Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Султан Аману распарадзіўся заснаваць у Беларусі амбасаду

Султан Аману Хайсам бін Тарык аль Саід і Аляксандар Лукашэнка ў Менску 6 кастрычніка 2025 году
Султан Аману Хайсам бін Тарык аль Саід і Аляксандар Лукашэнка ў Менску 6 кастрычніка 2025 году

У датаваным 22 лютага ўказе, тэкст якога апублікаваны на decree.om (прыватны агрэгатар афіцыйнай інфармацыі Аману), султан Хайсам бін Тарык аль Саід адзначыў, што амбасада засноўваецца зь меркаваньняў «грамадзкіх інтарэсаў».

Тэрміны адкрыцьця дыпляматычнага прадстаўніцтва ва ўказе не вызначаныя. 12 лютага Савет міністраў Беларусі прыняў пастанову № 74, у адпаведнасьці з якой беларуская амбасада ў Амане мае быць адкрытая да 1 студзеня 2027 году.

Аляксандр Лукашэнка апошні раз наведваў Аман напрыканцы лістапада — на пачатку сьнежня 2025 года (да і пасьля візыту ў Альжыр). Да таго ў кастрычніку султан Аману наведваў Менск.

Сёлета 27 студзеня Лукашэнка падпісаў закон, які ратыфікуе пагадненьне паміж урадамі дзьвюх краін пра ўзаемнае скасаваньне віз. Дакумэнт вызначае, што беларусы могуць уяжджаць у Аман, а аманцы — у Беларусь на падставе нацыянальных пашпартоў на тэрмін да 30 дзён з даты перасячэньня мяжы. Пры гэтым агульны тэрмін бязьвізавага знаходжаньня ня мае перавышаць 90 дзён на год.

Аманскі бок ратыфікаваў гэты дакумэнт 12 лістапада 2025 году.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG