Галоўныя гераіні фотавыставы — жанчыны, якія распачалі мірныя акцыі пратэсту ў Беларусі, што працягваюцца па сёньняшні дзень. Адкрыцьцё выставы адбудзецца 19 лютага ў 18:00, па адрасе: вуліца Pylimo, 17. Працаваць экспазыцыя будзе кожны дзень да 4-га сакавіка.
Убачыць фотаздымкі зможа любы ахвочы — праекцыі фатаграфій будуць трансьлявацца наўпрост на сьцяне найбуйнейшага ў Вільні музэю сучаснага мастацтва MO пасьля заходу сонца.
Экспазыцыя ўзьнікла ў выніку супрацоўніцтва галерэі Fotografiska Tallin і плятформы SHKLO і ўжо была паказана ў гарадах Эстоніі (Талін, Тарту).
На сайце музэю можна пазнаёміцца зь некаторымі працамі, прадстаўленымі на экспазыцыі.