Паводле справаздачы Міністэрства ўнутраных спраў, 8 верасьня ў розных месцах краіны зафіксавана 10 пратэставых акцый. Агульная колькасьць удзельнікаў не перавысіла 500 чалавек.
"Мне звоняць у дамафон, чуеце, поўны двор ціхароў. Два аўтобуса таксама стаяць. Дайце пайду зьбяруся"— сказала Свабодзе Сьвятлана Алексіевіч па тэлефоне.
Выкладчыкі патрабуюць вызваліць усіх палітвязьняў і завесьці справы па фактах гвалту, спыніць рэпрэсіі.
Што адбываецца на 32-і дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
Сьвятлана Ціханоўская ў сваім Telegram-канале «Пул первой» заклікала расейцаў ня верыць «хлусьні» і «расейскай прапагандзе», якая стараецца «максымальна сказіць» тое, што адбываецца ў Беларусі.
Калесьнікава прадухіліла сваю высылку з краіны, Лукашэнка заявіў, што «магчыма, крыху пераседзеў», у Менску — «Марш рэпрэсаваных». Найважнейшае за 8 верасьня
Менск настойвае на тым, што выйсьці зь цяперашняга палітычнага крызісу можна, толькі прыняўшы новы варыянт Канстытуцыі, паслабіўшы прэзыдэнцкую ўладу. Прапануецца зрабіць гэта да 2022 году і пасьля правесьці ўсеагульныя перавыбары, паведамляе РБК.
Рыхтуючыся да візыту ў Маскву, сёньня Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію расейскім СМІ.
8 верасьня ў Менску людзі сабраліся на стыхійны «Марш у падтрымку рэпрэсаваных» у Беларусі. Каля 18-й гадзіны людзі пачалі зьбірацца на пляцоўцы каля Камароўскага рынку ў Менску.
Жыхар Горадні Аляксей Путрыч працуе праграмістам. Яму 33 гады. 12 жніўня ён прыйшоў на плошчу Леніна ў Горадні з фатаграфіяй 5-гадовай дзяўчынкі, якая пацярпела ў аварыі з вайсковай тэхнікай і АМАПам.
Сябраў Каардынацыйнай рады Антона Раднянкова і Івана Краўцова не затрымлівалі на тэрыторыі Ўкраіны, каб выдаць беларускім уладам.
Выкладчыца Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Сьвятлана Воўчак, якая брала ўдзел у стварэньні страйкаму БДУ, і яе муж Міхаіл адбываюць 15-дзённыя арышты ў ізалятары гораду Іванава Берасьцейскай вобласьці. Свабода высьвятляла падрабязнасьці.
Стала вядома яшчэ пра адну пацярпелую 9 жніўня, якую адвезьлі на допыт у Сьледчы камітэт і больш ня выпусьцілі. 7 верасня Свабода паведаміла пра былую пацыентку вайсковага шпіталя Марыю, якую забралі на допыт у СК, а пасьля зьмясьцілі на Акрэсьціна.
У кватэру, дзе жыве сябра рады экалягічнай арганізацыі «Экадом» Ксенія Малюкова, з учорашняга дня спрабуюць трапіць невядомыя. У 14:30 там мусіць прайсьці ператрус.
Напярэдадні візыту ў Маскву Аляксандар Лукашэнка даў інтэрвію прадстаўнікам расейскіх СМІ.
Прэсавы сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Беларусі Антон Бычкоўскі заявіў Свабодзе, што прэтэнзій да Марыі Калесьнікавай, Івана Краўцова і Антона Раднянкова ў беларускіх памежнікаў на пропуску «Аляксандраўка» ў Нараўлянскім раёне не было.
«Пры спробе фактычнай дэпартацыі яна парвала пашпарт і не магла быць прапушчана памежнікамі на тэрыторыю Ўкраіны», — сказаў суразмоўца агенцтва.
Дачку супрацоўніцы Tut.by Галіны Ўласік Валерыю Ўласік абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, а таксама ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.
Што адбываецца ў Беларусі на 31-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
Сябры Каардынацыйнай рады Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў выехалі ва Ўкраіну. Марыю Калесьнікаву затрымалі на мяжы. Пра гэта Свабодзе паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Антон Бычкоўскі.
Мы сабралі для вас у адным матэрыяле ўсё найважнейшае за 7 верасьня.
Эўразьвяз чакае ад уладаў Беларусі неадкладнага вызваленьня «ўсіх затрыманых з палітычных матываў да і пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня».
Група літоўскіх дэпутатаў зьвярнулася ў амбасаду Беларусі ў Вільні з заклікам неадкладна вызваліць удзельнікаў пратэстаў і правесьці новыя выбары.
Мы пагутарылі з Максімам Сысоенкавым, і ён расказаў, што выклікала такія эмоцыі і якія словы ён хацеў бы сказаць Лукашэнку.
Паводле Наўседы, Літва гатовая ўзяць на сябе ініцыятыву і стаць пасярэднікам паміж пратэстоўцамі і ўладамі Беларусі. Гэта абавязак Літвы як вольнай дзяржавы — члена ЭЗ, пацярпелай ад рэпрэсіўных і акупацыйных рэжымаў, сказаў прэзыдэнт.
Сябры Каардынацыйнай рады пададуць заяву ў Сьледчы камітэт на дзеяньні супрацоўнікаў праваахоўных органаў 6 верасьня падчас «Маршу адзінства», гаворыцца на сайце арганізацыі.
У яго ўвайшлі 13 арганізацый. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі абвясьцілі прадстаўнікі некалькіх ужо дзеючых ініцыятываў.
Студэнты Горадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы пачалі падаваць заявы аб выхадзе з БРСМ і прафкаму.
Міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус у панядзелак абмеркаваў з генэральным сакратаром NATO Енсам Столтэнбэргам сытуацыю ў Беларусі.
«Удзел у антыўрадавых дэманстрацыях стаў звыклым для многіх беларускіх студэнтаў, у тым ліку і для мяне», — піша ў газэце Washington Post студэнтка Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту.
Яе затрымалі раніцай 7 верасьня, пазьней дома ў пацярпелай прайшоў ператрус.
У Берасьці дзьвюх сясьцёр затрымалі за тое, што яны вырашылі пачаставаць супрацоўнікаў міліцыі марозівам. Гэта адбылося 10 жніўня, а цяпер зь сёстрамі пагаварыла і напісала пра гэта «Брестская газета».
Марыя і яе хлопец атрымалі цяжкія траўмы ад выкарыстаньня спэцсродкаў. Раніцай іх абаіх забралі ў Сьледчы камітэт.
Сям’я Шчарбаковых — маці Вікторыя і дзьве дачкі, Яна і Марта, — 8 гадзін правялі ў Заводзкім РУУС пасьля затрыманьня на вуліцы Чабатарова.
Уладзімера Шанцава судзілі паводле чатырох пратаколаў за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. Шанцаў — старшыня абласной арганізацыі АГП, на мінулых выбарах быў даверанай асобай Сьвятланы Ціханоўскай.
171 618 чалавек зарэгістраваліся на інтэрнэт-плятформе «Голас» як удзельнікі пратэставых акцый 6 верасьня.
На сустрэчы з Лукашэнкам кіраўнік СК Іван Наскевіч заявіў, што Сьледчы камітэт сёлета «спакойна і плянамерна выконвае свае задачы па прызначэньню».
Міністар замежных спраў Чэхіі Томаш Пэтршычэк заявіў, што сьпіс асобаў, якія падпалі пад санкцыі, можа быць дапоўнены.
363 пакінулі за кратамі да суду.
Што адбываецца ў Беларусі на 30-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
Жузэп Бурэль, вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у пытаньнях замежнай палітыкі і палітыкі бясьпекі, уражаны беларускімі пратэстамі супраць фальсыфікацыі выбараў.
«Марш адзінства» ў Менску і іншых гарадах, сэнсацыйныя лічбы сьмяротнасьці падчас каранавірусу, узьвядзеньне ў сан экзарха Веньяміна. Найважнейшае за 6 верасьня
У эфіры тэлеканалу СТВ міністар унутраных спраў Юры Караеў заявіў, што 30 супрацоўнікаў міністэрства па-ранейшаму знаходзяцца ў шпіталях «зь цяжкімі пашкоджаньнямі».
У «Маршы адзінства» ў Горадні 6 верасьня ўзялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Праваахоўнікі не далі пратэстоўцам масава сабрацца ў цэнтры. Акцыя скончылася жорсткімі затрыманьнямі, у тым ліку непаўналетніх.
У Магілёве «Марш адзінства» ня стаў самай масавай акцыяй за час мясцовых пратэстаў супраць вынікаў выбараў, але яго ўдзельнікі гэтым разам былі «больш рашучымі» ў супрацьстаяньні зь міліцыянтамі.
Ён вядомы палітоляг, дырэктар Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі
«Марш адзінства» ў Менску 6 верасьня быў такім жа шматлюдным, як і папярэднія нядзельныя акцыі пратэсту. Аднак, у адрозьненьне ад мінулых акцый, сёньняшняя вылучалася брутальнымі затрыманьнямі мірных дэманстрантаў.
У Гомлі прайшоў Марш еднасьці. У ім узялі ўдзел да пяці тысяч чалавек.
У Менску каля Камсамольскага возера спынілася блізу дзясятка аўтазакаў. Адтуль выскачылі байцы ўнутраных войскаў і пачалі хапаць удзельнікаў Маршу адзінства, якія вярталіся ад Палаца Незалежнасьці.
Паводле праваабаронцаў «Вясны», у Менску 6 верасьня падчас Маршу адзінства затрымана больш за 100 чалавек.
Загрузіць яшчэ