Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Міхалевіч падарыў выбарчы кодэкс прарэктару ўнівэрсытэту


Алесь Міхалевіч
Алесь Міхалевіч
Прэтэндэнт на прэзыдэнцтва Алесь Міхалевіч сёньня падарыў выбарчы кодэкс прарэктару магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова Ўладзімеру Ясеву. Прарэктар не дазволіў сябрам ініцыятыўнай групы і самому Міхалевічу зьбіраць подпісы ў студэнцкіх інтэрнатах унівэрсытэту.

Алесь Міхалевіч заяўляе, што Ясеў сваёй забаронай парушыў выбарчае заканадаўства, і каб больш такога не паўтаралася, яму й быў падараваны адпаведны кодэкс. З самім прарэктарам вылучэнец на прэзыдэнцтва не сустрэўся. Сакратарка паведаміла, што ён на нарадзе.

Міхалевіч: «Яна паабяцала, што кодэкс перадасьць Ясеву. Пра маё наведваньне перадавалі мэдыі, таму я не выключаю, што нарада — гэта толькі нагода, каб са мной не сустракацца. Ніякіх эксцэсаў ва ўнівэрсытэце не было. Там жа прапускнога рэжыму няма. На жаль, усё кіраўніцтва было на нарадзе».

Сёньня ж Міхалевіч здаў у раённыя выбарчыя камісіі Магілёва першыя дзесяць тысяч подпісаў у сваю падтрымку. Усяго ж, паводле яго, у абласным цэнтры назьбіралі 12 500 подпісаў. Ён не выключае, што на Магілёўшчыне яго вылучэньне на прэзыдэнцтва падтрымаюць да 25 тысяч чалавек.

Алесь Міхалевіч пакуль у рэгіёне адзіны апазыцыйны прэтэндэнт, якія здаў першыя подпісы ў камісіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG