Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Яны ні ў чым ня ўдзельнічалі». Сярод затрыманых у Менску расейская апазыцыя пазнала сваіх актывістаў


Затрыманыя падчас акцыяў у Менску
Затрыманыя падчас акцыяў у Менску

Апазыцыйная да Ўладзіміра Пуціна расейская арганізацыя «Открытая Россия» пазнала сваіх двух каардынатараў — Арцёма Важанкова і Ігара Рогава сярод тых затрыманых «правакатараў», відэа якіх было апублікавана дзяржаўным інфармацыйным агенцтвам БелТА.

«Мы пазналі іх на відэазапісе дзяржаўнага агенцтва БелТА, дзе сьцьвярджаецца, што затрыманыя — „правакатары беспарадкаў“. Як вынікае зь відэа, іх затрымліваў АМАП», — паведамляе выданьне «Коммерсант» са спасылкай на прадстаўнікоў расейскай арганізацыі.

«Открытая Россия» заявіла, што каардынатары ні ў чым ня ўдзельнічалі, а іхнае затрыманьне назвала правакацыяй.

На афіцыйным сайце дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА апублікавалі відэа затрыманьня «правакатараў».

На ім відаць, што некалькі маладых людзей ляжаць на зямлі каля нейкай высокай белай агароджы са зьвязанымі за сьпінай рукамі. Усе маюць прыкметы зьбіцьця. Асобна камэра фіксавала татуяваньні на целе аднаго з затрыманых.

Двое маладых людзей сказалі, што яны грамадзяне Расеі і прыехалі ў Беларусь нібыта з турыстычнай мэтай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG