На сёньняшні дзень ініцыятыўная група кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева сабрала 203 533 подпісы. Гэтую лічбу назвала "Свабодзе" прэсавы сакратар прэтэндэнта Юлія Рымашэўская.
Якой палітычнай сымболікай карыстаюцца пры зборы подпісаў патэнцыйныя кандыдаты на прэзыдэнта? Вулічныя пікеты некаторых вылучэнцаў ад апазыцыі разьмяшчаюць на сваіх стэндах нацыянальную сымболіку бел-чырвона-белага колеру. Іншыя — уласную сымболіку, распрацаваную адмыслова пад выбары. Яшчэ прысутнічаюць сьцягі Эўразьвязу і дзяржаўныя сьцягі. А некаторыя пікеты — увогуле без палітычных сымбаляў.
У панядзелак ініцыятыўная група Ўладзімера Някляева зьвярнулася да ўладаў суседніх краінаў —Украіны, Польшчы і Літвы — з просьбай забясьпечыць Беларусь празрыстымі скрынямі для галасаваньня.
Уладзімер Някляеў падаў у Цэнтрвыбаркам скаргу на парушэньні ініцыятыўнай групай Аляксандра Лукашэнкі выбарчага заканадаўства.
Сёньня кіраўнікі яшчэ трох ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі заявілі, што пераадолелі бар’ер у 100 тысяч подпісаў.
Зьбіральнікі подпісаў каго з кандыдатаў заходзілі да вас у кватэру? Чые выбарчыя пікеты вы бачылі на вуліцы? На гэтыя пытаньні адказваюць гарадзенскія мінакі.
Патэнцыйны кандыдат на выбарах прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў выступіў са зваротам да беларусаў.
Сёмы ўдзельнік выбарчай гонкі заявіў пра збор неабходнай для рэгістрацыі колькасьці подпісаў. Ім стаў былы палітвязень Мікола Статкевіч.
Ініцыятыўная група па вылучэньні Алеся Міхалевіча кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі пераадолела неабходны для рэгістрацыі статысячны рубеж.
Кандыдат у прэзыдэнты ад Партыі БНФ заклікае правесьці 29 кастрычніка "Пікет памяці", прысьвечаны трагічнай гадавіне масавага расстрэлу прадстаўнікоў нацыянальнай эліты ў Менскай турме НКУС у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году.
Каля дзьвюх гадзін Аляксандар Мілінкевіч правёў на пікеце па зборы подпісаў за прэтэндэнта на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбраў Рыгора Кастусёва – распавядаў пра кандыдата ад партыі БНФ і адказваў на пытаньні мінакоў, чаму адмовіўся балятавацца сам.
Кандыдат на прэзыдэнта прыехаў на пікет каля гандлёвага цэнтру «Кантынент», дзе за ягонае вылучэньне зьбіралі подпісы віцебскія актывісты.
Адразу шэсьць пікетаў пад бел-чырвона-белымі сьцягамі на цэнтральнай магілёўскай вуліцы Першамайскай арганізавала ініцыятыўная група прэтэндэнта на прэзыдэнта ад партыі БНФ Р.Кастусёва.
У Магілёве й Бабруйску адзін зь лідэраў БХД Павал Севярынец зьбіраў подпісы за свайго аднапартыйца, прэтэндэнта на прэзыдэнцтва Віталя Рымашэўскага.
У Цэнтравыбаркам паступаюць скаргі на дзейнасьць ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку.
Сябры ініцыятыўнай групы Ўладзімера Някляева пачалі збор подпісаў сярод беларусаў у сталіцах суседніх краінаў. Месцам збору подпісаў абраныя вакзалы, адкуль адыходзяць цягнікі на Менск.
Патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнцкую пасаду Віктар Цярэшчанка 22 кастрычніка заявіў, што ягоная ініцыятыўная група сабрала 103 800 подпісаў за вылучэньне кандыдатам на прэзыдэнта. Раней пра пераадоленьне 100-тысячнага рубяжа абвесьцілі ў ініцыятыўных групах Аляксандра Лукашэнкі, Уладзімера Някляева, Яраслава Раманчука і Андрэя Саньнікава.
3 апазыцыйныя кандыдаты заявілі пра выкананьне першай задачы ў выбарчай кампаніі. Усяго пра пераадоленую мяжу ў 100 тысяч подпісаў кажуць ініцыятыўныя групы 5 прэтэндэнтаў.
Каб здаць падпісныя лісты ў выбарчыя камісіі, у ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта застаецца крыху больш за тыдзень. Як вядзецца гэта праца ў рэгіёнах? Каго апазыцыйныя актывісты вылучаюць ва ўчастковыя камісіі?
Патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнцкую пасаду Віктар Цярэшчанка паведаміў, што ягоная ініцыятыўная група сабрала 103 800 подпісаў грамадзянаў, якія падтрымліваюць яго вылучэньне на прэзыдэнта.
Патэнцыйныя кандыдаты ў прэзыдэнты Віталь Рымашэўскі, Мікола Статкевіч, Уладзімер Някляеў, Яраслаў Раманчук, Андрэй Саньнікаў, Аляксей Міхалевіч і Рыгор Кастусёў падпісаліся пад зваротам у абарону царквы "Новае Жыцьцё" і ў абарону права на свабоду веравызнаньня.
На Берасьцейшчыне створана 986 участкаў для галасаваньня на выбарах прэзыдэнта. Прадстаўнікі дэмакратычнай апазыцыі пакуль акцэнтуюць увагу на зборы подпісаў, але паралельна з гэтым распачынаюць працу па вылучэньні сваіх прадстаўнікоў у склад участковых камісіяў.
Аддзел культуры Івацэвіцкага райвыканкаму, зеленаборскі сельскі дом культуры плянуе праводзіць канцэрты-акцыі пад назвай «За Бацьку». Ужо падрыхтаваныя афішы.
У Пружанах мужчына ланцугом, на якім трымаюць сабаку, пабіў зьбіральніцу подпісаў за вылучэньне Мікалая Статкевіча.
Актывісты ініцыятыўных груп працягваюць зьбіраць подпісы за вылучэньне кандыдатаў на прэзыдэнта. Сёньня у адным з вулічных пікетаў удзельнічаў лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч.
У Гомелі ахова Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту транспарту накінулася на пікет па зборы подпісаў за вылучэньне кандыдатам на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева.
Сьледам за Ўладзімерам Някляевым ініцыятыўныя групы іншых кандыдатаў у прэзыдэнты таксама заяўляюць, што сабралі сто тысяч подпісаў, неабходных для рэгістрацыі. Сёньня ж Сяргей Рыжоў заявіў, што ён адмаўляецца ад прэзыдэнцкіх амбіцый. Такім чынам, барацьбу працягваюць 14 кандыдатаў.
Экспэрт фонду Маршала Ёрг Форбрыг у інтэрвію “Deutsche Welle” назваў адрозьненьні цяперашняй прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі ад папярэдніх, а таксама патлумачыў, чаму яе вынікі не паўплываюць на дачыненьні Менску і Брусэлю.
Яшчэ адзін прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта, начальнік сэктару зьнешнеэканамічнай дзейнасьці ААТ "Віцебскі плодаагароднінны камбінат" Сяргей Рыжоў, заявіў аб спыненьні збору подпісаў і зьняцьці з выбарчай кампаніі.
Міліцыя штодня мусіць разьбірацца з правапарушэньнямі, якія зьдзяйсьняюць п'яныя зьбіральнікі подпісаў за кандыдатаў у прэзыдэнты.
Жыхары васьмікватэрнага дому ў пасёлку Малеч накіравалі заяву ў Бярозаўскі райвыканкам з патрабаваньнем вырашыць іх праблемы. У заяве з подпісамі жыхароў дому пазначаецца, што калі пытаньне з каналізацыяй і перакрыцьцём даху ня будзе вырашана да 19 сьнежня, людзі пагражаюць байкатаваць выбары.
Прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце заклікала апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты аб’яднацца і выбраць адзінага кандыдата. У Менску адбылася сустрэча Грыбаўскайце і міністра замежных справаў Літвы Ажубаліса зь пяцьцю патэнцыйнымі кандыдатамі ў прэзыдэнты Беларусі.
Адміністрацыя Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны досыць нэрвова адрэагавала на арганізацыю пікетаў ля ўстановы дзеля збору подпісаў за вылучэньне кандыдатам на прэзыдэнта знанага беларускага паэта Ўладзімера Някляева.
20 кастрычніка сябры ініцыятыўнай групы Ўладзімера Някляева зьбіралі за яго подпісы каля шасьці асноўных ВНУ сталіцы. На ўваходзе ў Белдзяржунівэрсытэт з боку вуліцы Ленінградзкай вядомы паэт агітаваў сам за сябе і згадваў часы, калі быў студэнтам.
Патэнцыйныя кандыдаты на прэзыдэнта Рыгор Кастусёў, Уладзімер Някляеў, Андрэй Саньнікаў, Віталь Рымашэўскі, Яраслаў Раманчук сустрэліся з прэзыдэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайце і міністрам замежных справаў Літвы Аўдронісам Ажубалісам.
Прэтэндэнт на прэзыдэнцтва Алесь Міхалевіч сёньня падарыў выбарчы кодэкс прарэктару магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова Ўладзімеру Ясеву. Прарэктар не дазволіў сябрам ініцыятыўнай групы і самому Міхалевічу зьбіраць подпісы ў студэнцкіх інтэрнатах унівэрсытэту.
Місія АБСЭ прыступіць да доўгатэрміновага назіраньня за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі з сярэдзіны лістапада. Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік.
За кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука сабрана 105 тысяч подпісаў.
Кандыдат у прэзыдэнты ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў заявіў пра неабходнасьць нацыяналізацыі "Белтрансгазу".
Ці аддалі свае подпісы за нейкага патэнцыйнага кандыдата жыхары Віцебску? Пра гэта карэспандэнтка Свабоды распытвала мінакоў на вуліцах абласнога цэнтру.
Ад 20 кастрычніка назіральнікі ад СНД пачынаюць афіцыйна сачыць за ходам выбарчай кампаніі ў Беларусі. Місію ачольвае выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.
Наколькі часта зборшчыкі подпісаў выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасьці беларускую мову? На якой мове аформленыя выбарчыя пікеты, падпісныя лісты? Ці гучыць беларускае слова ў размовах з выбарцамі?
У Беларусі ўтворана 6 390 выбарчых участкаў. Пачалося вылучэньне прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій. Палітычныя партыі, грамадзкія аб’яднаньні, працоўныя калектывы і грамадзяне маюць права вылучаць кандыдатуры ў склад выбаркамаў да 31 кастрычніка.
Віцебскага актывіста, затрыманага ўчора па падазрэньні ў крымінальным злачынстве, сёньня выклікалі ў міліцыю. Ніякага злачынства міліцыянты больш ня згадвалі. Толькі сказалі, што забраны ўчора бел-чырвона-белы сьцяг Алесю Галаваню пакуль не аддадуць.
Камічны выпадак парушэньня выбарчага заканадаўства зафіксаваны актывістамі БХД у Бабруйску. У 7 паліклініцы подпісы за Лукашэнку зьбіраюць сярод наведнікаў незвычайным чынам.
Мясцовы жыхар прыйшоў на пікет, дзе зьбіраюцца подпісы ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, з самаробным плякатам. На ім — фота вядомай асобы і шматзначны надпіс «Надо? Ел!»
У камісіях па выбарах прэзыдэнта паводле стану на 18 кастрычніка акрэдытавана больш за 267 назіральнікаў, паведамілі БелаПАН у Цэнтрвыбаркаме.
Грамадзянская кампанія "За свабодныя выбары" накіравала ў ЦВК заяву аб парушэньнях, дапушчаных ініцыятыўнай групай, якая зьбірае подпісы за вылучэньне Аляксандра. Лукашэнкі. Галоўнае абвінавачаньне — у выкарыстаньні адміністратыўнага рэсурсу.
Загрузіць яшчэ