16 жніўня ў Хойніках адбыўся мітынг. Прыйшлі адказаць на пытаньні людзей старшыня райвыканкаму, начальнік міліцыі і пракурор. Запэўнівалі, што грамадзяне ня робяць нічога супрацьзаконнага. Але ўдзельнікаў акцыі пачалі судзіць.
Праца грамадзянскай плятформы далей будзе арганізаваная ў рамках агульнанацыянальнага руху, для чаго мяркуецца сфармарваць арганізацыйны камітэт.
«Трэба ўсіх папярэдзіць, каб не падпісвалі такога», — рабочыя аднаго зь менскіх прадпрыемстваў зьвярнуліся да журналістаў, бо ім прапаноўваюць падпісаць «афіцыйнае папярэджаньне» ў сувязі з Законам аб супрацьдзеяньні экстрэмізму.
Пэтрас Аўстравічус (Эўрапейскі парлямэнт, Літва), Тынэкэ Стрык (Эўрапейскі парлямэнт, Нідэрлянды) і Фабіян Моліна (Нацыянальная рада, Швайцарыя) узялі пад апеку Віктара Бабарыку, Аляксандра Арановіча і Аляксандра Францкевіча.
Былы вядоўца і кіраўнік прэзыдэнцкага пулу журналістаў на канале АНТ Дзьмітры Семчанка правёў ноч у турме на Акрэсьціна. Журналіста затрымалі 10 верасьня.
У Менскім абласным судзе праходзіць суд «Беларуськалію» супраць страйкаму.
У афіцыйным Telegram-канале падкантрольнага расейскаму ўраду выданьня зьявілася паведамленьне пра колькасьць работнікаў у Беларусі.
Ранкам 11 верасьня каля Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту імя Паўла Сухога затрымалі выкладчыка інфарматыкі. Пра гэта Свабодзе паведамілі студэнты, якія сталі сьведкамі затрыманьня.
Раніцай 11 верасьня каля Менскага абласнога суду затрымалі траіх чалавек. У судзе разглядалася справа сяброў страйкаму «Беларуськалію».
Што адбываецца ў Беларусі на 34-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
«Спадзяёмся на ваша садзейнічаньне ў ініцыяваньні перамоўнага працэсу паміж Каардынацыйнай радай і прадстаўнікамі дзейнай улады», — гаворыцца ў звароце.
Праграміст Уладзімер Родчанка з Горадні і яшчэ трое паплечнікаў сталі на калені на плошчы Леніна з партрэтам дзяўчынкі, якая пацярпела ў аварыі з вайсковай тэхнікай. Перад імі на гэтым жа месцы затрымалі калегу з падобным плякатам. Усіх затрымалі і пабілі.
Легенда савецкага кіно Лія Ахеджакава запісала зварот у падтрымку беларускага народу. Відэа апублікаваў тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь».
Мы сабралі для вас у адным матэрыяле ўсё найважнейшае за 10 верасьня.
Актывіст расейскага пракрамлёўскага руху SERB Аляксей Кулакоў быў заўважаны ў Менску на акцыі ў падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. Увагу на гэта зьвярнуў расейскі журналіст Дзьмітрый Навоша.
На пытаньні Радыё Свабода адказаў сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, былы міністар культуры, пасол і дырэктар Купалаўскага тэатру Павал Латушка.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ўдзельнікі пагромаў у Менску павінны кампэнсаваць нанесеную шкоду.
Расейская акторка Кацярына Шмакава выбачылася за ролю ўдзельніцы беларускіх пратэстаў у праграме «Международная пилорама» на тэлеканале НТВ.
Траіх аштрафавалі, справы пяцярых накіравалі на дапрацоўку.
Лідэры 10 беларускіх партыяў падпісалі рэзалюцыю з патрабаваньнямі спыніць гвалт, расьсьледаваць забойствы і катаваньні, правесьці новыя выбары прэзыдэнта цягам 6 месяцаў.
Максіма Сташулёнка звольнілі з МНС паводле артыкула. Сьпярша яго ўгаворвалі звольніцца па згодзе бакоў, але ратавальнік адмовіўся. Ён зьбіраецца абскарджваць сваё звальненьне праз суд.
Самая вядомая ў сьвеце беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка ў інтэрвію Свабодзе расказвае, чаму перастала быць апалітычнай і так востра перажывае цяперашнія падзеі.
Раніцай 10 верасьня машыніст камбайну 1-га рудаўпраўленьня «Беларуськалію» Юры Корзун прыкаваў сябе да абсталяваньня на глыбіні 305 мэтраў і адмаўляўся падымацца на паверхню.
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая цяпер выступае на турніры U.S. Open у Нью-Ёрку, сказала 9 верасьня амэрыканскім журналістам, што цяперашнія падзеі ў Беларусі — «вельмі складаная тэма для размовы».
Суд Маскоўскага раёну Менску 10 верасьня аштрафаваў затрыманых напярэдадні шасьцярых студэнтак БДМУ на 675 рублёў кожную. Дзяўчыны правялі ноч у ізалятары на Акрэсьціна.
Самыя важныя падзеі пратэстнага месяцу — у нашай інфаграфіцы.
Вольга Такарчук, ляўрэатка Нобэлеўскай літаратурнай прэміі 2018 году, выказала салідарнасьць зь беларускімі жанчынамі, якія змагаюцца за свабоду сваёй краіны.
Ні на дзень не спыняюцца затрыманьні мірных беларусаў. Напярэдадні людзі выйшлі, каб выказаць пратэст у зьвязку з арыштамі чальцоў Каардынацыйнай рады — Марыі Калесьнікавай, Максіма Знака, Ільлі Салея.
Цімур Алеўскі з тэлеканалу «Настоящее время» запытаў расейскага пісьменьніка Дзьмітрыя Глухоўскага, чаму маўчыць расейская інтэлігенцыя і ці ёсьць ёй што сказаць пра падзеі ў Беларусі.
Чальцоў Кааардынацыйнай рады Марыю Калесьнікаву, Максіма Знака і Ільлю Салея прызналі палітычнымі зьняволенымі. Колькасьць палітвязьняў у Беларусі наблізілася да 60 чалавек.
Зьняволеная сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады напісала заяву аб пачатку крымінальнай справы на імя старшыні СК — апісала падзеі 7 і 8 верасьня.
Што адбываецца ў Беларусі на 33-і дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
Марыі Зайцавай 19 гадоў. Яна ўдзельніца акцыі пратэсту, прыехала ў Менск з Гомля. І ўжо месяц ляжыць у шпіталі: 9 жніўня выбухам шумавой гранаты ёй парвала барабанную перапонку.
Шахтару Юрыю Корзуну, які прыкаваў сябе да горназдабыўнага абсталяваньня ў шахце на глыбіні 305 мэтраў, разрэзалі кайданкі і вынесьлі яго з шахты. Юрыя адправілі ў прыёмны пакой шпіталя.
Паводле тэлеграм-каналу «Страйкам ААТ „Беларуськалій“», салігорскі шахтар Юры Корзун прыкаваў сябе кайданкамі да горназдабыўнага абсталяваньня ў шахце на глыбіні 305 мэтраў.
Невядомыя ламіліся ў кватэру Алексіевіч, Калесьнікава і Знак пад вартай, прызначаны новы генпракурор. Найважнейшае за 9 верасьня
39% расейцаў з тых, хто ведае пра цяперашнія падзеі ў Беларусі, лічаць, што Аляксандар Лукашэнка правільна дзейнічае ў сытуацыі, якая склалася.
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
А 18-й гадзіне 9 верасьня на Нямізе ў Менску пачалася акцыя ў падтрымку Марыі Калесьнікавай і іншых палітычных зьняволеных.
Цяпер ён адбывае ў ізалятары 20 сутак адміністрацыйнага арышту.
Пасьля затрыманьня іх пабілі, на твары намалявалі крыжы зялёнкай, зьдзекаваліся, праверылі ў тэлефонах, на якія тэлеграм-каналы яны падпісаныя.
Марыя Калесьнікава мае статус падазраванай у крымінальнай справе, заведзенай па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу Беларусі.
Што стаіць за гэтай адстаўкай?
Прэсавы сакратар і сябра Каардынацыйнай рады Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў 9 верасьня ў Кіеве далі інтэрвію ўкраінскай службе Радыё Свабода. Што яны расказалі?
Прэс-сакратар Уладзімера Пуціна не пагадзіўся з заявай Аляксандра Лукашэнкі, што падзеі, падобныя беларускім, могуць адбыцца і ў Расеі.
Выканаўчы сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў паведаміў, што сёньня затрымалі адваката Ільлю Салея.
Сьвятлана Алексіевіч сустрэлася з журналістамі пасьля таго, як у яе кватэру настойліва намагаліся трапіць невядомыя.
Марыя Калеснікава затрыманая і знаходзіцца ў СІЗА № 1 на Валадарскага, паведаміў Tut.by бацька Марыі Аляксандар Калесьнікаў.
Прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Беларусі пакінуў пасаду. Пра гэта Ўладзімер Несьцяровіч напісаў у Facebook, паведамляе «Прессбол».
Нобэлеўская ляўрэатка, старшыня беларускага Пэн-цэнтру выступіла з заявай. Гэта адбылося пасьля таго, як ранкам невядомыя людзі званілі ў дамафон і на тэлефонны нумар пісьменьніцы.
Загрузіць яшчэ