Невядомыя ламіліся ў кватэру Алексіевіч, Калесьнікава і Знак пад вартай, прызначаны новы генпракурор. Найважнейшае за 9 верасьня
Невядомыя асобы сёньня ламіліся ў кватэру сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай Рады, нобэлеўскай ляўрэаткі па літаратуры Сьвятланы Алексіевіч
Алексіевіч: «Замест выдраных з нашых шэрагаў прыйдуць сотні іншых»
Затрымалі Максіма Знака з Каардынацыйнай рады
Марыя Калесьнікава знайшлася ў менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага
Чальцы Каардынацыйнай Рады Марыя Калесьнікава, Максім Знак і Ільля Салей — падазраваныя ў справе аб «захопе ўлады», Калесьнікава і Знак узятыя пад варту
У Менску прайшла жаночая акцыя ў падтрымку Марыі Калесьнікавай, ёсьць затрыманыя
Мінінфарм вынес чарговае папярэджаньне Tut.by — трэцяе з 7 жніўня. Праца парталу пад пагрозай
Ціханоўская заклікала расейцаў ня верыць «хлусьні» пра падзеі ў Беларусі. ВІДЭА
Лукашэнка прызначыў новага генэральнага пракурора
Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі адкрыў сядзібу «Беларускага дому» ў Варшаве. У цырымоніі ўзяла ўдзел былая кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская.
За дзень да манэўраў «Славянскае братэрства 2020» у Беларусі Сэрбія адмовілася ў іх удзельнічаць
ЗША папярэдзілі Беларусь пра дадатковыя санкцыі пасьля выкраданьня Калесьнікавай
«Расея паглынаць Беларусь не зьбіраецца», — прэсавы сакратар Пуціна пра візыт Лукашэнкі ў Маскву