Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латушка ініцыяваў мітынгі і намётавы лягер на польскім баку мяжы зь Беларусьсю


На мяжы Польшчы і Беларусі, архіўнае фота
На мяжы Польшчы і Беларусі, архіўнае фота

Беларускія эмігранты ў Польшчы не выключаюць блякаваньня мяжы зь Беларусьсю для грузавога транспарту. Такім чынам яны заклікаюць Эўразьвяз хутчэй увесьці эфэктыўныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Першым адрасам акцыі Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва назвала пункт пропуску Баброўнікі-Бераставіца з польскага боку мяжы. Збор узгоднены зь мясцовымі ўладамі на 5 чэрвеня.

«Ужо ў гэтую суботу мы, дэмакратычныя сілы Беларусі і беларуская дыяспара Польшчы, прыедзем на польска-беларускую мяжу, каб заклікаць Эўрапейскі Зьвяз увесьці рашучыя і эфэктыўныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Таксама будзем патрабаваць адкрыцьця наземных межаў для грамадзян Беларусі нелегітымнай беларускай уладай», — гаворыцца на канале Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, якое ачольвае экс-міністар Павал Латушка, які знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі.

Першыя тры дні на мяжы плянуюць мітынгі і давядзеньне інфармацыі пра сытуацыю ў Беларусі. Удзельнікі не выключаюць, што заблякуюць дарогу да пункту пропуску Баброўнікі-Бераставіца.

«Мы ня можам чакаць, калі рэжым Лукашэнкі зробіць чарговае злачынства — час пераходзіць да актыўных дзеяньняў, — кажа кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка. — Санкцыі — адзін з інструмэнтаў, каб вызваліць палітвязьняў і арганізаваць новыя сумленныя выбары. Адразу пасьля захопу самалёта з Раманам Пратасевічам многія сусьветныя лідэры заявілі, што рэакцыя на злачынствы будзе хуткай і эфэктыўнай. Мы падтрымліваем гэты падыход, аднак ёсьць засьцярогі, што Эўразьвяз зноў ня зробіць рэальных крокаў дзеля пакараньня Лукашэнкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG