Як могуць разьвівацца пратэсты ў Беларусі? Як будзе рэагаваць Расея на той ці іншы сцэнар беларускага палітычнага крызісу? На гэтыя пытаньні мы папрасілі адказаць расейскага палітоляга, намесьніка рэдактара сайта Carnegie.ru Максіма Самарукава
Высокі прадстаўнік ад імя Эўразьвязу Жузэп Бурэль выступіў з заявай з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў, адзначыўшы, што падчас выбарчай кампаніі народ Беларусі прадэманстраваў імкненьне да дэмакратычных пераменаў.
На сайце МЗС Беларусі зьявілася заява, у якой сьцьвярджаецца, што ў Беларусі ўважліва сочаць за рэакцыяй замежных партнэраў на ход і вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Пасьля начной страляніны інтэрнэт-карыстальнікі публікавалі фатаздымкі гільзаў «Зроблена ў Польшчы». Адзін са здымкаў апублікаваў журналіст Славомір Серакоўскі, які цяпер знаходзіцца ў Беларусі.
Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным Тэлеграм-канале прэсавай службы Міністэрства ўнутраных спраў.
Вераніка Цапкала, прадстаўніца аб’яднанага штабу, жонка прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Валера Цапкалы, апублікавала відэазварот да Сьвятланы Ціханоўскай і сілавікоў.
Дзяржаўны тэлеканал АНТ паведаміў, што ў Менску за гандлёвым цэнтрам «Рыга» знойдзены мікрааўтобус з расейскімі нумарамі, «цалкам загружаны амуніцыяй, намётамі і іншымі прадметамі для арганізацыі вулічных беспарадкаў».
23 дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту падпісалі супольную заяву, выказаўшы «салідарнасьць зь беларускім народам і яго няспыннымі намаганьнямі здабыць сваё фундамэнтальнае грамадзянскае права на свабодныя і справядлівыя выбары».
Такія высновы агучыла ініцыятыва «Честные люди» паводле папярэдніх зьвестак грамадзянскага кантролю на 15:00 11 жніўня. Больш за 400 атрыманых пратаколаў яшчэ не апрацаваныя.
Каля станцыі мэтро «Пушкінская» ў Менску ноччу 10 жніўня загінуў пратэстовец. Удзень 11 жніўня араганізаваўся імправізаваны мэмарыял, куды сотні менчукоў прынесьлі кветкі.
Каля 17-й гадзіны 11 жніўня на праспэкце Пушкіна ў Менску пачаліся затрыманьні.
Каля эпіцэнтраў дэманстрацыяў у Менску на наступны дзень, 11 жніўня, выставілі паддоны з тратуарнай пліткай. Пазьней на месца, дзе стаялі барыкады, паставілі машыну з налепкай «За Батьку 100%». Здымкі апублікавала «Наша ніва».
Каля Палацу Рэспублікі ў Менску заўважаная машына хуткай дапамогі, якой кіруюць людзі ў масках. Фатаздымак, які гэта пацьвярджае, мы атрымалі ад чытача.
Дырэктар Жабінкаўскага цукровага заводу паведаміў Свабодзе 11 жніўня, што страйку на прадпрыемстве не было.
Вераніка Цапкала пакуль ня мае кантакту са Сьвятланай Ціханоўскай і Марыяй Калесьнікавай, але плянуе працягнуць сумесную працу ў рамках абʼяднанага штабу.
Сьвятлана Ціханоўская знаходзіцца ў бясьпецы разам са сваімі дзецьмі, паведаміў міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус на прэс-канфэрэнцыі ў Вільні.
«У людзей нарастае незадаволенасьць — некаторыя пытаюць ужо, як зладзіць страйк».
«Дзеяньні праваахоўных органаў адэкватныя правакацыям удзельнікаў несанкцыянаваных акцыяў», — лічаць чальцы Савету Рэспублікі.
«Ёсьць участкі, на якіх адзін з кандыдатаў набраў 80% і больш, і гэта нерэальна. Калі мы прасілі паказаць дакумэнты, нам адмаўлялі, а замест гэтага ў нашым горадзе затрымлівалі людзей і ўжывалі сілу супрацоўнікі РАУС і іншыя службы».
Сярод затрыманых у Беларусі «правакатараў» ідэнтыфікавалі каардынатараў расейскай грамадзкай арганізацыі.
Сваякам, якія чакаюць зьвестак пра сваіх блізкіх пад СІЗА, міліцыя адказвае так: «Усім — ад 10 да 15 сутак».
Наваполацак у ліку тых гарадоў на палітычнай мапе Беларусі, дзе сілавікі абыходзяцца з пратэстоўцамі найбольш жорстка. Амапаўцы выкарыстоўваюць спэцсродкі, дзясяткі ўдзельнікаў мірных акцый зьбітыя і затрыманыя.
«Упершыню ў сучаснай гісторыі Беларусі брат падняў руку на брата», — заяўляе Кандрусевіч.
На сайце дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА а 15.24 апублікавалі відэазапіс затрыманьня «правакатараў».
Днём 11 жніўня менчукі несьлі кветкі на месца на вуліцы Прытыцкага ў Менску, дзе ноччу загінуў дэманстрант. Каля 20 супрацоўнікаў АМАП сталі іх разганяць, кажуць відавочцы.
Варшава гатовая выступіць пасярэднікам у перамовах паміж уладамі Беларусі і апазыцыяй. Пра гэта ў аўторак заявіў кіраўнік польскага МЗС Яцэк Чапутовіч падчас выступу ў Рызе.
Зафіксавана празьмернае ўжываньне гвалту з боку амапаўцаў, міліцыі і яшчэ невядома якіх вайсковых частак. Ужываньне гумовых куляў, наезды спэцтранспартам на пратэстоўцаў — гэта непрымальна».
Відэазварот Сьвятланы Ціханоўскай, у якім яна з паперкі зачытала зварот да сваіх прыхільнікаў з заклікам не выходзіць на акцыі пратэсту, запісаны ў пакоі старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.
Беларусь уступіла ў пэрыяд вострага палітычнага крызысу з элемэнтамі грамадзянскай вайны.
Наступствы прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і адказ ЭЗ, улучна з магчымым аднаўленьнем санкцыяў, будуць разгледжаныя на нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС краінаў ЭЗ 27-28 жніўня ў Бэрліне.
Мужчына спыніў цягнік на станцыі мэтро «Кастрычніцкая». Ён стаў на рэйкі з плякатам «Перастаньце забіваць і калечыць людзей».
У Берасьці людзям не паведамляюць, куды завезьлі іхных затрыманых сваякоў, нягледзячы на шматлікія просьбы.
Прадстаўніца выбарчага штабу Віктара Бабарыкі заявіла, што разумее выбар Сьвятланы Ціханоўскай.
Украінскі журналіст, публіцыст і тэлевядоўца Віталь Портнікаў даў ацэнку беларускаму пратэсту, які ён называе бунтам, ад’езду Сьвятланы Ціханоўскай і адсутнасьці далейшай стратэгіі барацьбы.
Прафкам і генэральны дырэктар падтрымалі ініцыятыву актыву заводу.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі выставіў напаказ сваё маральнае і палітычнае банкруцтва. Гэтае сьцьвярджэньне Financial Times задае тон публікацыям у заходняй прэсе пра пасьлявыбарчую сытуацыю ў Беларусі.
«Мы за ўсе мірныя спосабы барацьбы барацьбы народу за свае правы, уключна з страйкамі і мірнымі дэманстрацыямі, — сказала Красуліна. — Усё, што дазваляе нам дамагчыся зьмены рэжыму».
Кіраўнік дыпляматыі ЭЗ Жузэп Бурэль паведаміў, што ў Эўразьвязе ідзе праца над супольнай рэакцыяй на падзеі, зьвязаныя з прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі.
Паводле інфармацыі МУС, каля 23.00 адзін з пратэстоўцаў спрабаваў кінуць нявызначаную выбуховую прыладу ў бок спэцназаўцаў. Яна выбухнула ў руцэ, ён атрымаў сьмяротныя траўмы.
«Рабочыя 2000-х нічым ня горшыя за папярэднікаў пачатку 1990-х». Лідэр БКДП Аляксандар Ярашук расказаў Свабодзе пра сытуацыю на заводах у сувязі з апошнімі палітычнымі падзеямі.
Працаўнікі заводу маюць патрабаваньні спыніць гвалт супраць мірных грамадзянаў і «правакацыі для апраўданьня дзеяньняў сілавікоў», вызваліць дэманстрантаў і вярнуць доступ да інтэрнэту.
Міністар замежных справаў нямеччыны Гайка Маас заявіў у аўторак падчас супольнай прэс-канфэрэнцыі з кіраўніком МЗС Расеі Сяргеем Лаўровым, што Эўразьвяз мусіць вярнуцца да пытаньня аб санкцыях супраць Менску, якія былі зьнятыя ў 2016 годзе.
Кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская 11 жніўня выступіла з новым зваротам да беларусаў, у якім заклікала спыніць вулічныя акцыі пратэсту.
Жанчына наракае на «нялюдзкія» ўмовы ў ізалятары, найперш для жанчын. У камэрах халодна, зьняволеным не далі коўдраў; ратаваліся, накідваючы на сябе прасьціны.
Кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Дзьмітрыеў паведаміў, што 12 жніўня падасьць скаргу ў ЦВК аб непрызнаньні вынікаў выбараў. Ён назваў непрымальным жорсткае зьбіцьцё пратэстоўцаў і гібель аднаго з іх.
Бесьперабойна працуюць сайты дзяржаўных СМІ, а таксама асобных недзяржаўных, як то Tut.by і Onliner.by. З-за мяжы ж часта бываюць недасяжныя шматлікія беларускія сайты.
Прычыны затрыманьня невядомыя. У ноч на 11 жніўня Марціновіч выслаў SOS-паведамленьне калегам, перастаў выходзіць на сувязь.
Сьвятлана Ціханоўская, якая знаходзіцца ў Літве, павінна прайсьці 14-дзённую самаізаляцыю, каб выключыць імавернасьць заражэньня каранавірусам.
Загрузіць яшчэ