часу яшчэ прайшло ад гэтага рашэньня, трэба асэнсаваць, убачыць пэрспэктывы і праблемы».

У сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» улады ўнесьлі старонкі беларускага ПЭНу, Прэс-клюбу і ток-шоў Мікалая Халезіна

  1. Беларускі ПЭН / PEN Belarus (сайт і сацыяльныя сеткі)
  2. Беларускi камітэт салідарнасці з Украінай (Facebook)
  3. Бірулька (TikTok)
  4. ГАНЦАВІЧЫ (Facebook)
  5. Лукаш за правду (TikTok)
  6. Нацыя Лидеров Онлайн-хаб (YouTube)
  7. Перетрем с Халезиным (YouTube)
  8. Першы рэгіён (Facebook)
  9. Я не пiдримую нацизм (Telegram-стыкеры)
  10. belarusk_ (TikTok)
  11. belarus_about (Instagram)
  12. Belarusian Verdict (Facebook)
  13. Biełaruski Žaŭnier/Беларускі Жаўнер (Telegram)
  14. bielaruskiantykamunist (TikTok)
  15. сhe_slavik (Instagram)
  16. fantomx (TikTok)
  17. Grodno Essence / Гродно Сущность (Telegram)
  18. Gutenberg Publisher (Instagram)
  19. hermanvertinskiy (Instagram)
  20. mikita_belar (Instagram)
  21. National Socialist Society / Национал Социалистическое Общество (Telegram)
  22. NN MEDIA REPORT (Instagram)
  23. paleshchuk (TikTok)
  24. Press Club Belarus (Сайт і сацыяльныя сеткі)
  25. SNP | NEDOERROR (Telegram)
  26. Swastika or Svastika, by Kim King (Telegram-стыкеры)
  27. usual_morningg (Threads)
  28. veramach2 (TikTok)
  29. Verniki ŷ Vyalikuyu Roksi / Вернiкi ŷ Вялiкую Роксi (Telegram)
  30. witek.bondaruk (TikTok)
  31. zerkalo_story (Instagram)

Крыніца — «Вясна»

XS
SM
MD
LG