Да ранейшага пераліку асуджаных паводле палітычных матываў дадаліся: Уладзіслаў Бурын, Дзяніс Сырэц, Аляксандар Жмуро, Ларыса Танкашкур, Максім Скалкін, Юры Самусевіч, Аляксей Галоўкін, Алег Зубрыцкі, Аляксей Мельнікаў, Андрэй Карашнікаў, Ігар Пыж’янаў, Іван Вярбіцкі.
«Прысуд, які ёсьць найважнейшым актам правасудзьдзя ў крымінальнай справе, павінен быць законным, абгрунтаваным, матываваным і ў строгай адпаведнасьці з прынцыпамі прэзумпцыі невінаватасьці і роўнасьці бакоў. Аднак прымяненьне ўнутранага заканадаўства ў пералічаных справах, ацэнка фактаў і доказаў у той ці іншай ступені насілі адвольны характар і склалі відавочныя памылкі, чым суд парушыў сваё абавязаньне ў дачыненьні да незалежнасьці і бесстароннасьці, а прызначэньне дэманстратыўна суровых пакараньняў істотна пагоршыла становішча абвінавачаных у параўнаньні зь іншымі асуджанымі ў падобнай сытуацыі без палітычнага матыву», — гаворыцца ў супольнай заяве праваабаронцаў.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі, — па спасылцы ТУТ.