У найбуйнейшым горадзе Казахстану Алматы адбылася акцыя пратэсту супраць росту ўплыву Кітаю. Яна пачалася з ініцыятывы Жанбалата Мамая, аднаго з сябраў аргкамітэту Дэмакратычнай партыі. Некалькі дзясяткаў чалавек, якія выйшлі на акцыю, патрабавалі, каб экс-прэзыдэнт краіны Нурсултан Назарбаеў пакінуў палітыку, бо ён працягвае, ужо негалосна, кіраваць краінай.
Акцыю прымеркавалі да дня нараджэньня Назарбаева, якому споўніўся 81 год. На думку Жанбалата Мамая, цэны на самыя неабходныя ў Казахстане тавары вырасьлі пасьля ўзмацненьня залежнасьці дзяржавы ад Кітаю.
На акцыі зьявілася паліцыя, якая заявіла, што пратэст несанкцыянаваны. Гэта справакавала сутычкі, у якіх некалькі чалавек атрымалі траўмы, а мінімум траіх затрымалі, паведаміла жонка апазыцыянэра Інга Іманбай.
Мамай раней неаднаразова ладзіў мітынгі апазыцыі, а затым быў асуджаны за адмываньне грошай. На думку апанэнтаў улады, прысуд быў палітычна матываваным. Таксама яму не даюць рэгістраваць Дэмакратычную партыю. На думку самога актывіста, улады дазваляюць фармаваць толькі ляяльныя ўраду партыі. Калі ж у сьнежні 2020 году партыю ўсё ж зарэгістравалі, ёй не далі правесьці свой кангрэс, бо шэраг партыйцаў арыштавалі і затрымалі.