Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ёрг Форбрыг: “У прэзыдэнцкай кампаніі ёсьць абнадзейлівыя сыгналы”



Экспэрт фонду Маршала Ёрг Форбрыг у інтэрвію “Deutsche Welle” назваў адрозьненьні цяперашняй прэзыдэнцкай кампаніі ў Беларусі ад папярэдніх, а таксама патлумачыў, чаму яе вынікі не паўплываюць на дачыненьні Менску і Брусэлю.

Форбрыг падкрэсьліў, што не чакае правядзеньня сёлета ў Беларусі сапраўдных выбараў. На яго думку, выбарчая кампанія ў аснове сваёй будзе праходзіць гэтаксама, як у 2001 і 2006 гадох.

Пры гэтым нямецкі аналітык бачыць у ходзе кампаніі абнадзейлівыя факты. Ён адзначае “сьмеласьць кандыдатаў, якія ўвогуле вырашылі ўдзельнічаць у выбарах”, высокую актыўнасьць, прадэманстраваную пры фармаваньні ініцыятыўных групаў патэнцыйных кандыдатаў, а таксама “пасьпяховы” збор подпісаў у падтрымку вылучэньня апазыцыйных кандыдатаў.

Паводле Форбрыга, Эўразьвяз адыгрывае на сёлетніх выбарах ненаўпроставую ролю і павінен быць гатовы да магчымых пераменаў у Беларусі, “якія не настолькі далёкія, як можа здавацца ў Брусэлі”.

Аналітык прагназуе, што адносіны паміж Беларусьсю і Эўразьвязам, нягледзячы на выбары, застануцца на адносна нізкім узроўні. “Асабіста я лічу гэта памылкаю, таму што прытрымліваюся думкі, што абставіны, якія суправаджаюць выбары, зьмяніліся ў лепшы бок”, – сказаў Ёрг Форбрыг у інтэрвію “Deutsche Welle”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG