Каля 30 чалавек звольнілі пасьля заканчэньня абвешчанага Ціханоўскай народнага ўльтыматуму 26 кастрычніка. Тады на прахадной «Гродна Азоту» сабраліся каля 150 чалавек. Некалькі дзясяткаў зь іх жорстка затрымалі амапаўцы. Частка работнікаў не прымалі зьмены ў цэхах. Пасьля гэтага іх звольнілі праз прагулы.
Беларускі незалежны прафсаюз ад імя 13 чалавек зьвярнуўся ў суд, каб аднавіць іх на працы. Гэтыя 13 — Дзьмітры Барабан, Артур Богуш, Юры Борыс, Вадзім Венскі, Аляксей Дарагі, Уладзімер Жураўка, Дзьмітры Клыкаў, Яўгенія Кузікевіч, Андрэй Пагерыла, Міхал Рачынскі, Аляксей Сідар, Яўген Хмялеўскі, Сяргей Шэлест.
Пасярод разгляду справы зь невядомых прычынаў зьмяніўся судзьдзя — быў Сяргей Слашчоў, стаў Дзьмітрый Шанін. Справу пачалі тады разглядаць ад пачатку.
Гэтая публікацыя падрыхтаваная з выкарыстаньнем інфармацыі БелаПАН.