Расейскі апазыцыйны палітык Уладзімір Мілоў падтрымлівае мірныя пратэсты ў Беларусі, якія, на ягоную думку, дзейны кіраўнік ужо ня зможа пагасіць. Мілоў разважае пра розныя рэакцыі ў Расеі і будучыя заходнія санкцыі.
Каля ста дзяўчат сталі ў ланцуг у белым адзеньні і зь белымі і чырвонымі кветкамі каля аўтавакзалу ў Горадні.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ў сувязі з падзеямі ў Беларусі 12 жніўня зьвярнуўся зь лістом у Раду правоў чалавека ААН.
З крамы эвакуявалі наведнікаў, якія былі на другім паверсе, іншыя працягнулі працу, але разглядаецца магчымасьць часовага закрыцьця ЦУМу. На месцы працуе ахова крамы.
Чатыры мужчыны з выявамі дзяўчынкі, што пацярпела падчас аварыі з вайсковай тэхнікай, выйшлі на плошчу Леніна ў Горадні.
«Былі ўдары мяккіх тканак, траўмы канцавінаў, грудной клеткі, жывата. Мы шпіталізавалі 23 чалавекі, у некаторых зь іх спатрэбіліся апэрацыі».
Цэнтар Віцебску з усімі пад’ездамі да плошчы Перамогі быў перакрыты каля дзесяці вечара. Рух аднавілі толькі пасьля поўначы, калі ў горадзе зрабілася зусім не шматлюдна. 11 жніўня ў Віцебску працягваліся затрыманьні.
Палітрада Аб’яднанай грамадзянскай партыі выступіла з заявай, у якой запатрабавала спыніць гвалт і забясьпечыць мірны пераход улады.
«Нашыя консулы таксама паведамілі, што яшчэ адзін грамадзянін Украіны, фотакарэспандэнт Associated Press ва Ўкраіне атрымаў нязначныя цялесныя пашкоджаньні. Яго накіравалі ў мэдычную ўстанову, надалі дапамогу і выпісалі»
Кіруючы камітэт двухпартыйнай працоўнай групы ў справе трансатлянтычнай дэмакратыі выступіў з заявай адносна падзеяў у Беларусі.
У Горадні 11 жніўня адбылася аварыя з удзелам вайсковай машыны «Тыгр». Пацярпела 5-гадовая дзяўчынка.
Адна з задачаў Фронту — «мабілізацыя беларускага народу на барацьбу супраць парушэньня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і гвалтоўнага захопу дзяржаўнай улады Лукашэнкам».
Галоўная рэдактарка палітыка-эканамічных навінаў Tut.by Вольга Лойка тым часам апублікавала асабістую заяву: журналіст — «зручная мішэнь».
Пра гэта паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк.
Пра сілавікоў на пратэстах у Беларусі тэлеканал «Настоящее время» пагаварыў з праваабаронцам Раманам Кісялёвым зь Менску. Гутарку правёў Цімур Алеўскі.
Асноўныя траўмы — удары мяккіх тканак, траўмы канцавін, грудной клеткі, жывата і г. д.
Сэнатар Крыс Мэрфі заклікаў Белы дом зьняць кандыдатуру намесьніка памочніка дзяржсакратара Джулі Фішэр, прапанаваную на пасаду амбасадара ЗША ў Беларусі, у сувязі з пратэстамі, якія праходзяць у гэтай краіне пасьля выбараў прэзыдэнта, інфармуе «Інтэрфакс».
У Берасьці міліцыянты «стралялі на паражэньне», адзін пратэстовец паранены.
Раніцай Свабода пагутарыла зь некалькімі ўдзельнікамі пратэстаў у Менску ў ноч на 12 жніўня.
Людзі ня ведаюць, дзе іх затрыманыя блізкія, сьпісаў няма. Перад будынкам стаіць каля 10 аўтазакаў. Па словах людзей, яшчэ 7 аўтазакаў за брамай турмы. На даху турмы сядзяць людзі ў чорным
Пра ягонае затрыманьне паведаміў сябра Аляксандр Карняйчук на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», піша «Наша ніва». Паводле Карнейчука, а 2 ночы спэцслужбы ўварваліся ў кватэру Гарэліка, правялі ператрус і зьвезьлі мужчыну.
Пасьля ад’езду Сьвятланы Ціханоўскай у Літву ў інтэрнэце зьявіліся два яе відэазвароты. У першым, апублікаваным на канале яе мужа, яна глядзіць у камэру і кажа, што ў яе не было выбару, таму яна вырашыла зьехаць.
У Серабранцы ўначы на 12 жніўня адбыліся сутыкненьні дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў, зь сілавікамі.
«Перастаньце нас біць! Мы хочам проста правільнага падліку галасоў!» — кажуць удзельніцы акцыі.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Горадзенскага аблвыканкаму Яўген Дудко, падчас ДТЗ ніхто не загінуў.
Тэлеканал «Настоящее время» штодня робіць жывую відэатрансьляцыю, прысьвечанаю падзеям у Беларусі.
Крысьціне, якая мае цукровы дыябэт, дагэтуль не перадалі жыцьцёва неабходных лекаў. Адваката не пускаюць.
Расейскі палітоляг Андрэй Калесьнікаў адмаўляе, што ў пратэстах у Беларусі ёсьць «рука Крамля» або яны былі інсьпіраваныя нейкімі сіламі на Захадзе: паводле яго, супраць Лукашэнкі «паўстаў народ», якому «надакучыў дыктатар».
Супрацоўнікі Інстытуту фізыкі Нацыянальнай акадэміі навук заявілі, што пачынаюць «італьянскі страйк». Пра гэта Свабодзе паведаміў старшы навуковы супрацоўнік Іван Сіўцоў.
Беларуская асацыяцыя журналістаў сабрала ўсе вядомыя ёй выпадкі парушэньня правоў журналістаў, зьвязаных з выкананьнем імі прафэсійнай дзейнасьці.
Прэс-сакратарка МУС Беларусі Вольга Чамаданава заявіла Свабодзе, што колькасьць пратэстоўцаў мінулай ноччу была меншай, як і колькасьць гарадоў, дзе адбываліся пратэсты.
Ці Лукашэнка перамог з 80 адсоткамі? У гэта ня верыць ніхто. Магчыма, нават ён сам. І навошта ён пазбавіўся ад Ціханоўскай, калі так пераканаўча яе перамог, мяркуючы па лічбах Цэнтрвыбаркаму?
У краіне забаранілі аптовы і раздробны гандаль піратэхнічнымі вырабамі — пэтардамі, фаерамі і салютамі. Салюты і пэтарды выкарыстоўвалі пратэстоўцы падчас акцый супраць фальсыфікацыі выбараў. Пратэсты доўжацца ўжо тры дні.
Тэлеканал «Настоящее время» пагаварыў з паліттэхнолягам і публіцыстам Аляксандрам Фядутам пра цяперашнія пратэсты ў Беларусі. Гутарку правёў Цімур Алеўскі.
Пра тое, што адбываецца ў Беларусі, і як гэта адрозьніваецца ад падзей Эўрамайдану ва Ўкраіне, Цімур Алеўскі пагутарыў з былым украінскім прэмʼер-міністрам Арсеніем Яцанюком.
Адвакат Віктара Бабарыкі Зьміцер Лаеўскі паведаміў у фэйсбуку, што ў КДБ яму не далі сустрэцца з падабаронным, і прычына нядопуску гэтым разам была новая.
Перад будынкам амбасады Беларусі ў Варшаве 11 жніўня прайшла акцыя салідарнасьці зь беларускім народам, арганізаваная групай палякаў.
Дзяржаўнае агенцтва БелТА раніцай 12 жніўня выпусьціла адзін за адным шэраг матэрыялаў пра акцыі пратэсту ў Беларусі.
Найбольш масавыя пратэсты праходзяць у сталіцы, але выступы, сутыкненьні і разгоны адбываліся і ў Асіповічах, Берасьці, Ваўкавыску, Горадні, Жабінцы, Лідзе, Нясьвіжы, Ракаве, Фаніпалі.
11 жніўня каля гатэлю «Арбіта» ў Менску сілавікі сарвалі бэйдж і забралі флэшку ў фатографа TUT.BY Вадзіма Заміроўскага. Флэшкі з рабочымі матэрыяламі таксама забралі ў фатографаў TUT.BY (Дар'і Буракінай), Associated Press (Сяргея Грыца, пашкодзілі і камэру) і «Нашай нівы» (Надзеі Бужан).
Пасьля сутычак паміж амапаўцамі і пратэстоўцамі ў Менску 11 жніўня карэспандэнт Свабоды знайшоў шматлікія сьляды прысутнасьці сілавікоў. Не сказаць, каб мірныя.
Гэта рэкордная колькасьць затрыманых за часы незалежнасьці.
Папулярны расейскі журналіст і відэаблогер Юрый Дудзь праз свой Тэлеграм-канал зьвярнуўся да беларускіх сілавікоў.
У Магілёве за пратэст супраць фальсыфікацыі выбараў з 40 асуджаных на волю выпусьцілі толькі адну затрыманую.
Чаму Сьвятлана Ціханоўская заклікала да спыненьня пратэстаў? Як гэта ацэняць беларусы і як гэта паўплывае на пратэсты? Ці магчымае міжнароднае прызнаньне яе прэзыдэнтам?
Беларускі музыка Макс Корж, які сёньня раней зьвярнуўся праз свой Інстаграм да ўдзельнікаў пратэсту ў Менску і заклікаў прыпыніць акцыі, выправіў допіс.
З 12 жніўня Беларуская служба Радыё Свабода часова аднаўляе радыёвяшчаньне на сярэдніх хвалях.
Як могуць разьвівацца пратэсты ў Беларусі? Як будзе рэагаваць Расея на той ці іншы сцэнар беларускага палітычнага крызісу? На гэтыя пытаньні мы папрасілі адказаць расейскага палітоляга, намесьніка рэдактара сайта Carnegie.ru Максіма Самарукава
Высокі прадстаўнік ад імя Эўразьвязу Жузэп Бурэль выступіў з заявай з нагоды прэзыдэнцкіх выбараў, адзначыўшы, што падчас выбарчай кампаніі народ Беларусі прадэманстраваў імкненьне да дэмакратычных пераменаў.
Загрузіць яшчэ