Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканская Група трансатлянтычнай дэмакратыі заклікала ЗША і Эўразьвяз да аднаўленьня санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі


Кіруючы камітэт двухпартыйнай працоўнай групы ў справе трансатлянтычнай дэмакратыі выступіў з заявай адносна падзеяў у Беларусі.

Выбары-2020. Пратэсты, затрыманьні і салідарнасьць. Што адбываецца ў Беларусі

У заяве гаворыцца, што група «рашуча асуджае абуральныя парушэньні правоў чалавека і выбараў, учыненыя ўладамі Беларусі з мэтай утрыманьня на пасадзе даўняга аўтарытарнага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі».

«Мы падтрымліваем народ Беларусі, які мірна пратэстуе і імкнецца да дэмакратычных пераменаў, свабоды сходаў і выказваньня меркаваньняў пасьля больш чым двух дзесяцігодзьдзяў жорсткіх рэпрэсій і дрэннага кіраваньня.

Грунтуючыся на відавочных доказах фальсыфікацыі вынікаў выбараў, мы не прымаем іх вынікі і заклікаем да неадкладнага спыненьня гвалту і палітычных рэпрэсій. І мы заклікаем ЗША, ЭЗ і членаў трансатлянтычнай супольнасьці неадкладна прыняць меры для падтрымкі беларусаў і выразна ўсьведамляць наступствы для спадара Лукашэнкі і яго ўраду, уключаючы дыпляматычныя і карныя меры ў адказ на прымяненьне сілы і парушэньні правоў.

Улічваючы рэальную магчымасьць эскаляцыі гвалту ў Беларусі, важна, каб Злучаныя Штаты, Эўрапейскі Зьвяз і трансатлянтычныя партнэры аб’ядналіся ў прыцягненьні Лукашэнкі да адказнасьці і разгледзелі магчымасьць сур’ёзных наступстваў яго рэпрэсій, уключаючы аднаўленьне і ўзмацненьне адрасных санкцый.

Прэзыдэнт Расеі Пуцін павінен паважаць сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць Беларусі і дазволіць беларускаму народу выбіраць сваіх лідэраў з дапамогай свабодных і справядлівых выбараў.

Усе трансатлянтычныя дэмакратыі, якія падтрымліваюць народ Беларусі ў яго патрабаваньні свабоды, пашлюць выразны сыгнал аб нашай прыхільнасьці да аднаўленьня дэмакратычных каштоўнасьцяў ня толькі ў Беларусі, але і ва ўсім сьвеце. Мы настойваем на гэтай пазыцыі», — гаворыцца ў заяве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG