Віцебскага актывіста, затрыманага ўчора па падазрэньні ў крымінальным злачынстве, сёньня выклікалі ў міліцыю. Ніякага злачынства міліцыянты больш ня згадвалі. Толькі сказалі, што забраны ўчора бел-чырвона-белы сьцяг Алесю Галаваню пакуль не аддадуць.
Алесь Галавань кажа, што і мінулай ноччу марна адседзеў тры гадзіны ў Першамайскім РАУС, і сёньня дарма туды хадзіў. Яго выклікалі нібыта на допыт, але ў кабінэце, куды яго накіравалі, нікога не было. Потым дзяжурны сказаў хлопцу ісьці ў ідэалягічны аддзел раённай міліцыі, дзе ўсе дужа зьдзівіліся ягонаму візыту.
Актывіст спадзяваўся забраць свой бел-чырвона-белы сьцяг, які ўчора ў яго забралі ў якасьці «рэчавага доказу». Бо калі ў крымінальным злачынстве яго больш не падазраюць, то і доказаў ня трэба.
Аднак інспэктар міліцыі Сяргей Садоўскі, якога давялося чакаць зь нейкага пасяджэньня, заявіў, што сьцяг застанецца ў міліцыі яшчэ на 10 дзён — нібыта для нейкай праверкі.
Алесь Галавань мяркуе, што разьлік у міліцыянтаў просты: праз 10 дзён скончыцца кампанія па зборы подпісаў. І сьцяг, пад якім актывіст зьбірае подпісы каля Полацкага кірмашу, будзе ўвесь гэты час захоўвацца ў міліцыі, а не прыцягваць увагу мінакоў.
Зрэшты, сябар ініцыятыўных груп Алеся Міхалевіча, Віталя Рымашэўскага і Рыгора Кастусёва мяркуе, што знайсьці для ягонага пікету новы бел-чырвона-белы сьцяг — не вялікая праблема.