У Польшчы зарэгістравалі дзесяць кандыдатаў у прэзыдэнты на датэрміновыя выбары, якія адбудуцца 20 чэрвеня.
На мінулым тыдні Дзяржаўная выбарчая камісія ў Варшаве зарэгістравала 17 камітэтаў на датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары пасьля трагічнай сьмерці прэзыдэнта Польшчы Леха Качынскага ў авіякатастрофе пад Смаленскам. Каб зарэгістраваць свайго кандыдата, кожны камітэт павінен сабраць ня менш за 100 тысяч подпісаў у яго падтрымку і падаць іх у камісію не пазьней за 6 траўня.
Сёньня завяршыўся першы этап датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў у Польшчы, якія адбудуцца 20 чэрвеня. Радыё Свабода пачынае новы цыкль – "Выбары па-польску".