На 5 год зьняволеньня ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзіў Магілёўскі абласны суд актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Паўла Юхневіча.
У выпуску навінаў тэлеканала СТВ заявілі, што журналіст і рэдактар сайтаў kyky.org и The Village Belarus Саша Раманава была куратарам Софʼі Сапегі. А таксама мадэравала тэлеграм-канал пра беларускіх сілавікоў «Чорная кніга Беларусі».
«Хімія», «хатняя хімія», калёніі строгага і агульнага рэжымаў, а таксама буйныя штрафы — у Беларусі штодня гучаць крымінальныя прысуды тым, хто выступіў супраць Лукашэнкі і за новыя выбары. Свабода піша пра рашэньні судоў.
Упраўленьне Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў Гомельскай вобласьці паведаміла, што грамадзянку Швайцарыі, палітзьняволеную Натальлю Хершэ, зьмясьцілі ў карцар.
У сераду выканаўчы дырэктар Wizz Air Ёжэф Варадзі раскрытыкаваў эўрапейскія ўрады за забарону палётаў над Беларусьсю ў адказ на прымусовую пасадку пасажырскага самалёту, заявіўшы, што такія дзеяньні зрабілі авіяцыю «цацкай палітыкі».
Краіны ЭЗ разглядаюць магчымасьць увядзеньня санкцый пасьля прымусовай пасадкі ў Менску самалёта авіякампаніі Ryanair.
Палітвязень Вітольд Ашурак, які нечакана памёр 21 траўня ў шклоўскай калёніі, за месяц да сваёй сьмерці пісаў пра сустрэчу ў турме з жонкай, цяжкі этап наперадзе і «некіношныя» ўмовы ў карцэры, куды ён трапіў за беларускую мову. Публікуем два лісты, якімі падзяліліся нашыя чытачы.
Абсалютную большасьць затрыманых студэнтаў арыштоўвалі на тэрмін ад 7 да 30 дзён.
«Да прыезду ў Польшчу мы ня ведалі, куды едзем. Мы не падпісвалі на мяжы ніякіх дакумэнтаў», — заявіла на прэсавай канфэрэнцыі ў Варшаве Ірэна Бярнацкая, кіраўніца Саюзу палякаў у Лідзе.
Паводле Енса Столтэнбэрга, увядзеньне новых санкцый у адказ на затрыманьне Рамана Пратасевіча будзе абмяркоўвацца 14 чэрвеня на саміце NATO.
Ці сапраўды Беларусь страціла палітычную суб’ектнасьць і цалкам апынулася ў абдымках Масквы? Як доўга будзе кіраваць Лукашэнка і што рэальна можа дапамагчы ягонаму сыходу? Пра гэта разважае аналітык Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў.
Барыс Гуц, аўтар і рэжысэр фільму «MINSK» аб пратэстах у Беларусі, расказвае, як у Расеі не знайшлося месца для здымак і чаму, здымаючы кіно, нельга забываць, што жыцьцё нашмат страшнейшае.
Былы начальнік аддзелу 3-га ўпраўленьня Галоўнага ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (ГУБАЗіК), а цяпер прадстаўнік ініцыятывы BYPOL Аляксандар Азараў расказвае пра абвешчаны ініцыятывай плян «Перамога», камэнтуе спробу суіцыду Сьцяпана Латыпава ў судзе.
Беларускія эмігранты ў Польшчы не выключаюць блякаваньня мяжы зь Беларусьсю для грузавога транспарту. Такім чынам яны заклікаюць Эўразьвяз хутчэй увесьці эфэктыўныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.
Ня менш як на чатырох шматдзетных маці ў Беларусі завялі крымінальныя справы з палітычных прычын. Трое зь іх за кратамі. Расказваем пра гэтых жанчын.
Паводле праваабаронцаў, 20-гадовага грамадзяніна Расеі Ягора Дуднікава затрымалі ў Менску 5 траўня, але сам ён кажа — што 4-га. Яго абвінавацілі ў «арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». Трымалі спачатку ў СІЗА КДБ, а з 31 траўня — у СІЗА № 1 на Валадарскага.
Палітвязень Сяргей Ціханоўскі цяпер знаходзіцца ў чаканьні суду ў гомельскім СІЗА-3. Адтуль ён даслаў ліст сваёй прыяцельцы. Ён перасьцерагае ў лісьце беларусаў.
Сваякі і сябры затрыманых журналістаў расказваюць, што тыя пішуць зь вязьніц, які ў іх настрой і на што спадзяюцца.
Жанчына летась у ліпені здала кватэру памочніцы пракурора аднаго з раёнаў Менску і заключыла зь ёй дамову на два гады. Але пасьля жнівеньскіх падзей перадумала і запатрабавала пракурорскую работніцу вызваліць памяшканьне.
Чытачка Свабоды Лера падзялілася лістом, які ёй нядаўна прыйшоў зь СІЗА ад Сьцяпана Латыпава, які спрабаваў парэзаць сабе горла падчас суду.
Палітык пракамэнтавала спробу самагубства, якую ўчыніў палітвязень Сьцяпан Латыпаў пасьля расповеду пра катаваньні.
Паводле беларускіх праваабаронцаў, цягам траўня ў «пратэставых» крымінальных справах асудзілі больш за 100 чалавек.
Мікіту Залатарова пасадзілі на 5 гадоў калёніі, калі яму было 16 гадоў. У траўні яму споўнілася 17. Падлетак працяглы час сядзеў у адзіночнай камэры і скардзіўся бацьку, што доўга так не вытрымае.
1 чэрвеня ў судзе Савецкага раёну пачаўся працэс над палітвязьнем Сьцяпанам Латыпавым. Ён быў затрыманы 15 верасьня 2020 году ва ўласным двары — абараняў мурал з выявай «дыджэяў перамен» на скрыжаваньні вуліцы Чарвякова і Сморгаўскага тракта.
Не спыняецца крымінальны перасьлед грамадзян, якія наважыліся на пратэсты ў жніўні 2020 году супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў на карысьць Лукашэнкі. Свабода піша пра справы і прысуды.
Прыхільнікі пераменаў у Беларусі абвесьцілі новы флэшмоб у рамках руху #КолерСупрацьЦемры.
У Беларусі сілавыя структуры працягваюць перасьлед людзей за грамадзянскую пазыцыю. Свабода адсочвае і апісвае падзеі. Артыкул абнаўляецца.
Расейскі апазыцыйны палітык і блогер Уладзімір Мілоў — пра тое, што не было агучана падчас візыту Аляксандра Лукашэнкі да Ўладзіміра Пуціна, пра розьніцу паміж аўтарытарнымі кіраўнікамі, цану расейскай падтрымкі для Беларусі і непазьбежнасьць дэмакратычных пераменаў.
Міністэрства ўнутраных спраў завяло крымінальную справу супроць 31-гадовага менчука, які падазраецца «ва ўмяшаньні ў дзейнасьць супрацоўнікаў МУС».
Швайцарскі сэрвіс бясьпечнай электроннай пошты Proton Technologies AG паведаміў, што ў Беларусь быў адпраўлены толькі адзін ліст з пагрозай выбуху на борце самалёта Ryanair, які быў вымушаны прызямліцца ў Менску 23 траўня.
У Беларусі працягваецца перасьлед грамадзянскай супольнасьці, палітычных дзеячоў і СМІ. Свабода адсочвае падзеі. Артыкул абнаўляецца.
Як гаворыцца ў адмысловым відэазвароце прадстаўнікоў ініцыятывы ByPol, кожная дзяржава ў выпадку ўзьнікненьня пагрозы праводзіць мабілізацыю для барацьбы зь небясьпекай.
Польскі інфармацыйны партал onet.pl апублікаваў зварот 27 рэдактараў нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі да ўладаў краіны, у якім яны заклікаюць спрасьціць працэдуру атрыманьня прыстанішча для тых, каго перасьледуюць у Беларусі.
Зьміцер Фурманаў сказаў апошняе слова па-беларуску, Яўген Разьнічэнка расплакаўся падчас прамовы, а Ўладзімер Кніга скончыў сваё апошняе слова воклічам «Жыве Беларусь!»
31 траўня ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця праходзіць першае судовае паседжаньне над 12 фігурантамі «пінскай справы». Усіх іх вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу). Пінчукам пагражае ад 3 да 8 гадоў турмы.
30 красавіка 14 фігурантам «пінскай справы» прысудзілі ад 5,5 да 6,5 года пазбаўленьня волі. Яны таксама павінны выплаціць каля 200 тысяч рублёў кампэнсацыі сілавікам і чыноўнікам. Родныя ня ведаюць, дзе ўзяць такія грошы.
Беларускія музыкі, якія падтрымалі пратэсты, засталіся без канцэртных пляцовак у краіне.
Агулам яму прысудзілі ўжо 45 сутак
Супраць затрыманага 16 траўня на Цнянскім вадасховішчы 31-гадовага Канстанціна Сямёнава завялі крымінальную справу за абразу прэзыдэнта. На ягонай майцы быў надпіс «Дыктатару месца ў пекле» і выява чалавека, падобнага да Лукашэнкі.
Затрыманьне блогера Сяргея Ціханоўскага і ягоных паплечнікаў летась 29 траўня ў Горадні стала першым гучным арыштам апошняй прэзыдэнцкай кампаніі. Свабода паглядзела, што сталася зь яго ўдзельнікамі праз год.
28 траўня ў магілёўскай турме № 4 з палітвязьнем, палітыкам Паўлам Севярынцам пабачылася ягоная сястра Ганна Севярынец. Сустрэча доўжылася амаль 2 гадзіны.
Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Нідэрляндаў Маркам Рутэ і міністаркай замежных спраў Нідэрляндаў Сігрыд Кааг.
Пракуроры Ярошык і Плышэўскі патрабуюць падсудным «хіміі» і «хатняй хіміі».
28 траўня беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі зьняволенымі яшчэ 15 чалавек і запатрабавалі іх вызваленьня і перагляду прынятых у дачыненьні да іх мер і судовых рашэньняў.
У Магілёве пасьля 15 дзён арышту выйшлі на волю два мясцовыя палітыкі Алег Аксёнаў і Ўладзімер Шанцаў.
Дзьмітры Літвін расказвае, што ў 2010 годзе трапіў у выбарчую камісію і ўдзельнічаў у фальсыфікацыях. «Думаў, можа, так і трэба». У 2020 годзе ён ужо галасаваў за Сьвятлану Ціханоўскую, трапіў у рукі АМАПу і ГУБАЗіКу і далучыўся да забастоўкі.
Літоўскі бок запатрабаваў неадкладна вызваліць Рамана Пратасевіча, Сафію Сапегу і іншых палітычных зьняволеных і незаконна затрыманых.
Пра абставіны суду Ўладзімер Няпомняшчых распавёў у лісьце сваёй прыяцельцы, жыхарцы Гомля.
27 траўня ў гомельскай калёніі № 4 адвакат сустрэўся з палітзьняволенай Вольгай Класкоўскай, якая там адбывае пакараньне. Дагэтуль сустрэчу не дазвалялі, адвакат зьвяртаўся да адміністрацыі ўстановы пяць разоў. Толькі на шосты раз сустрэчу дазволілі.
Загрузіць яшчэ