Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская пра ўчынак Латыпава: «Цэлы год у Беларусі не было дня, за які рэжым не зламаў лёс нявіннага чалавека»


Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

Палітык пракамэнтавала спробу самагубства, якую ўчыніў палітвязень Сьцяпан Латыпаў пасьля расповеду пра катаваньні.

Апазыцыйная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская, якая знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі ў Літве, пракамэнтавала спробу самагубства, учыненую палітычным зьняволеным Сьцяпанам Латыпавым наўпрост у залі суду 1 чэрвеня.

«Ужо цэлы год у Беларусі не было ніводнага дня, за які рэжым не зламаў лёс нявіннага чалавека. Увесь мінулы тыдзень сьвет скалынала навіна аб захопе Рамана Пратасевіча, але ў гэты ж час у турмах Беларусі катавалі і працягваюць катаваць сотні, тысячы людзей. Два тыдні таму мы ўсёй краінай перажылі гібель палітвязьня Вітольда Ашурка. Тыдзень таму даведаліся пра самагубства 17-гадовага Дзьмітрыя Стахоўскага, які ня вытрымаў ціску на допытах».

Сьцяпан Латыпаў, затрыманы на «плошчы Пераменаў» у Менску, апошні 51 дзень да сёньняшняга пасяджэньня правёў у невыносных умовах разам са зьняволенымі, якія маюць псыхічны разлад. У судзе 1 чэрвеня ён паспрабаваў перарэзаць сабе горла, а затым і вены на руках. Яго вынесьлі з суду беспрытомнага, Латыпава ўвядуць у штучную кому.

«Мы ня ведаем, ці выжыве Сьцяпан, ці выжывуць астатнія зьняволеныя і закладнікі. Але мы ведаем, што гэта трэба спыніць неадкладна. Хопіць забіваць нашых дзяцей. Хопіць забіваць нашых родных. Хопіць забіваць уласны народ. Спыніце рабіць тое, што адбірае ў вас права звацца людзьмі», — сказала Ціханоўская.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG