Пасьля сутычак паміж амапаўцамі і пратэстоўцамі ў Менску 11 жніўня карэспандэнт Свабоды знайшоў шматлікія сьляды прысутнасьці сілавікоў.
Гэта чака ад шумавой гранаты з-пад унівэрсаму «Рыга», гумовая куля і гільзы з раёну Нямігі.
Адна з гільзаў (справа) -- ад халастога патрона, але іншая (у цэнтры) падобная да баявой.
Дык што, сапраўды спраўджваюцца перадвыбарныя абяцаньні Аляксандра Лукашэнкі нагадаць пра расстрэлы ў Андыжане?