Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва высылае двух беларускіх дыпляматаў на знак салідарнасьці з Латвіяй і беларускімі палітвязьнямі


Міністар замежных спраў Літоўскай Рэспублікі Габрыелюс Ландсбергіс.
Міністар замежных спраў Літоўскай Рэспублікі Габрыелюс Ландсбергіс.

Літоўскі бок запатрабаваў неадкладна вызваліць Рамана Пратасевіча, Сафію Сапегу і іншых палітычных зьняволеных і незаконна затрыманых.

Літва высылае двух беларускіх дыпляматаў з прычыны іх дзеяньняў, «несумяшчальных з дыпляматычным статусам», і ў знак салідарнасьці з Латвіяй. Яны павінны пакінуць краіну на працягу 7 дзён, паведамляе МЗС Літвы, якое цытуе сайт Delfi.lt.

Міністар замежных спраў Літоўскай Рэспублікі Габрыелюс Ландсбергіс напісаў, што гэтыя дыпляматы — супрацоўнікі выведкі.

Прадстаўніку амбасады Беларусі таксама быў выказаны пратэст супраць працягу ў краіне рэпрэсій у дачыненьні да беларускай грамадзянскай супольнасьці і незалежных СМІ.

У адказ Беларусь абвясьціла пэрсонамі нон грата двух літоўскіх дыпляматаў, паведаміла БелТА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG