У Круглым за «ўхіленьне ад адбываньня пакараньня ў папраўчай установе адкрытага тыпу» (415 арт. КК) судзяць праваабаронцу і аднаго зь лідэраў леташніх пратэстаў у Магілёве Валадара Цурпанава. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўленьня волі.
Фільм кінарэжысэра Аляксея Палуяна Courage намінаваны на ўзнагароду «Лепшы дакумэнтальны фільм» Бэрлінскага кінафэстывалю.
Ждановіч служыў у тэатры імя Горкага ў Менску. Ён звольнены па артыкуле «Страта даверу наймальніка».
За два дні збору сабрана больш за 126 тысяч эўра.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнка 28 траўня закране тэму грамадзянкі РФ Соф’і Сапегі, якая была затрыманая ў Менску.
Нямеччына заявіла ў чацьвер, што прапанаваныя Эўразьвязам эканамічныя санкцыі адносна Беларусі нанясуць шкоду фінансавым апэрацыям краіны, паведамляе выданьне The Economic Times
Дзьмітры Кудзялевіч далучыўся да галадоўкі ў Варшаве і расказаў, якія санкцыі сапраўды патрэбны, каб улада ў Беларусі зьмянілася на дэмакратычную. Агулам у галадаваньні ўжо 5 чалавек.
На пачатку чэрвеня будзе 3 гады, як прадпрымальніца Ганна Шапуцька бярэ ўдзел у Курапацкай варце супраць дзейнасьці рэстарацыі «Поедем поедим».
Жонка і сястра палітвязьня Паўла Севярынца Вольга і Ганна Севярынец — пра свабодных людзей за кратамі, пра тое, што трэба глядзець у вочы роднаму чалавеку, а не на лічбы судзьдзяў, а таксама пра тое, чаму палітвязьні ня будуць сядзець прызначаныя ім тэрміны.
Супрацоўнікі Пінскай міжраённай пракуратуры ўчыніла ператрусы ў кабінэце былога судзьдзі Аляксея Пацко і ў ягоных сваякоў, а маці забіралі на допыт. Падстава — санкцыя гарадзкога пракурора.
Беларускі Стася Гліньнік і Бажэна Шамовіч заявілі пра бестэрміновую галадоўку ля офісу Эўракамісіі ў Варшаве.
У брата палітзьняволенай Натальлі Хершэ Генадзя Касьяна зрабілі ператрус. Яго падазраюць паводле 341 артыкулу («Апаганьваньне будынкаў і псаваньне маёмасьці») Крымінальнага кодэксу.
Улады Беларусі падазраюць дзяўчыну экс-рэдактара Nexta Рамана Пратасевіча, грамадзянку Расеі Софʼю Сапегу, у арганізацыі масавых беспарадкаў і групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, паведаміла «Новая газета».
Труну зь Вітольдам Ашуркам прывезьлі ў Бярозаўку. Разьвітацца зь ім ідуць людзі. Што яны кажуць пра сьмерць актывіста і тлумачэньні ўладаў?
Людзі пачалі прыходзіць разьвітвацца, прыяжджаюць з розных гарадоў.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі ў межах двухбаковага пагадненьня аб міжнароднай прававой дапамозе зьвярнуўся ў праваахоўныя органы Ўкраіны па правядзеньне допытаў зь некалькімі фігурантамі справы Мікалая Аўтуховіча.
Псыхоляг Натальля Скібская, якая была валянтэрам-псыхолягам на Акрэсьціна, — пра тое, што рабіць, калі патрабуюць пакаяцца на камэру, як захаваць псыхічнае і фізычнае здароўе за кратамі, чым адметныя людзі, якія змушаюць да такіх прызнаньняў, і як грамадзтву ставіцца да сьведчаньняў пад прымусам.
Зборныя Вялікай Брытаніі, Нямеччыны і Нідэрляндаў адмовіліся ўдзельнічаць у чэмпіянаце Эўропы па веласпорце, калі ён будзе праходзіць у Менску.
Гарадзкое самакіраваньне сталіцы Літвы выказала падтрымку сталіцы Латвіі Рызе, якая першай зрабіла такі крок.
У Сьледчым камітэце свае доказы віны Дзядка назвалі «неабвержнымі».
На закрытым працэсе вынесьлі прысуды Максіму Вінярскаму, Дзьмітрыю Казлову, Андрэю Войнічу, Паўлу Севярынцу, Паўлу Юхневічу, Яўгену Афнагелю і Ірыне Шчаснай.
Былая загадчыца аддзяленьня РНПЦ дзіцячай анкалёгіі, гематалёгіі і імуналёгіі Надзея Пятроўская расказвае пра анкалягічныя захворваньні дзяцей, іх прычыны, спосабы лячэньня, пра тое, як звальненьні і вымушаныя ад’езды лекараў-анколягаў могуць паўплываць на стан дзіцячай анкалёгіі ў Беларусі.
Вядомая дызайнэрка і YouTube-блогерка Вольга Такарчук знаходзіцца пад вартай зь 19 траўня.
У Беларусі працягваецца палітычны перасьлед нязгодных з гвалтам рэжыму Лукашэнкі. Свабода працягвае сачыць за судовымі працэсамі ў крымінальных і адміністрацыйных справах. Артыкул абнаўляецца.
Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз распаўсюдзіў пазыцыю свайго ведамства ў разасланым электроннай поштай паведамленьні.
Пратасевіч быў пасажырам самалёту, які каля 13-й гадзіны сеў у Менску з-за паведамленьня пра бомбу на борце. Штабы Ціханоўскай і Латушкі тэрмінова паведамілі пра здарэньне ў офіс Ryanair і Міжнародную арганізацыю грамадзянскай авіяцыі.
У інтэрнэце абвясьцілі збор грошай на падтрымку сям’і Вітольда Ашурка і сабралі ўжо больш, чым зьбіраліся.
Партыя БНФ патрабуе праверкі ўмоваў утрыманьня ў папраўчай калёніі № 17 і расьследаваньня абставінаў сьмерці палітзьняволенага, сябры сойму партыі Вітольда Ашурка, гаворыцца ў заяве арганізацыі ад 22 траўня.
Агляд падзеяў тыдня з камэнтарамі аналітыкаў.
Амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр выказала глыбокае спачуваньне сямʼі і родным палітвязьня Вітольда Ашурка.
Эўрапейскі суд у правах чалавека прызнаў вінаватым Азэрбайджан у катаваньнях і спробе забіць блогера Аляксандра Лапшына, якога выдалі зь Беларусі.
Беларускага актывіста Пятра Маркелава, які некалькі меясяцаў жыве ва Ўкраіне, затрымалі пры спробе правесьці пэрформанс каля беларускай амбасады. Ён зьбіраўся перакінуць праз агароджу некалькі мяхоў гною.
«Няхай добрыя ўспаміны дапамагаюць вам вытрываць у гэты цяжкі час».
Там пройдзе суд над ім, а таксама Статкевічам, Лосікам, Цыгановічам, Сакавым і Паповым. Дата суду яшчэ невядомая
Вязьні, якія сядзяць «за палітыку», пішуць натхняльныя рэчы з турмы, каб падтрымаць тых, хто на волі. Свабода працягвае публікаваць фрагмэнты іхных лістоў.
Сузаснавальнік sports.ru Дзьмітры Навоша актыўна выступае ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі.
Чаму адны баяцца выказваць грамадзянскую пазыцыю, а іншыя — не? Што фармуе і падтрымлівае ўнутраную свабоду чалавека? Ці варта ўсё гэта таго, каб трываць нягоды? У праекце «Што робіць мяне свабодным» даём слова людзям, чые ўчынкі прыцягнулі да сябе ўвагу пасьля жніўня 2020 году.
Палітвязень Вітольд Ашурак, якому 18 студзеня ў Лідзкім раённым судзе прысудзілі 5 гадоў калёніі агульнага рэжыму, памёр у шклоўскай калёніі на 51-м годзе жыцьця, паведамляе «Наша Ніва».
Зь лета мінулага году ў Беларусі працягваецца «небывалы шквал рэпрэсій супраць журналістаў», заявіў намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі падчас онлайн-брыфінгу 21 траўня.
26-гадовую Тацяну Нямкевіч арыштавалі на 15 сутак рашэньнем суду Цэнтральнага раёну Менску. Адміністрацыйны пратакол разглядала судзьдзя Вікторыя Шабуня.
Праграмная дырэктарка Creative Politics Hub, арт-дырэктарка Беларускага Свабоднага тэатру Натальля Каляда выступіла сьведкай падчас папярэдняга разгляду дакумэнтаў і сьведчаньняў, каб распачаць у Міжнародным Крымінальным судзе крымінальны перасьлед па фактах злачынстваў кіраўніцтва Беларусі.
Паводле міністра ўнутраных спраў Беларусі Івана Кубракова, праваахоўнікі робяць усё, каб прыцягнуць пратэстоўцаў да адказнасьці.
Беларускія праваабарончыя арганізацыі выступілі з сумеснай заявай адносна перасьледу Tut.by.
Сярод людзей, якіх затрымалі ў сувязі з пратэстамі пасьля апошніх прэзыдэнцкіх выбараў, ёсьць тыя, хто мае цяжкія захворваньні, групу інваліднасьці. Расказваем, хто гэта.
Магілёўскія журналісты Аляксандар Буракоў і Ўладзімер Лапцэвіч адбылі палову з 20-дзённага адміністрацыйнага арышту. За гэты час адвакатам не ўдалося зь імі сустрэцца. Ад саміх журналістаў вядома, што першыя тры дні няволі яны трымалі галадоўку.
Былога наваполацкага міліцыянта Ягора Емяльянава затрымалі каля 18-й гадзіны 20 траўня.
Студэнтку Вольгу Вайтовіч аштрафавалі на 100 базавых велічынь (2900 рублёў) за тое, што прыйшла 14 траўня на працэс па справе студэнтаў.
Сьвятлана Ціханоўская падтрымала ініцыятыву «Рабочы рух», якую беларусы стварылі, каб абараняць свае правы і рыхтавацца да страйку. На гэты момант да «Рабочага руху» далучыліся больш за 14 000 чалавек.
Загрузіць яшчэ