Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У жыхаркі Гомля міліцыя канфіскавала белую і чырвоную гумкі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

16 лютага адбыўся вобшук у актывісткі БСДП, настаўніцы, якая была вымушана звольніцца праз затрыманьне ў «адзеньні колеру пратэсту» Надзеі Лашэнкі-Казаковай. У пастанове было напісана, што яна сьведка па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.

Паводле Надзеі Лашэнкі-Казаковай, вобшук праходзіў з 7.15 да 11.45. Міліцыянты забралі кампутары, тэлефоны — у тым ліку і тыя, што належаць дваім непаўналетнім дзецям, грошы (у мужа было 602 даляры, у жонкі — 285), банкаўскія карткі. Таксама ўвагу міліцыянтаў прыцягнулі шкарпэткі белага колеру з трыма чырвонымі рыскамі на іх. Шкарпэткі Надзея набыла ў інтэрнэт-краме. «Новыя, ва ўпакоўцы шкарпэткі яны канфіскавалі. Мае такія ж, якія сушыліся на батарэі — не ўзялі, пагрэбавалі, відаць», — сказала былая настаўніца.

Забралі ў яе і дзьве гумкі на руку. Адна была чырвонага колеру, другая — белага.

«Прыкра, што нашу сям’ю з двума дзецьмі пакінулі бяз сродкаў да існаваньня. Забралі і ашчаджаньні, і карткі. Пакінулі нам на жыцьцё 15 беларускіх рублёў. Я страціла працу і цяпер праходзіла стажыроўку онлайн. Забралі ноўтбук — і цяпер я магу не атрымаць працу», — пракамэнтавала жыхарка Гомля.

Яшчэ ў яе знайшлі бюлетэнь «Грамадзянскіх ініцыятыў» (гомельская арганізацыя, якая ўжо не існуе). «Там быў артыкул „Як выхаваць лідэра“. Іх надта цікавіла, і яны пыталіся: „Ці гэта мэтадычка?“ Забралі і лісты з турмы ад Леаніда Судаленкі», — дадала Надзея Лашэнка-Казакова.

Яна ня ведае, чаму прыйшлі менавіта да яе. «Я пачытала, што сёньня прыйшлі да журналістаў, праваабаронцаў. Канечне, прыемна апынуцца ў такой кампаніі...» — пажартавала былая настаўніца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG