Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр былы палітзьняволены Дзяніс Сакалоўскі

Дзяніс Сакалоўскі, архіўнае фота
Дзяніс Сакалоўскі, архіўнае фота

Інфармацыю пра сьмерць пацьвердзіла ягоная дачка Васіліна.

«Ня стала майго таты. Яму было ўсяго 47 гадоў. Пакуль дакладна ня ведаю, як і што адбылося. Зараз я проста адчуваю боль і мне трэба зразумець, як жыць далей з гэтым. Але хачу, каб пра майго тату пісалі, каб яго ведалі і памяталі людзі. Бо ён быў цудоўным чалавекам, любіў людзей і вельмі шмат зрабіў для журналістыкі і мастацтва», — цытуе Васіліну Сакалоўскую «Люстэрка».

Беларуская асацыяцыя журналістаў паведаміла, што Сакалоўскі памёр у суботу 21 лютага і што неўзабаве будзе абвешчаны збор сродкаў на пахаваньне.

Да 2020 году Сакалоўскі быў апэратарам Белтэлерадыёкампаніі. Ён быў затрыманы ў канцы 2020 году па справе «Прэс-клюбу». Быў вызвалены 23 жніўня 2021 году і вымушана зьехаў у Нямеччыну.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG