Як паведамілі на тэлеканале «Беларусь-1», на ўзбраеньні 92-га рэактыўнага палку стаіць «БелГрад» — беларуская мадэрнізацыя савецкай рэактыўнай сыстэмы залпавага агню БМ-21 «Град» ад ААТ «2566 завод рамонту радыёэлектроннага ўзбраеньня».
«Задача нашай вайсковай часткі — падтрыманьне дэсантных злучэньняў, дэсантных падразьдзелаў вайсковых частак. Мы ў кожным разе, ведаючы тактыку нашых пабрацімаў, якія праходзяць службу ў дэсантных брыгадах, будзем выкарыстоўваць нашы артылерыйскія падразьдзелы з улікам іх асаблівасьцяў», — сказаў камандзір 92-га рэактыўнага артылерыйскага палку Сілаў спэцыяльных апэрацыяў Аляксандар Саўчук.
Як адзначаецца ў матэрыяле, 147-ы зэнітны ракетны полк перадалі ў Сілы спэцыяльных апэрацыяў «для прыкрыцьця камандных пунктаў і баявых падразьдзелаў».
На ўзбраеньні палку ў асноўным зэнітна-ракетныя комплексы «Аса». Гэтыя савецкія комплексы таксама мадэрнізавалі ў Беларусі ў пачатку 2000-х на навукова-вытворчым прадпрыемстве «Тэтраэдр».
«Мы як воіны-дэсантнікі з 2026 году будзем удзельнічаць у скачках з парашутам, у дэсантаваньні з розных бартоў нашых Узброеных сілаў. Фізычная падрыхтоўка: патрабаваньні сталі больш строгімі, больш жорсткімі. Якасныя трэнаваньні, намаганьні, стараннасьць даюць адпаведна станоўчы вынік», — паведаміў камандзір 147-га зэнітнага ракетнага палку Павел Гатоўчыц.
Цяпер у Беларусі праходзіць раптоўная праверка Ўзброеных сілаў Беларусі, якую з 16 студзеня абвясьціў Аляксандар Лукашэнка. Раптоўная праверка будзе ісьці да вясны. Правяраюць і Сілы спэцыяльных апэрацыяў.
Форум