Сьледчы камітэт (СК) Беларусі даслаў на завод МЗКЦ (Менскі завод колавых цягачоў) дакумэнт аб адкрыцьці крымінальнай справы па факце страйкаў на заводзе
У судзе Кастрычніцкага раёну Горадні вынесьлі рашэньне па справе 13 звольненых супрацоўнікаў «Гродна Азоту». Суд вырашыў нікога не аднаўляць на працы.
Радыё Свабода зьбірае сьведчаньні ахвяраў міліцэйскага бясчынства на вуліцах, у пастарунках і турмах Беларусі ў жніўні 2020 — лютым 2021 году.
Хлопца затрымалі першы раз 12 жніўня, тады сілавікі моцна зьбілі яго до стана інваліднага вазка.
Судзьдзя Сяргей Кармановіч (суд Цэнтральнага раёну Гомля) пазбавіў волі на 2 гады і 6 месяцаў ў калёніі агульнага рэжыму 22-гадовага Дзьмітрыя Цімашэнку. 15 лістапада, падчас акцыі памяці Рамана Бандарэнкі ў Гомлі, абвінавачаны выбіў з рук міліцыянткі тэлефон.
У Вільні пачынае працу выстава «Будучыня Беларусі, якую ствараюць жанчыны». Літоўцы змогуць убачыць беларускі жаночы пратэст, які зьнялі пяць фотажурналістак: Ірына Арахоўская, Надзея Бужан, Дар’я Буракіна, Віялета Саўчыц і Вольга Шукайла.
Міністэрства юстыцыі скасавала ліцэнзію цяперашняй адвакатцы Марыі Калесьнікавай Людміле Казак. Таксама камісія скасавала ліцэнзіі адвакатам Канстанціну Міхелю, Міхаілу Кірылюку і Максіму Конану.
Юры Корзун, былы работнік «Беларуськалію», які далучыўся да страйку ў жніўні 2020-га, трымаў галадоўку з 11 лютага, калі яго затрымалі.
Маладая жанчына, забітая стрэлам у галаву падчас дэманстрацыі ў Мʼянме, стала першай ахвярай пратэстаў супраць вайсковай хунты.
Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу за прымус да страйку з пагрозай гвалту. Пачалі выклікаць сьведак.
Лявона Халатрана вызвалілі да накіраваньня на «хімію» пад падпіску аб нявыезьдзе.
Палякі Вітальд Дабравольскі і Каспэр Сяніцкі прыехалі ў Беларусь напярэдадні выбараў, каб задакумэнтаваць падзеі ў сталіцы. 10 жніўня іх затрымалі і брутальна зьбілі супрацоўнікі АМАПу. Гэтае здарэньне расьсьледуе польская пракуратура. Свае гісторыі палякі расказалі Свабодзе.
Злучаныя Штаты ўвялі візавыя абмежаваньні супраць 43 беларускіх чыноўнікаў, «адказных за падрыў» дэмакратыі ў краіне.
Уступіў у сілу прысуд 27-гадоваму жыхару Горак Стэфану Лазавіку, якога беларускія праваабаронцы прызналі палітвязьнем. Раённы суд пакараў яго адным годам калёніі агульнага рэжыму за пратэставы надпіс на прыпынку грамадзкага транспарту.
Палітвязень Марыя Калесьнікава зьвярнулася да адвакатаў у розных краінах сьвету, якія маюць сусьветны аўтарытэт
Крызіс, выкліканы каранавірусам, а пасьля выбары і страйк — урэшце гэтыя месцы ў Менску і іншых гарадах вымушаныя былі зачыніцца. Сьпіс.
У сувязі з вынясеньнем прысудаў журналісткам тэлеканалу «Белсат» прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў беларускія ўлады спыніць рэпрэсіі супраць свабоды слова і грамадзянскіх правоў. Ён таксама заклікаў амніставаць абедзьвюх асуджаных.
У судзе Смаргонскага раёну 18 лютага асудзілі дваіх смаргонцаў за распаўсюд улётак са зьвесткамі пра міліцыянтаў. Пасьля абвяшчэньня прысуду каля 15 чалавек, якія прыйшлі падтрымаць фігурантаў, зачынілі ў будынку суду.
Ініцыятыва былых сілавікоў BYPOL заявіла, што атрымала зьвесткі пра тое, як напаўняецца міліцэйская база на пратэстоўцаў.
У Менску судзяць Віктара Бабарыку. Былога прэтэндэнта на прэзыдэнцкую пасаду абвінавацілі ў атрыманьні хабару ў асабліва буйным памеры арганізаванай групай і легалізацыі даходаў.
Свабода прыгадвае, як у Беларусі каралі журналістаў паводле крымінальных артыкулаў.
У судзе Фрунзэнскага раёну Менску судзьдзя Натальля Бугук вынесла выракі журналісткам тэлеканалу «Белсат» Кацярыне Андрэевай (Бахвалавай) і Дар'і Чульцовай.
Алена Бандарэнка, маці загінулага Рамана Бандарэнкі, напярэдадні суду над журналісткай Кацярынай Барысевіч і лекарам Арцёмам Сарокіным расказала, што робіць для таго, каб трапіць на працэс. Таксама Алена прыгадала, як прайшла яе апошняя сустрэча з сынам і чаму ён быў радасны і натхнёны падчас яе.
18 лютага 2021 году ў Польшчы запускаецца новая інфармацыйная сетка і пляцоўка збору сродкаў для беларусаў, якім з прычыны рэпрэсіяў давялося выехаць з краіны.
Супраць 56-гадовага мясцовага актывіста Сяргея Гурло распачатая крымінальная справа. Пра падставы перасьледу ён адмаўляецца гаварыць, бо даў падпіску аб неразгалошваньні.
Рэпрэсіі і пагроза крымінальнага перасьледу за падтрымку пратэстаў і ўдзел у іх вымусілі многіх актывістаў зьехаць зь Беларусі. На чужыне апынуліся і тыя, чыя дзейнасьць была прыкметнай цягам апошнім дзесяці гадоў.
Лявон Халатран, валянтэр штабу Віктара Бабарыкі, 17 лютага выступіў на працэсе з апошнім словам.
З кватэр і офісаў журналістаў і праваабаронцаў, паводле прэс-службы міліцэйскага ведамства, забралі 80 тысяч даляраў і прадметы, падобныя да пісталета і наркотыкаў.
Судовы канвэер 17 лютага працягваў выносіць прысуды, зьвязаныя з пратэставай актыўнасьцю грамадзян пасьля фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і хвалі гвалту сілавікоў.
5 лютага суд пакараў калёніяй на два гады 21-гадовага Дзьмітрыя Гопту. Нягледзячы на разумовую адсталасьць, яго прызналі вінаватым у масавых беспарадках і гвалце над міліцыяй, хоць ніхто не пацярпеў. Свабода пагаварыла з маці асуджанага, якая 16 лютага ўпершыню была на спатканьні з сынам.
Вайскоўцы з мар’інагорскага спэцназу знаходзіліся ў Берасьці з чэрвеня 2020 году. На пратэстах у жніўні яны дзейнічалі групамі па 5-6 чалавек.
Пісьменьніца, настаўніца і літаратуразнаўца Ганна Севярынец — пра філязофію перамогі, разбуральнасьць помсты, гістэрыку як паказчык паразы і галоўныя прынцыпы жыцьця, якія дапамогуць перамагчы, і пра тое, чаму цяпер большасьць пазытыўных навінаў ня варта рабіць публічнымі.
Музыкі Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук расказваюць пра новую кампазыцыю Naviband «Сьнег».
Старшыня прафсаюзу РЭП Васіль Завадзкі паведаміў, што ператрус у сядзібе арганізацыі завершаны. Ён і былы лідэр прафсаюзу Генадзь Фядыніч на волі.
16 лютага Кастрычніцкі суд Магілёва аднавіў разгляд крымінальнай справы супраць блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава без саміх абвінавачаных. Як было заяўлена на працэсе, іх выдалілі зь мінулага судовага пасяджэньня за парушэньне парадку яго правядзеньня.
16 лютага адбыўся вобшук у актывісткі БСДП, настаўніцы, якая была вымушана звольніцца праз затрыманьне ў «адзеньні колеру пратэсту» Надзеі Лашэнкі-Казаковай. У пастанове было напісана, што яна сьведка па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.
У нядзелю, 14 лютага, міліцыя затрымала ўдзельнікаў сустрэчы лыжнікаў пад Маладэчнам. Падчас затрыманьня міліцыя папярэдзіла, што пры спробе ўцёкаў будзе адкрыты агонь на паражэньне
Жанчыны зь бел-чырвона-белымі парасонамі выйшлі на шпацыр у менскай Асмалоўцы.
Сілавікі забралі траіх актывістаў, нічога не патлумачыўшы наконт іх статусу.
Гомельскі Сьледчы камітэт адмовіўся заводзіць крымінальную справу за сьмерць Аляксандра Віхора, які памёр праз тры дні пасьля затрыманьня. «Супрацоўнікі міліцыі на законных падставах прымянілі фізычную сілу», — заявіў прадстаўнік СК і дадаў, што затрыманы на здароўе ня скардзіўся.
Былы опэрупаўнаважаны крымінальнага вышуку Мазырскага РАУС Уладзімер Жыгар, які пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году звольніўся зь міліцыі і адбыў суткі ў жодзінскай турме, заявіў, што Лукашэнка яшчэ не пачаў паўнамаштабных чыстак у апараце МУС.
У Берасьці пачаўся суд у справе Аляксандра Кардзюкова і Генадзя Шутава, які загінуў падчас жнівеньскіх пратэстаў.
16 лютага на разгляд апэляцыйнай скаргі Натальлю Хершэ ў суд не прывезьлі.
З раніцы 16 лютага сьледчыя прыйшлі ў кватэры і офісы праваабаронцаў, журналістаў, прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў па ўсёй краіне. Шукаюць матэрыялы аб фінансаваньні пратэстаў.
Перакладчыца спадарыня Адэля і журналістка Кацярына Ткачэнка расказваюць пра зьняволеньне ў турме на Акрэсьціна ў студзені, калі былі забароненыя перадачы.
Да акцыі далучыліся былыя студэнты трох ВНУ: Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, БДТУ, БДУІР і Горадзенскага ўнівэрсытэту.
Загрузіць яшчэ