У выніку неэфэктыўнай палітыкі Захаду Беларусь можа ператварыцца ў недзеяздольную дзяржаву, лічыць Супрацоўнік Цэнтра аналізу эўрапейскай палітыкі (CEPA) Тадэвуш Гічан.
Студэнтка-мастачка з Горадні Кася Будзько, якой 16 ліпеня прысудзілі 2,5 года зьняволеньня ў «справе студэнтаў», за кратамі працягвае весьці свой Instagram. Папраўдзе, гэта сябры дзяўчыны выкладаюць у сеціва ейныя фрагмэнты зь лістоў і турэмныя малюнкі.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску асудзілі палітвязьня Мікалая Шэметава і Анастасію Тарэлка, якіх вінавацілі ў «арганізацыі і актыўным удзеле ў групавых дзеяньнях, што груба парушылі грамадзкі парадак» (ч. 1 і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Сьвятлана Ціханоўская заклікала беларусаў па ўсім сьвеце далучыцца да дня салідарнасьці з жанчынамі, якія ад пачатку выбарчай кампаніі сталі рухавіком беларускай рэвалюцыі.
Ператрусы ў праваабарончых арганізацыях і затрыманьні праваабаронцаў сьведчаць аб пагардзе беларускіх уладаў да сваіх абавязаньняў у сфэры правоў чалавека, заявіла вярхоўны камісар ААН Мішэль Бачэлет. Пра гэта інфармуе DW.
У Савецкім раённым судзе Менску 16 ліпеня вынесьлі прысуды ў «справе студэнтаў».
Агулам у Беларусі па стане на 15 ліпеня палітвязьнямі прызнаныя 566 чалавек.
Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў справе замежнай палітыкі і палітыкі бясьпекі Жузэп Бурэль выступіў з заявай аб хвалі ператрусаў і затрыманьняў у Беларусі.
Амаль тры дзясяткі праваабарончых арганізацый Украіны запатрабавалі ад уладаў краіны разарваць дыпляматычныя і эканамічныя дачыненьні зь нелегітымным рэжымам Беларусі.
Тыдзень таму затрымалі чацьвярых супрацоўнікаў «Наша нівы». Усе яны знаходзяцца ў менскай турме на Акрэсціна ў статусе падазраваных у арганізацыі дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак.
Пасьля ўчорашніх масавых ператрусаў і затрыманьняў па крымінальных справах беларускіх праваабаронцаў і актывістаў валянтэры сышлі ад ізалятара часовага ўтрыманьня на вуліцы Акрэсьціна.
Кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Алеся Бяляцкага затрымалі ў рамках крымінальнай справы.
Амбасадарка ЗША ў Менску Джулі Фішэр пракамэнтавала апошнія факты масавага перасьледу грамадзкіх арганізацый у Беларусі.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» выступіў з заявай у зьвязку з атакай сілавікоў на грамадзянскую супольнасьць Беларусі.
Чатыры грузінскія апазыцыйныя тэлеканалы — «Мтавары», «Пірвэлі», «Формула» і «Каўкасія» — на 24 гадзіны спынілі тэлетрансьляцыю пасьля сьмерці тэлеапэратара каналу «Пірвэлі» Аляксандра Лашкаравы, які 5 ліпеня быў пабіты ў цэнтры Тбілісі натоўпам праціўнікаў ЛГБТ-супольнасьці.
Плятформа «Голос» завяршыла альтэрнатыўны падлік галасоў на выбарах 2020 году, афіцыйныя вынікі якіх апазыцыя і краіны Захаду лічаць сфальшаванымі.
У выніку пратэстаў адзін чалавек загінуў, некалькі атрымалі раненьні.
Ініцыятыва паказала вынікі чарговага расьсьледаваньня, на гэты раз яно пра супрацоўнікаў ГУБАЗіК, якія давялі палітзьняволенага да спробы самагубства.
Вядомы ўкраінскі публіцыст Віталь Портнікаў расказвае, з кім на самой справе даводзіцца змагацца беларусам, адказвае на пытаньне, што было ня так у жніўні 2020-га, і тлумачыць, чаму Расея не сьпяшаецца даціснуць Лукашэнку.
Раніцай 14 ліпеня сілавікі прыйшлі зь ператрусам да праваабаронцаў і ў іншыя няўрадавыя арганізацыі. Вядома пра затрыманьне больш дзясятка чалавек.
Улады Кубы вызвалілі групу людзей, арыштаваных падчас антыўрадавых пратэстаў 11 ліпеня, але дзясяткі дэманстрантаў застаюцца за кратамі.
У краіне арыштоўваюць палітычных актывістаў пасьля таго, як урад абвінаваціў ЗША ва ўмяшаньні ў справы краіны.
Канал паабяцаў паказаць «расьсьледаваньне» 13 ліпеня.
У Савецкім раённым судзе Менску падыходзіць да завяршэньня працэс над 12 студэнтамі, выпускніцай і выкладчыцай. Усіх вінавацяць у арганізацыі пратэстаў летась увосень.
Менскія пэнсіянэры правялі вулічную акцыю, каб падтрымаць палітычных вязьняў.
Што адбываецца з свойскімі жывёламі, калі іх гаспадары вымушаныя тэрмінова пакінуць краіну праз пагрозу арышту і палітычны перасьлед? Сабралі шчасьлівыя і нешчасьлівыя гісторыі пра тое, што стала з хатнімі гадаванцамі пасьля вымушанай эміграцыі іх гаспадароў.
Чаму гісторыя пра піянэрскі лягер так нагадвае цяперашнюю Беларусь
У менскіх судах працягваюць разглядаць грамадзянскія пазовы «Мінсктранса» да асуджаных палітвязьняў з патрабаваньнем кампэнсаваць шкоду за «перакрыцьцё дарог» на пратэстах.
Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека і беларускі Праваабарончы цэнтар «Вясна» выступілі з супольнай заявай з нагоды перасьледу незалежных СМІ ў Беларусі
Выкладчыкі і супрацоўнікі Цэнтру ў пытаньнях дэмакратыі, разьвіцьця і вяршэнства закону Стэнфардзкага ўнівэрсытэту ў ЗША выказалі пратэст супраць арышту і чаканага суду над беларускай дасьледніцай Тацянай Кузінай.
Павал К. з Маладэчна адбыў 39 дзён арышту. 9 траўня ў ягоным кабрыялеце быў разгорнуты бел-чырвона-белы сьцяг. «Суткі» ён адбываў у маладачанскім ІЧУ.
Высланыя зь Літвы беларускія дыпляматы працавалі на спэцслужбы. Пра гэта сёньня, 9 ліпеня, заявіла прэм’ер-міністар Літвы Інгрыда Шыманіце.
Арышт журналістаў і былых рэдактараў «Нашай нівы» Андрэя Дынько і Андрэя Скурко, а таксама дзейснага рэдактара Ягора Марціновіча — чарговы ўдар уладаў па незалежных СМІ, лічыць кіраўнік незаргістраванага праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.
У чым палягае ініцыятыва “Народная Канстытуцыя?” Ці скаардынаваная яна з прапановай сьпявачкі Анжалікі Агурбаш? Якія галоўныя зьмены прапануюць у праекце “Народнай Канстытуцыі”? І як можна далучыцца да абмеркаваньня і прыняцьця рашэньняў?
Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязьнямі адразу 12 чалавек. Хто яны?
Аляксандар Сьвярчынскі выехаў зь Беларусі не праз аэрапорт, бо заўважыў за сабой «хвост». Ён абацае змагацца з перасьледам футбалістаў за грамадзянскую пазыцыю і з тэрыторыі Літвы.
Газэта «Наша ніва» пачала выходзіць у Вільні з 1906 году ў выглядзе штотыднёвіка. Выдавалася да 1915 году. Пасьля аднавілася ў 1920-м, выйшла 9 нумароў.
7 ліпеня на Лукіскай плошчы ў цэнтры Вільні адкрылася інсталяцыя «Клетка».
7 ліпеня суд Цэнтральнага раёну Гомля пачаў разгляд крымінальнай справы за «гвалт над міліцыяй» у дачыненьні да 17-гадовага Мікіты Залатарова. У лютым ён быў асуджаны на пяць гадоў за «масавыя беспарадкі». У падлетка эпілепсія. Сёньня на судзе ён заявіў, што яго працягваюць біць у СІЗА.
Суд Бярэзанскага раёну Менскай вобласьці на выязным пасяджэньні ў Бярэзінскім РАУС 7 ліпеня пастанавіў арыштаваць былога палітвязьня Паўла Вінаградава на 15 сутак, паведаміла БелаПАН яго жонка Сьвятлана Вінаградава.
Шматдзетную маці Вольгу Залатар 7 ліпеня зьмясьцілі ў псыхіятрычную лякарню «Навінкі», што пад Менскам.
Ягору Цюлькову з Асіповічаў 17 гадоў. Ягоная маці жыве ў Беларусі, тата — у Расеі. Сам падлетак — ва Ўкраіне, куды ўцёк ад крымінальнага перасьледу. «Адзін цяпер у чужой краіне, але ў Беларусь я вяртацца не хачу», — кажа Ягор.
Міжнародная некамэрцыйная арганізацыя IREX, якая займаецца дасьледаваньнямі і абменамі, ацаніла працу і праблемы СМІ ў Беларусі ў 2020 годзе.
За адмову прызнавацца ў «экстрэмізьме» фігуранта «справы Аўтуховіча», інваліда 2-й групы Ўладзімера Гундара накіравалі ў карцар, дзе ў яго абвастрыліся праблемы са здароўем.
7 ліпеня пасьля пяці дзён перапынку аднавіўся працэс у «справе студэнтаў», які праходзіць у Савецкім раённым судзе Менску зь сярэдзіны траўня.
Пратэст сабраў некалькі дзясяткаў чалавек. Апазыцыя заяўляе, што рост цэнаў абумоўлены ўсё большай залежнасьцю ад Кітаю.
Ці прывядуць міжнародныя санкцыі да выхаду палітвязьняў і іншых зьменаў у Беларусі? Як доўга рэжым Лукашэнкі можа існаваць пры санкцыях? Пра гэта разважае аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS) Вадзім Мажэйка.
Гісторыя «маскоўскага лялькавода» беларускіх пратэстаў.
За чэрвень у Беларусі па пратэстных артыкулах судзілі мінімум 119 чалавек, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
У Беларусі працягваецца крымінальны перасьлед грамадзян за выказваньне палітычнай пазыцыі і пратэсты супраць уладаў. Свабода сочыць на прысудамі і разглядам справаў у судах.
Загрузіць яшчэ