Вечарам 11 жніўня ў Каменнай Горцы ў Менскуу дэманстранты перагароджвалі вуліцы, спрабавалі збудаваць барыкады са спадручных сродкаў, якія сілавікі хутка разьбіралі. Гучалі шматлікія выбухі шумавых гранатаў, страляніна чэргамі, людзі ў адказ запускалі фаервэркі, кідалі з вокнаў дамоў бутэлькі з вадой.
АМАП разганяў дэманстрантаў на вуліцах і ў дварах. Асноўныя пратэсты адбыліся да 1-й гадзіны ночы, але працягваліся і пасьля — а палове на другую пачаліся ў Малінаўцы.
Сьведкі паведамлялі пра «мэтавыя» жорсткія затрыманьні і зьбіваньні матацыклістаў і кіроўцаў аўтамабіляў, у тым ліку з элемэнтамі пагоні.